Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: История, История, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З дазволу караля і вялікага князя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З дазволу караля і вялікага князя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.

З дазволу караля і вялікага князя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З дазволу караля і вялікага князя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Высокія госці, і Вітаўт Кейстутавіч у першую чаргу, з дня на дзень чакалі з’яўлення пасланцоў ад папы, але тых усё не было. Адзін Ягайла ведаў прычыну. Пазней яму стануць вядомыя падрабязнасці. Падзеі развіваліся і закончыліся даволі проста: нунцый Батыста, які ўзначальваў пасольства, не рызыкнуў працягваць свой шлях, калі яму нехта данёс пра засаду, і вярнуўся назад у Рым.

Да Трок дайшлі нарэшце гэтыя драматычныя весткі. Вітаўт не вытрымаў, «учуўшы тое, зваліўся, падкошаны хваробай, і памёр…». Вось так адышоў у небыццё, а адначасова і ў гісторыю вялікі князь літоўскі, які з-за шэрагу прычын, а мо і з-за сваёй шчодрасці не стаў каралём.

Многа пасля гэтага было ўсялякіх падзей, усё больш звязаных са змаганнем за велікакняжацкі тытул і панаванне на Літве, Русі і Жамойціі. Развярнулася нават сапраўдная грамадзянская вайна, за ўладу біліся адначасова два вялікія князі – Свідрыгайла, сын Альгерда, і Жыгімонт, сын Кейстута. Але гэта ўсё вельмі сур’ёзна, таму, прагарнуўшы некалькі старонак гісторыі і апусціўшы з дзясятак розных прэтэндэнтаў на велікакняжацкую мітру, нагадаем мімаходзь пра Ягайлавага сына Казіміра.

Прайшоўшы апрабацыю ў якасці вялікага князя літоўскага, Казімір быў запрошаны на польскі трон. Традыцыя працягвалася і будзе далей працягвацца за часы панавання Ягайлавічаў. Але, зрабіўшыся каралём, Казімір не парываў з зямлёю сваіх продкаў. Чаму? Пра гэта ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» гаворыцца наступнае: «За часам таго караля польскага і вялікага князя літоўскага і рускага Казіміра мала што змянілася, толькі ўсе панове каронныя з-за сваёй надзьмутасці і пыхі з-за Валыні і Падоліі сеймавалі (спрабуючы адабраць іх у Вялікага Княства. – Л. К.), але княжата літоўскія гэта ад іх моцна баранілі як уласнага свайго дзедзічнага панства і не дапушчалі, таму, што кароль Казімір Літве быў прыхільны і з-за таго ляшскага непаслушэнства больш у Літве, чым у Польшчы, пражываў, паляваннем бавячыся».

Пра каралеўскія і велікакняжацкія паляванні яшчэ будзе гутарка, а зараз пра адно здарэнне з жыцця Казіміра Ягайлавіча. Справа адбывалася падчас трынаццацігадовай вайны, гэтым разам апошняй з крыжакамі. Вынікам яе стаў вялікі трыумф з нагоды капітуляцыі Тэўтонскага ордэна і прызнання Прусіяй васальнай залежнасці ад Кароны польскай. Але перад гэтым…

У адной з сутычак з ордэнскім войскам, якім камандаваў магістр Людвік, польска-літоўскія харугвы не вытрымалі і паказалі тыл. Вымушаны быў ратавацца і кароль Казімір, даўшы нагам поўную волю. Сярод уцекачоў крыжакі вышуквалі найперш яго. На шчасце, манарх меў адзенне і ўзбраенне аднолькавае са сваёй асабістай аховай, якая адцягнула ўвагу рыцараў. Побач з Казімірам застаўся адзіны шляхціц па імені Вол. Жаўнерская фартуна паспрыяла абодвум, і яны шчасліва апынуліся ў нейкім балоце, дзе шанцаў выратавацца было значна болей. Але тут іх падпільнавала другая бяда: яго каралеўская вялікасць ніколі не перамяшчааўся багнай.

Эх, каб каня! Аддаў бы каралеўства за каня! – апераджаючы Рычарда III гадоў на дваццаць і Шэкспіра на добрую сотню гадоў, усклікнуў Ягайлавіч.

А мо Вол прыдасца? – спытаў спадарожнік уладара, усцягваючы яго сабе на спіну.

Многа добрых і слаўных спраў засталося за каралём і вялікім князем Казімірам Ягайлавічам. З такім аўтарытэтам яго сынам няцяжка было апынуцца на першых пазіцыях сярод кандыдатаў на каралеўскую і велікакняжацкую пасады. Магчыма, нейкую ролю адыграла тое, што, паміраючы ў Гародні, Казімір шчодра раздаваў направа і налева свае даволі вялікія зберажэнні, каму больш, каму менш. «Хто мае грошы, той мае і розум», як гаварылі ў сярэднявеччы. А мо кароль меў на ўвазе іншае выслоўе: «Сёння за грошы, а заўтра задарма». Адным словам, старэйшы, Альбрэхт, стаў каралём, а вялікім князем – Аляксандр, наступны па старшынстве. I ўсё ў іх прайшло гладка, без асаблівых клопатаў. Клопаты будуць потым.

Акурат у той час вельмі ўзмацнела Маскоўская дзяржава і пачала адбіраць у Вялікага Княства Літоўскага землі і гарады. Таму Аляксандр паспрабаваў адразу ж памірыцца з гаспадаром маскоўскім Іванам Васільевічам. Мала таго, папрасіў аб сваім усынаўленні і адначасова пасватаўся да яго дачкі Алены. З такой просьбай і прыехалі ў Маскву віленскія паслы.

Агледзіны нявесты і прэзентацыя жаніха дакладна пададзены ў памянёнай «Хроніцы».

«Выйшла панна да бацькі свайго і стала, пакланіўшыся. А калі ўбачылі яе паслы, падумалі, што гэта анёл у чалавечым абліччы, і, разгубіўшыся ад такое пекнаты, сталі як укапаныя. А потым упалі да яе ног, просячы, каб князя і гаспадара іх у ласцы сваёй захавала, а яна заплакала. Тут вялікі князь маскоўскі спытаў іх, ці маюць яго маляваную выяву з сабою, за якою зараз жа паслалі і прынеслі. А быў той вялікі князь літоўскі вельмі пекны, твару белага, шчок румяных, вока чорнага, а вус толькі-толькі яшчэ засеяўся». Партрэт Івану Васільевічу спадабаўся, хаця напісаны быў даўнавата. Што ж зробіш, кожны хоча выглядаць у падобных выпадках маладзейшым. Рэзалюцыя маскоўскага гаспадара прыводзіцца ў той жа «Хроніцы»:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З дазволу караля і вялікага князя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах
Анатоль Казлоў
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя»

Обсуждение, отзывы о книге «З дазволу караля і вялікага князя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x