Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рэальнай улады ў аб’яднанай рэспубліцы беларусы не мелі. Але і гэтае ўтварэнне з наступленнем польскага войска неўзабаве спыніла існаванне.

Другое абвяшчэнне БССР у 1920 г.: in abstracto

Вясною 1920 г. на польскім фронце сілы бальшавікоў пачалі мацнець, што, натуральна, зрабіла рэальнымі планы наступлення. У іх святле, як потым (пасля правалу пахода на Варшаву) прызнаўся Ленін, лёс зямель паміж Польшчай і Расіяй выглядаў няпэўна. Будучыня краіны залежала ад вынікаў барацьбы знешніх сіл.

Пасля выгнання палякаў з Беларусі перад другім абвяшчэннем БССР (паралельна існавала – на афіцыйным узроўні – і назва ССРБ, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь) летам 1920 г. праціўнікі такога абвяшчэння, кіраўнікі Заходняй вобласці Рычард Пікель і Ісаак Рэйнгольд, даслалі ў ЦК КП(б) ЛіБ тэзісы «Да пытання аб стварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі».

У гэтых тэзісах, як адзначаюць Р. Платонаў і М. Сташкевіч, беларускаму народу фактычна адмаўлялася ў праве на самавызначэнне і стварэнне сваёй нацыянальнае дзяржаўнасці з наступным падагульненнем:

«Сучасныя міжнародныя абставіны і рэальныя суадносіны сіл між Савецкай Расіяй і капіталістычнымі краінамі Захаду зусім іншыя, чым у перыяд акупацыі Беларусі ў канцы 1918 г. У сувязі з гэтым пастаноўка пытання аб Савецкай Беларусі павінна быць іншай. <���…> У перыяд рэакупацыі 1918 г. стварэнне Беларускай рэспублікі апраўдвалася ў першую чаргу неабходнасцю мець буферную дзяржаву між савецкай Расіяй і белагвардзейскай Польшчай, на выпадак засцярогі Савецкай Расіі ад нечаканага ўдару з боку белай Польшчы. Матывы этнаграфічнага, эканамічнага і культурнага характару выконвалі пры стварэнні савецкай рэспублікі пабочную ролю. <���…> Цяпер барацьба Савецкай Расіі з белай Польшчай не патрабуе ніякіх скрытых форм. Разгром яе, стварэнне ў ёй Савецкай Рэспублікі – чарговая задача сусветнай рэвалюцыі. Адсюль неабходнасць стварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі павінна быць абгрунтавана іншымі аргументамі, чым стварэнне такой у 1918 г. Імі могуць быць – этнаграфічныя, эканамічныя і культурныя перадумовы. <���…> Беларусы – не асобная нацыянальнасць або народнасць. Іх мова, рэлігія, культура нічым не адрозніваюцца ад вялікарускай. Беларускі нацыяналізм – чыста інтэлігенцкі мяшчанскі рух (і то нязначная частка), які не мае ніякай падтрымкі сярод працоўных мас».

Вельмі паказальна адлюстраваны адносіны бальшавікоў да беларускай дзяржаўнасці ў дакуменце пад назвай «Записка И.Т. Смилги относительно провозглашения Белорусской Республики и войны с Польшей», накіраваным 14 ліпеня 1920 г. у ЦК РКП(б):

«Предлагаю:

Провозгласить Белорусскую республику (пока in abstracto).

Войны с Польшей не кончать, пока не добьемся Советской Польши или же в крайнем случае достаточных гарантий прочности мира.

Пройти к германской границе кратчайшим путем через Литву».

Ключавым тут з’яўляецца лацінскі выраз, пазначаны ў дужках – in abstracto , што ў перакладзе азначае «наогул, адцягнута». Для лепшага разумення прывядзём яго дыпламатычны антонім: in concreto – у сапраўднасці, у рэчаіснасці, у пэўным выпадку. У сваю чаргу, Ленін, азнаёміўшыся з гэтым дакументам у кантэксце прапаноў пра перамір’е ў сувязі з надыходзячымі перамовамі з Польшчай, робіць памету «Nota bene», г. зн. акцэнтуе ўвагу менавіта на такім варыянце лёсу Беларусі.

Увогуле, у 1920 г. адносна беларускага пытання бальшавікі вагаліся найбольш: сваю тактыку ЦК РКП(б) будаваў тут з улікам прасоўвання на захад Чырвонай Арміі, а яе поспехі былі пераменлівымі (нават цягам аднаго летняга сезона). Як толькі наступ аказваўся няўдалым, адразу паўставалі структуры для фармальнага замацавання прасавецкае Беларусі і наадварот.

Бальшавікі працягвалі гандлявацца беларускай зямлёй спярша з незалежнай Літвой, а пазней – з Польшчай. Абвяшчэнне ССРБ 31 ліпеня 1920 г. падчас наступлення Чырвонай Арміі з’яўлялася чыста фармальным актам (і, верагодна, з улікам сітуацыі ў Польшчы, рэкламна-прапагандысцкім). Вось чаму нацыянальныя сілы (у першую чаргу даволі папулярныя тады эсэры) пад ім не падпісаліся.

Неабходна адзначыць і ўкраінскі фактар: у маі 1920 г. польска-ўкраінскія войскі адбілі ў Чырвонай Арміі Кіеў, што, у сваю чаргу, актывізавала дзеянні лідараў беларускага нацыянальнага руху. І хаця паралельна з ССРБ рыхтаваўся праект «поўнага зліцця» Беларусі «ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй» (прыводзім словы вышэй працытаваных Р. Пікеля і І. Рэйнгольда), аднак з наступленнем войск Пілсудскага і пагрозай адрыву беларускіх зямель ад савецкай краіны такія планы, відавочна, страцілі актуальнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x