Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вынікі Першай сусветнай вайны не задаволілі Германію і Савецкую Расію, якія, нягледзячы на сваё паслабленне, не збіраліся сыходзіць з вялікай геапалітычнай арэны. Цалкам наадварот, яны мелі ў сваіх далёкасяжных планах значнае павелічэнне сваёй магутнасці і адпаведнае пашырэнне ўплываў на міжнароднай арэне. Стаўшы свайго роду ізгоямі, абедзве дзяржавы вымушаны былі нанова выбудоўваць не толькі ўнутраную палітыку, але і дачыненні з усім астатнім светам, у якім дамінавалі вядучыя дзяржавы-пераможцы – ЗША, Англія і Францыя.

Выходзіць са сваіх тупікоў Масква і Берлін вырашылі разам, дакладней кажучы, за кошт адзін аднаго. Па слушных меркаваннях Леніна ў канцы 1920 г., «Германия – самая передовая страна, за исключением Америки. <���…> И вот, эта страна, связанная Версальским договором, находится в условиях невозможных для существования. И при таком положении Германия, естественно, толкается на союз с Россией».

16 красавіка 1922 г. паміж Германіяй і Расіяй была падпісана Рапальская дамова. Па сутнасці, яна мела эканамічны характар, але сам яе факт меў важкасць палітычную – азначаў прарыў міжнароднай ізаляцыі абодвух падпісантаў. Дамова прадугледжвала аднаўленне ў поўным аб’ёме дыпламатычных зносін паміж РСФСР і Германіяй. Бакі ўзаемна адмаўляліся ад прэтэнзій на кампенсацыі з прычыны ваенных выдаткаў і неваенных страт і дамаўляліся аб парадку ўрэгулявання рознагалоссяў паміж сабой.

Сімптаматычна, што фармулёўкі дагавора дазвалялі выйсці па-за яго эканамічны сэнс у напрамку супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Зрэшты, свае намеры адзін перад адным дзяржавы не хавалі доўга. Ужо 11 жніўня 1922 г. паміж Райхсверам і Чырвонай Арміяй было заключана сакрэтнае пагадненне аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Варта дадаць, што кантакты паміж Чырвонай Арміяй і Райхсверам былі наладжаны яшчэ зімою 1920–1921 гг. і заставаліся ў таямніцы да 1926 г.

У чым заключалася выгада для абодвух бакоў? У палітычным сэнсе большае значэнне дамова мела для бальшавікоў. Калі Германію вядучыя капіталістычныя краіны бачылі ў сваім шэрагу, хоць і на другасных ролях, дык маладой Краіне Саветаў пакуль не давалі права нават на існаванне. Шляхам падпісання Рапальскай дамовы Крэмль не толькі выходзіў з міжнароднай ізаляцыі, але і вырываў з варожага лагера дзяржаву, якая хоць і не была на той момант ва ўсіх сэнсах моцнай, але з патэнцыялам, які мог бы прынесці (і ўрэшце прынёс) карысць бальшавікам. Быў пакладзены пачатак падрыву «Версальскага» праекта па новым светаўладкаванні.

У эканамічным аспекце супрацоўніцтва было скіравана на аздараўленне гаспадарак абедзвюх краін праз развіццё ўзаемавыгаднага гандлю. Важнае месца меў ваенны аспект супрацоўніцтва. Германіі дазволілі арганізацыю ў Расіі аб’ектаў для выпрабавання забароненай Версальскай дамовай ваеннай тэхнікі і навучання ваенных кадраў. Нямецкае кіраўніцтва, у сваю чаргу, абяцала садзейнічаць экспарту нямецкага тэхнічнага вопыту для развіцця абарончай прамысловасці СССР. Савецкі бок атрымліваў права на ўдзел у выпрабаваннях нямецкай ваеннай тэхнікі, у тым ліку найноўшых узораў самалётаў, танкаў, хімічнай зброі.

Як жа аднесліся да Рапальскага пагаднення вядучыя заходнія дзяржавы? Найбольш устрывожылася з гэтай прычыны Францыя. Але праблемы пасляваеннага аднаўлення эканомікі, існаванне супярэчнасцей паміж краінамі-пераможцамі, у тым ліку і ў пытаннях стаўлення да Германіі, не дазволілі прадпрыняць рашучых захадаў дзеля мінімізацыі непрыемных наступстваў савецка-германскага дыялогу.

Гледзячы з адлегласці часу, можна па-рознаму адносіцца да факта заключэння Рапальскай дамовы. Але неабходна прызнаць, што яна стала лагічным вынікам палітычнага размеркавання сіл на міжнароднай арэне. Іншая справа, што супрацоўніцтва Германіі і СССР не абмежавалася эканамічнай сферай і дыпламатычнымі кантактамі, – яно было скіравана галоўным чынам на ваенныя мэты. А паколькі ў кожнай дзяржавы яны былі свае, гэта абумовіла стаўленне да Рапальскай дамовы як да часовага і тактычнага пагаднення. Атрымалася, што фармальна яна стала адпраўной кропкай на шляху да Другой сусветнай вайны – прататыпам пакта Молатава – Рыбентропа. Але наўрад ці хтосьці гэта мог прадбачыць у першай палове 1920‐х гг.

Урэшце і англасаксонскія пераможцы павярнуліся тварам да пераможанай краіны. З канца 1923 г. стала паступаць падтрымка грашыма Германіі, дзе панаваў глыбокі крызіс, з боку ЗША і Англіі ў выглядзе крэдытаў; тады ж была падпісана і першая амерыкана-нямецкая гандлёвая дамова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x