Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Невядомая вайна: 1654-1667: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Невядомая вайна: 1654-1667»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе асвятляюцца драматычныя падзеі самай страшнай для Беларусі вайны, якая з палітычных прычынаў заставалася да апошняга часу практычна невядомай нам. Грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар піша пра сапраўдныя мэты інтэрвенцыі Маскоўскай дзяржавы і акупацыйную палітыку царызму ў Беларусі, апавядае пра бітвы і аблогі гарадоў, упершыню паказвае шырокі рух народнага супраціву чужынцам, спрабуе вызначыць месца вайны 1654-1667 гг. у беларускай гісторыі. Для шырокага кола чытачоў.

Невядомая вайна: 1654-1667 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Невядомая вайна: 1654-1667», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Тлумачачы ваенныя падзеі, аўтары кіраваліся задачай апраўдання знешняй палітыкі маскоўскага ўрада нават тады, калі факты адкрыта пярэчылі гэтаму. Даходзіла да кур'ёзаў. Прыкладам, у манаграфіі А.М.Мальцава «Россия и Белоруссия в середине ХVІІ века» - працы, якую можна лічыць адной з найбольш аб'ектыўных у сучаснай расейскай гістарыяграфіі па гэтай праблеме, сцвярджаецца, што вайна была «бескарыслівай дапамогай» братнім народам: «В годы суровых испытаний украинский и белорусский народы всегда обращали свои взоры к Москве, к великому русскому народу, бескорыстно и самоотверженно приходившему на помощь к своим собратьям» [54, с.132]. Пра формы і вынікі гэтай «дапамогі» для беларускага народа, як правіла, нічога не гаворыцца. Нават самыя аўтарытэтныя гісторыкі ў асвятленні вайны другой паловы ХVІІ ст. былі далёкія ад аб'ектыўнасці. Напрыклад, М.К.Любаўскі пісаў, што гэтая вайна «была навязана Московскому государству в царствование Алексея Михайловича несмотря на то, что Алексей Михайлович этой войны вести не желал» [52а, с.181]. Што да масавага вываду палонных з Беларусі, дык у літаратуры можна знайсці тлумачэнне, быццам гэта перасяляліся ў расейскія губерні «многие тысячи людей, духовно тяготевших к своим русским братьям» [56, с.7], або прачытаць, што захоп нявольнікаў не займаў хоць колькі значнага месца ў царскай палітыцы ды што ў Маскоўскім царстве пасля вайны засталося ўсяго «несколько сот переселенцев из Польско-Литовского государства» [37, с.17].

Падзеі на тэрыторыі Беларусі 1654-1667 гг. у савецкай гістарычнай літаратуры звычайна зусім не асвятляліся. Усю вайну аўтары шматлікіх навуковых працаў зводзілі толькі да барацьбы на Ўкраіне [38, 47, 55 ды інш.]. Гэта пры тым, што галоўным тэатрам ваенных дзеянняў была ўсё ж Беларусь. Але на Беларусі ў адрозненне ад Украіны царскі ўрад не меў такой палітычнай базы, як украінскі гетманат, таму вайна за гэтыя землі была бясспрэчна экспансіянісцкай.

Сярод іншых характэрных для савецкае гістарыяграфіі тэндэнцыяў у асвятленні падзеяў 1654-1667 гг. можна вылучыць нястрымную гераізацыю дзеянняў маскоўскіх ваяводаў і іх ратнікаў. Нярэдка такая тэндэнцыйнасць выяўляецца і ў крыніцах, якімі карыстаюцца гісторыкі. Царскія ваяводы амаль пра кожную бітву ці сутычку паведамлялі як пра пераможную, а пра свае страты маўчалі ці заніжалі іх. Напрыклад, пры облозе Смаленска ў 1654 г. яны толькі забітымі страцілі не адну тысячу, аднак паводле царскае канцылярыі - толькі 300 чалавек. У 1660 г. пад Ляхавічамі дывізіі Сапегі і Чарнецкага дазвання разграмілі армію ваяводы Хаванскага, тым не менш у Летапісе Самавідца можна прачытаць, што зусім наадварот, гэта «Хованский з войсками его царского величества войско литовское розбил» [10, с.167].

Гістарычная навука БССР не толькі не выяўляла хоць колькі-небудзь самастойнае пазіцыі ў тлумачэнні ваенных падзеяў на Беларусі ды іх ацэнках, але яшчэ далей развівала афіцыйна прынятыя тэзісы аб вызваленчым характары вайны, аб шырокім народным руху за ўз'яднанне з Расеяй, аб паўсюднай дапамозе беларускага насельніцтва царскім ратнікам ды аб тым, што адно пад уладай цара народныя масы бачылі «адзіна магчымы рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту польскіх і літоўскіх феадалаў, а таксама каталіцкай царквы» [40, с.327]. У акадэмічных працах вайна 1654-1667 гг. нават не вылучалася ў асобную, самадастатковую з'яву, а паказвалася як працяг казацка-сялянскага руху ў раздзеле пад назвай «Барацьба беларускага народа за ўз'яднанне з Расіяй» [33, 40, 45]. Нешматлікія працы, у якіх непасрэдна ці ўскосна разглядаліся падзеі той вайны, пісаліся паводле прынцыпаў, спушчаных партыйным кіраўніцтвам, адзін з якіх патрабаваў нават разбурэнні і спусташэнні на Беларусі спісваць на рахунак войска Рэчы Паспалітае [66, с.21].

Гэтая кніга - спроба аўтара на падставе пісьмовых крыніцаў (галоўным чынам апублікаваных) і даследванняў паказаць рэальнае аблічча той вайны, засяродзіць увагу на самым малавядомым - хадзе падзеяў на Беларусі, лёсах карэннага жыхарства, а таксама на месцы вайны 1654-1667 гг. у беларускай гісторыі.

НАПЯРЭДАДНІ

И начя государь сие благое дело мыслити

и советовати с бояры ныняшнего первые

недели 1653 году...

З архіўных запісаў

«Сие благое дело» - гэта вайна супраць Рэчы Паспалітае. Пытанне аб ёй было вырашана царом яшчэ ў першыя месяцы 1653 г. 14 сакавіка патрыярх Нікан ужо блаславіў Аляксея Міхайлавіча на гэтую справу, а той загадаў рыхтаваць на травень-чэрвень агульны агляд войска. Багдану Хмяльніцкаму афіцыйна паведамілі пра згоду цара ўзяць Украіну пад сваю «высокую руку» толькі 22 чэрвеня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Невядомая вайна: 1654-1667»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Невядомая вайна: 1654-1667» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Невядомая вайна: 1654-1667»

Обсуждение, отзывы о книге «Невядомая вайна: 1654-1667» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x