Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Трафімчык - 1939 год і Беларусь. Забытая вайна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, military_special, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

1939 год і Беларусь. Забытая вайна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1939 год і Беларусь. Забытая вайна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па словах польскага гісторыка Юрыя Туронка, фіктыўнасць юрыдычнага статусу БССР падкрэсліваў факт стварэння ў 1920 г. не ўраду рэспублікі, а Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта з кампетэнцыямі губернскага органа ўлады. Гэта сведчыла аб ваганні і няўпэўненасці кіруючых органаў РСФСР у беларускім пытанні. У канцы 1920 г. Аляксандр Чарвякоў нагадаў пра крайне ненармальнае становішча ў сувязі з неўрэгуляванасцю дзяржаўных стасункаў Беларусі і РСФСР. Перамовы скончыліся падпісаннем 16 студзеня 1921 г. «саюзнай рабоча-сялянскай дамовы» паміж імі. Але і гэтая дамова, з’яўляючыся хутчэй фікцыяй раўнапраўя, не вызначала канчаткова сутнасць беларуска-расійскіх адносін, пакідаючы Маскве шырокае поле для маніпуляцый Беларуссю.

Пад канец лета 1920 г. (у сувязі з паспешлівым адступленнем Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце) ідэя буфернасці Беларусі чарговы раз актуалізавалася. Гэтым разам планавалася аддаць пад Савецкую Беларусь 18 паветаў. Ізноў было катэгарычна адмоўлена ўлучыць сюды ўсходнюю частку этнічна беларускіх земляў уключна з Віцебскам, Смаленскам і Магілёвам на той падставе, што нібыта там няма ніякіх беларусаў, як заявіў В. Кнорын.

А ў «Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г. было ж чорным па белым напісана, што межы рэспублікі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаюцца «вольным выражэннем беларускага народа на павятовых і губернскіх з’ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадам РСФСР і ССРУ». Быццам нехта ў таго народа пытаў!

Рыжская мірная дамова і падзел Беларусі: драма і надзеі

Савецка-польская вайна знясіліла абодва бакі. У кастрычніку 1920 г. яны пагадзіліся на заключэнне мірнай дамовы. У той час большая частка ССРБ знаходзілася пад польскай акупацыяй. Ніводную з дзвюх беларускіх дэлегацый (ад БНР і ССРБ) за стол перамоў не пусцілі. Паводле мандата ад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР.

Пазіцыя апошняй адносна мяжы з Польшчай, як казалася вышэй, была няпэўнай. У Рызе бальшавіцкая беспрынцыповасць была чарговы раз прадэманстравана. Калі яшчэ летам 1920 г. Масква дамагалася правядзення савецка-польскай мяжы па «лініі Керзана» (зразумела, пасля адступлення), дык праз некалькі месяцаў яна была гатовая ахвяраваць усёй новастворанай Савецкай Беларуссю (чым фактычна выявіла сваё стаўленне да яе на міжнароднай арэне).

Больш таго, 23 верасня 1920 г. савецкі ўрад звярнуўся да кіраўніцтва Польшчы з прапановай адкінуць пытанні аб самавызначэнні народаў і абмежавацца ўсталяваннем усходняй мяжы Польшчы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Масква аддавала ССРБ Польскай Рэспубліцы фактычна на ўмовах непрызнання гэтай тэрыторыі беларускай па сутнасці. Варта адзначыць, што такім чынам бальшавіцкі Крэмль манапалізоўваў права на стварэнне беларускай дзяржавы, якую, да таго ж, мусіла прызнаць Варшава.

Як даказвае Ю. Туронак, бальшавікі загадзя рыхтаваліся аддаць Польшчы частку беларускіх зямель – тую, што ўваходзіла ў склад ЛітБел. Яны хацелі маніпуляваць імі як тэрыторыяй з неакрэсленым дзяржаўным статусам, якая ў залежнасці ад канкрэтнага ваеннапалітычнага становішча магла быць перададзена ў сферу ўплыву Польшчы ці Расіі або падзелена паміж імі.

Масква была гатова саступіць Беларусь Польшчы яшчэ ў 1919 г. у якасці платы за мір, неабходны бальшавікам, каб засяродзіцца на франтах грамадзянскай вайны. А падчас заключэння мірнай дамовы ў Рызе ўжо ва ўступнай фазе перамоў кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофе быў схільны аддаць Беларусь Польшчы наўзамен прызнання ёю Савецкай Украіны. Так выглядае яшчэ адзін бок разменнай манеты пад назвай «Беларусь»!

Дарэчы, у далейшым гэтую саступку савецкія ідэолагі і гісторыкі імкнуліся зарэтушаваць, заяўляючы, што бальшавікі не мелі ваенных рэсурсаў адстаяць больш беларускай тэрыторыі. Затое, па іх словах, «поляки пытались жульнически передвинуть пограничную линию на 30 км восточнее, чем это предусмотрено в мирном договоре».

Наадварот! Сёння ўведзеныя ў навуковы зварот матэрыялы (не толькі польскімі, але ўжо і беларускімі даследчыкамі) дэманструюць, якія камбінацыі – і на афіцыйным узроўні, і ў дыпламатычных кулуарах – канструяваліся бальшавіцкай дыпламатыяй у Рызе, каб толькі аддаць Польскай Рэспубліцы як мага больш беларускай зямлі.

Палякі не прынялі падарунка, і толькі 2/3 з адведзенай пад ССРБ тэрыторыі пасля рыжскіх перамоў апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Дарэчы, разважаючы пра магчымы тэрытарыяльны вобраз сучаснай Беларусі, можна, мусіць, пашкадаваць, што палякі ў 1921 г. адмовіліся ад усіх ім прапанаваных 18 паветаў разам з Мінскам. Крамлю давялося б арганізоўваць БССР на ўсходніх этнічных землях беларусаў, у тым ліку на тых, што зараз уваходзяць у склад Расіі. Для гэтага, акрамя Мінска, меліся «пра запас» яшчэ два патэнцыяльныя цэнтры – Магілёў і Смаленск (першы раз БССР, дарэчы, была абвешчана менавіта ў апошнім горадзе).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»

Обсуждение, отзывы о книге «1939 год і Беларусь. Забытая вайна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x