Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусі разгледзеў пытаньне пра правамоцнасьць паседжаньняў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. 11 кастрычніка 1995 году ім было вынесенае заключэньне аб праве Вярхоўнага Савета 12 скліканьня зьдзяйсьняць свае паўнамоцтвы ў якасьці вышэйшага прадстаўнічага сталага органа ў поўным аб’ёме да першага паседжаньня Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, калі той будзе абраны ў дастатковым складзе [19] Гл.: Заключэньне Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусі «Аб адпаведнасьці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі артыкулу 7 Закону «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусі», артыкулу 10, часткі чацьвёртай артыкулу 63 Часовага рэглямэнту Вярхоўнага Савету РБ» // Народная газета. 17.10.95. №209 (1224). С. 1—2. .

Але хаця фармальна Вярхоўны Савет ўсё яшчэ захоўваў свой статус вышэйшага заканадаўчага органа, фактычна яго ўлада была падарваная яшчэ ўвесну 1995 году. 11 красавіка прэзыдэнт Лукашэнка выступіў ў Вярхоўным Савеце з ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму па 4 пытаньнях: аб наданьні расійскай мове статусу дзяржаўнай; аб зьмене дзяржаўнай сымболікі; аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб надзяленьні прэзыдэнта правам распускаць парлямэнт. Дэпутаты адхілілі ўсе пытаньні акрамя пытаньня аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рэфэрэндум будзе праведзены, нягледзячы на пастанову парлямэнту. У адказ на гэта 18 дэпутатаў ад дэмакратычнай апазыцыі абвінавацілі прэзыдэнта ў парушэньні Канстытуцыі і абвясьцілі галадоўку. Уначы з 11 на 12 красавіка яны былі гвалтоўна выдаленыя з будынку Вярхоўнага Савету. У апэрацыі бралі ўдзел вайскоўцы ўнутраных войскаў, атрад міліцыі асаблівага прызначэньня, служачыя галоўнага ўпраўленьня аховы МУС, а таксама падразьдзяленьні, чыя ведамасная прыналежнасьць не была высьветленая старшым сьледчым па асабліва важных справах пры Генэральным пракурору Рэспублікі Беларусі [20] Гл.: Следствием по делу установлено… // Свабода, №27, 12.04.96. С. 2. . У дзяржаўных СМІ гэты факт практычна не асьвятляўся. Ніякіх радыкальных дзеяньняў у адказ на разгон дэпутатаў Вярхоўны Савет не зрабіў. На наступны дзень дэпутаты Вярхоўнага Савету прынялі прапанову прэзыдэнта. Да міжнароднай супольнасьці Вярхоўны Савет не зьвярнуўся.

Увесну 1996 году ў Менску праходзілі масавыя выступленьні супраць аб’яднаньня Беларусі і Расіі. Выступленьні жорстка здушаліся, дзясяткі ўдзельнікаў былі схопленыя і атрымалі розныя тэрміны арышту. У турму трапілі лідэры БНФ Юры Хадыка і Вячаслаў Сіўчык, журналісты Ўладзімер Дзюба і Алег Трызна.

У жніўні 1995 году быў здушаны страйк у менскім мэтро. У арганізацыі страйку Лукашэнка абвінаваціў ЗША і польскую «Салідарнасьць». Арганізатары страйку былі звольненыя з працы, некалькі прафсаюзных актывістаў, у тым ліку дэпутат парлямэнту, былі арыштаваныя. Дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу Беларусі была прыпыненая прэзыдэнцкім указам.

Увосень 1995 году Аляксандр Лукашэнка агучыў ідэю падпарадкаваньня ўсіх галінаў улады кіраўніку дзяржавы. Пад выглядам простага прэзыдэнцкага кіраваньня ён адкрыта дамагаецца ўвядзеньня рэжыму асабістай улады. Дысбалянс паміж галінамі ўлады ўзмацняўся. У верасьні 1995 году Вярхоўны Савет 12 скліканьня пад ціскам прэзыдэнта спыніў працу. Той жа восеньню прэзыдэнт Лукашэнка адмовіўся выконваць пастановы Канстытуцыйнага Суду. Суд страціў вызначаныя яму Канстытуцыяй функцыі і стаў, па сутнасьці, кансультацыйным органам.

У кастрычніку 1995 году беспасярэднім загадам з адміністрацыі прэзыдэнта дзяржаўныя друкарні Беларусі скасавалі дамовы на друкаваньне ўплывовых апазыцыйных газэт: «Наша Ніва», «Свабода», «Имя», «Белорусская деловая газета». Гэтыя выданьні былі выключаныя з падпісных каталёгаў. Дзяржаўная агенцыя распаўсюджваньня СМІ «Белсаюздрук» адмовілася распаўсюджваць іх у раздроб.

Пры канцы 1995 году прэзыдэнт аднавіў дзеяньне сваіх указаў, скасаваных Канстытуцыйным Судом.

На паўторных выбарах у Вярхоўны Савет 29 лістапада — 10 сьнежня 1995 году былі даабраныя 80 дэпутатаў. Неабходны мінімум быў абраны. У падкантрольных прэзыдэнту СМІ ўжо актыўна праводзілася кампанія па дыскрэдытацыі дэпутатаў і ў цэлым Вярхоўнага Савету як інстытуту дзяржаўнай улады.

У пачатку 1996 году была нацыяналізаваная міжбанкаўская валютная біржа і на паўгоду спыненая рэгістрацыя суб’ектаў гаспадараньня. У 1996 годзе паводле дамовы аб мытным саюзе паміж Беларусяй і Расіяй была ліквідаваная мытная мяжа паміж дзьвюма краінамі, што дазваляла беларускаму боку атрымліваць зыск ад ільготнага ўвозу тавараў на супольную мытную тэрыторыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x