Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дапамога – фактычна з абодвух бакоў – прывяла да выхаду Германіі з гаспадарчага крызісу і вывела яе зноў у лік моцных краін. Але неўзабаве ў 1929 г. выбухнуў сусветны эканамічны крызіс. Ён стаў галоўным фактарам, які ўгнаіў глебу для прыходу да ўлады адной з самых харызматычных і разам з тым адыёзных асоб у ХХ ст. – Адольфа Гітлера.

Нямецкая нацыя лічыла сябе не толькі пакрыўджанай па выніках Першай сусветнай вайны (гэта было б яшчэ паўбяды, бо ў вайне былі вінаваты перадусім самі немцы), але і прыцесненай у выніку пасляваеннага светаўладкавання. Узмацніць сярод немцаў рэваншысцкія настроі было нескладана: яны і так існавалі, але не былі найважнейшымі, бо краіна патанала ва ўнутраных праблемах. Паказальнымі з’яўляліся набываючыя сілу сімпатыі нямецкага насельніцтва да крайніх палітычных рухаў – правых (будучых нацыстаў) і левых (камуністаў). Гэта дало падставы казаць пра Германію, якую ў перыяд 1919–1933 гг. называлі Веймарскай, як пра «дэмакратыю без дэмакратаў». Пасляваеннае развіццё Германіі сведчыла, што краіна шукала нацыянальнага лідара і нават, калі хочаце, дыктатара. Прынцыпова памыляюцца тыя, хто не бачыць заканамернасці ў прыходзе да вярхоўнай улады А. Гітлера, мяркуючы, што ён узняўся перадусім дзякуючы свайму палітычнаму таленту.

Ізноў-такі паказальнымі з’яўляюцца сумесныя планы агрэсіі супраць Польшчы, якія распрацоўваліся супольна Савецкім Саюзам і Германіяй. Яшчэ ў верасні 1920 г. (фактычна адразу пасля катастрафічнага паражэння ад палякаў) Ленін даў упэўненую ўстаноўку:

«Приближение нашей армии к Варшаве неоспоримо доказало, что где-то близко к ней лежит центр всей системы мирового империализма, покоящейся на Версальском договоре. Польша, последний оплот против большевиков, находящийся всецело в руках Антанты, является настолько могущественным фактором этой системы, что, когда Красная Армия поставила этот оплот под угрозу, заколебалась вся система».

З улікам таго, што ў Германіі ўвесь гэты час ішло супрацьстаянне двух радыкальных палітычных лагераў – нацыянал-сацыялістаў і камуністаў, Крамлю можна было спадзявацца на пажаданы для яго паварот унутры нямецкай краіны, які вынес бы польскае пытанне на парадак дня. Як даказвае вядомы польскі гісторык Войцех Матэрскі, германа-савецкі саюз, скіраваны супраць Польскай Рэспублікі, меў абрысы рэальнасці ўжо ад пачатку 1919 г. У 1923 г. існаваў план хаўрусніцтва СССР з яшчэ слабой Германіяй для выступлення супраць Польскай Рэспублікі. Свае разважанні на гэты конт у Берліна меліся і ў сярэдзіне 1920-х гг., а трохі пазней, у 1932 г., М. Тухачэўскі, запрошаны на манеўры германскай арміі, абмяркоўваў патэнцыяльныя сумесныя дзеянні Чырвонай Арміі і Райхсвера супраць Польшчы, хоць для рэалізацыі такой задумы яшчэ не склаліся перадумовы як міжнароднага, так і ўнутрыпалітычнага характару.

Калі польскія працы з такімі звесткамі яшчэ можна западозрыць у тэндэнцыйнасці, дык аналагічнай інфармацыі з работ расійскіх даследчыкаў варта давяраць больш. Вось што піша прафесар Аляксандр Пронін:

«Интересно, что и советское руководство, заключив мирный договор с Польшей в 1921 г. и тем формально признав восточную польскую границу, неизменно подчеркивало свое недовольство сложившейся ситуацией. Так, посол Германии в СССР в 20-х – начале 30-х гг. фон Дирксен 17 октября 1931 г. писал из Москвы о своей встрече с Ворошиловым, утверждая, что границы с Польшей Ворошилов считает, как это он подчеркивал в разговоре с начальником Генерального штаба рейхсвера Адамом, «неокончательными», а проводимые в то время СССР переговоры с Польшей и Францией нарком обороны СССР характеризует как «явление чисто политического характера, которое диктуется разумом». <���…> 12 декабря 1931 г. Ворошиловым в беседе с фон Дирксеном были сказаны следующие слова: “ни при каких обстоятельствах, разумеется, не может быть и речи о какой-либо гарантии польской западной границы; советское правительство – принципиальный противник Версальского договора».

Аднак у 1933 г. наступае згортванне германа-савецкага супрацоўніцтва. Прынята лічыць, што галоўным чыннікам тут стаў прыход да ўлады А. Гітлера – зацятага антыкамуніста. Не выключаючы гэты аспект, нагадаем, што германа-савецкія стасункі, будучы заснаванымі на ўзаемнай выгадзе, не планаваліся кожным з бакоў на далёкую перспектыву. Як выказаўся расійскі гісторык Сяргей Круглоў, гэта быў «шлюб па разліку». Супрацоўніцтва скончылася, калі перастала быць выгадным. Да таго ж сапраўды, у 1930-я гг. планы кожнай з дзяржаў выйшлі на шляхі, дзе сяброўства не прадугледжвалася. Гітлер разлічваў на жыццёвую прастору на ўсходзе, а Сталін, убачыўшы бесперспектыўнасць наступлення пралетарскай рэвалюцыі ў гітлераўскай Германіі, хацеў яе патэнцыяльную агрэсію павярнуць на захад. Савецкая палітыка паслядоўна працягвала ісці ў рэчышчы, тэарэтычна абгрунтаваным Леніным, які планаваў распаўсюдзіць рэвалюцыю пры дапамозе чарговай сусветнай вайны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x