Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак спачатку Германіі трэба было аднавіць свой ваенны патэнцыял, прычым зрабіць гэта на сваёй тэрыторыі. Мілітарны прагрэс у такім выпадку рабіўся б відавочным і перастаў бы быць таямніцай. Паводле Версальскай дамовы, яе дзяржавы-гаранты мелі права стрымаць выхад за дамоўленыя рамкі ваенных магутнасцей Германіі. Аднак рашыцца на гэта яны былі няздольныя, што фюрэр выдатна разумеў. Пачынаючы з 1935 г. Берлін скідвае з сябе шырму, за якою хаваліся грубейшыя парушэнні Версальскай дамовы.

Як жа гэта адбывалася? Прасочым хроніку падзей. 18 сакавіка 1935 г. Германія афіцыйна ў аднабаковым парадку дэнансавала Версальскую дамову. У тым жа годзе шляхам рэферэндуму (з неадэкватна высокімі паказчыкамі – больш за 90 %) з-пад юрысдыкцыі Лігі Нацый была вернута гістарычная вобласць Саар. У 1936 г. адбылася мілітарызацыя Рэйнскай вобласці. Нягледзячы на тое, што пералічаныя падзеі стваралі прамую пагрозу для Францыі і яе саюзнікаў, істотных контрзахадаў не наступіла. 25 лістапада 1936 г. Германія і Японія падпісваюць антыкамінтэрнаўскі пакт. Гэтым разам палітычны крок Берліна меў выразны антысавецкі характар, стаўшы штуршком да антыфашысцкай прапаганды ў СССР. У сакавіку 1938 г. (таксама шляхам рэферэндуму з непраўдападобна высокім працэнтам падтрымкі) ажыццяўляецца далучэнне Аўстрыі.

Восенню 1938 г. Германія далучае Судэцкую вобласць, якая належала Чэхаславакіі. Гэта падзея выклікала больш істотную рэакцыю ў іншых краін. У прыватнасці, Савецкі Саюз прапанаваў Чэхаславакіі ваенную дапамогу (у рамках выканання савецка-французскай дамовы ад 2 мая 1935 г. і савецка-чэхаславацкай дамовы ад 16 мая 1935 г.). Аднак польскае кіраўніцтва заявіла, што не прапусціць Чырвоную Армію праз сваю тэрыторыю, баючыся непажаданых для сябе наступстваў. Заходнія палітыкі пайшлі з Гітлерам на кампраміс і шляхам падпісання Мюнхенскага пагаднення (30 верасня 1938 г.) задаволілі фюрэра. Яны нават не хавалі, што бачаць у такім развіцці падзей большую пагрозу для СССР, прадстаўнікоў якога ў Мюнхен свядома не запрасілі. Відавочна, што заходнія палітыкі былі не супраць далейшых саступак Германіі, таму на скорае парушэнне Гітлерам і Мюнхенскага пагаднення паглядзелі праз пальцы.

Сапраўды, анексія Судэтаў паклала пачатак расчлянення ўсёй Чэхаславакіі. Так, аддзялілася і пайшла пад пратэктарат Германіі Славакія. Адшчыкнуць кавалак тэрыторыі пажадалі Венгрыя і Польшча. Апошняя, выявіўшы прэтэнзіі на Цешынскую вобласць, увяла туды войскі адразу за германскім заняццем Судэтаў (2 кастрычніка 1938 г.). Кіраўніцтва Польскай Рэспублікі бачыла рост ваеннай магутнасці заходняга суседа. Аднак анексія Аўстрыі і Чэхіі абнадзейвала тым, што германская агрэсія будзе скіравана ў бок Балкан.

Польскія гісторыкі ў сваёй большасці сканструявалі вобраз даваеннай Польшчы як ахвяры Мюнхенскай змовы. Гэта рабілася на той падставе, што наступствы Мюнхена прывялі неўзабаве да агрэсіі супраць самой Польшчы. А між іншым, агрэсіўныя захады Польскай Рэспублікі ў другой палове 1930-х гг. зусім не былі выпадковыя. У сакавіку 1938 г. (што цікава – адразу пасля анексіі Аўстрыі Германіяй!) польскія дыпламаты прад’явілі ўльтыматум Літве, каб апошняя змяніла канстытуцыйнае палажэнне аб Вільні як сваёй сталіцы. Інакш Польшча пагражала акупацыяй.

Гітлер гатовы быў прызнаць такое развіццё падзей – таксама, як праз паўгода пагадзіўся з падзелам Чэхіі. Аднак тады за Літву заступіўся (хоць і толькі праз дыпламатычныя каналы) Савецкі Саюз. Сітуацыя магла даць яму магчымасць увесці войскі не толькі на тэрыторыю Літвы, але і, аказваючы дапамогу, на тэрыторыю Польскай Рэспублікі, якая пры адсутнасці нейкіх абяцанняў з боку Англіі рэалізаваць акупацыю не рашылася (тым больш што ўльтыматум Літва ўсё-такі прызнала, чым прадоўжыла сваю незалежнасць яшчэ на два гады).

Да сакавіка 1939 г. Чэхія страціла незалежнасць. Захад такое разгортванне падзей – скорае парушэнне Мюнхенскага ўкладу – прыняў як факт. Толькі ўрад СССР, якога пакінулі па-за Мюнхенам, 19 сакавіка прад’явіў ноту Германіі аб непрызнанні нямецкай акупацыі часткі тэрыторыі Чэхаславакіі. Крэмль бачыў, як імкліва рухаўся на ўсход Гітлер, і, натуральна, трывожыўся.

Тады ж адбыўся аншлюс Германіяй Клайпеды (Мемеля) – стратэгічна важнага пункта на балтыйскім узбярэжжы Літвы.

На шляху задавальнення гітлераўскіх апетытаў на ўсходнім кірунку апошнім бар’ерам стаяла Польшча. У якасці зачэпкі да яе паслужыла праблема Гданьска (Данцыга), які паводле мандата Лігі Нацый меў статус «вольнага горада». Германія пачала прапаноўваць Польшчы варыянт за варыянтам, з цягам часу павялічваючы катэгарычнасць і ўльтыматыўнасць тону.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x