Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першапачатковаму назапашваньню капіталу дзяржаўнай бюракратыяй спрыялі палітыка стрымліваньня росту цэнаў на тле іх шпаркага росту ў іншых рэспубліках былога СССР і маніпуляваньне валютнымі курсамі. Прыватызацыя фінансаў зрабіла магчымай прыватызацыю дзяржаўнай маёмасьці, але Вярхоўны Савет не стварыў адпаведнага заканадаўчага забесьпячэньня прыватызацыі. І таму прыватызацыя пачалася паводле часовых нормаў, зацьверджаных Саветам міністраў. Спробы вышэйшага кіраўніцтва працягваць разьвіцьцё Беларусі паводле сацыялістычнай мадэлі стварылі спрыяльныя ўмовы для злоўжываньняў і прысабечаньня дзяржаўнай маёмасьці. Ацэньваньне маёмасьці рабілася не паводле яе рынкавага кошту, а паводле рэшткавага кошту бугальтарскага балянсу. Прыватызаваныя аб’екты купляліся за бесцань. У 1992—1994 гадох старая беларуская эліта пераходзіла ад канчаткова збанкрутаванай сацыялістычнай эканамічнай мадэлі да алігархічнага капіталізму [11] Тамсама. .

Аднак раўналежна з намэнклятурнай прыватызацыяй расла незадаволенасьць насельніцтва. Эканамічнае становішча пагаршалася. Папулісцкія захады ўраду выклікалі высокую інфляцыю. У 1992—1994 гадох цэны ўзрасьлі ў 432 разы, а аб’ем ВУП зьнізіўся на 20%. Узровень жыцьця за пэрыяд з 1990 да 1994 году ўпаў амаль удвая. Рэзка ўзрасло сацыяльнае расслаеньне. Розьніца ў даходах 10% найбольш багатых і 10% найбольш бедных сем’яў павялічылася ў 13 разоў (у Расіі — у 15 разоў у 1995 годзе з 4,5 разу ў 1991 годзе) [12] Тамсама. . У савецкага істэблішмэнту не было неабходнага рэпрэсіўнага апарату для задушэньня незадаволенасьці і ўзурпацыі ўлады. Не было і неабходнага палітычнага мэханізму легітымацыі старой эліты ў якасьці новай кіруючай клясы. Тым часам набліжаўся канец паўнамоцтваў старога Вярхоўнага Савету зь яго намэнклятурным лёбі. Насельніцтва не рабіла ніякіх сур’ёзных антыўрадавых выступаў, аднак, калі б у той час у Беларусі зьявілася палітычная сіла, здольная яго кансалідаваць і накіраваць яго энэргію супраць старой эліты, урад спыніў бы сваё існаваньне. Становішча старой эліты захоўвалася дзякуючы слабасьці апазыцыі, разгубленасьці і разьяднанасьці насельніцтва Беларусі.

ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ 1994 ГОДУ. ПЕРАРАЗЬМЕРКАВАНЬНЕ РЭСУРСАЎ УЛАДЫ. ТРАНСФАРМАЦЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ ПРАСТОРЫ БЕЛАРУСІ ПРЭЗЫДЭНЦКАЯ РЭСПУБЛІКА ЯК СРОДАК РЭПРАДУКЦЫІ СТАРОЙ ЭЛІТЫ

Старая беларуская эліта катэгарычна не жадала дзяліцца эканамічнай і палітычнай уладай беспасярэдне з суб’ектамі гаспадараньня. Дэмакратычныя працэсы ў беларускім грамадзтве, рух за нацыянальнае адраджэньне сустрэлі яе супраціў. Захаваўшы адміністрацыйныя рэсурсы, палітычны й эканамічны ўплыў, яна канчаткова страціла легітымнасьць у ваччу бальшыні беларускага насельніцтва.

Пакуль ня скончыўся тэрмін паўнамоцтваў старога Вярхоўнага Савету, савецкая эліта не рабіла яўных спробаў зьмяніць існуючы лад. Аднак выбары ў новы Вярхоўны Савет маглі сур’ёзна аслабіць яе пазыцыі. Насельніцтва ж, нават тая частка, што ўсё яшчэ падзяляла камуністычныя ідэі, ненавідзела намэнклятурны істэблішмэнт.

Надыход заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету змусіў савецкую эліту шукаць новыя спосабы захаваньня ўлады. Паколькі моцнай падтрымкі насельніцтва ў яе не было, спатрэбіўся легітымны мэханізм канцэнтрацыі і пераразьмеркаваньня рэсурсаў на яе карысьць. Такім мэханізмам меў стаць інстытут прэзыдэнта. Дзеля ўвядзеньня пасады прэзыдэнта трэба было прыняць новую Канстытуцыю і правесьці выбары.

Перад выбарамі намэнклятура ўзмацніла свае пазыцыі. У верасьні 1993 году прэзыдыюм Вярхоўнага Савету адмовіўся падтрымаць ініцыятыву Станіслава Шушкевіча склікаць пазачарговую сэсію дзеля разгляду сытуацыі ў эканоміцы, прыняцьця Канстытуцыі і прызначэньня датэрміновых выбараў. Сам Станіслаў Шушкевіч быў зьняты з пасады Старшыні Вярхоўнага Савету. Прычынай адстаўкі сталі беспадстаўныя абвінавачаньні ў карупцыі, высунутыя супраць Станіслава Шушкевіча Аляксандрам Лукашэнкам. Істотную ролю ў адхіленьні Станіслава Шушкевіча таксама адыгралі камуністы і прадстаўнікі праімпэрскага Нацыянальнага Руху Беларусі, што сядзелі ў Вярхоўным Савеце. А ў студзені 1994 году на гэтую пасаду быў абраны прадстаўнік парлямэнцкай бальшыні Мечыслаў Грыб.

У сакавіку 1994 году была прынятая новая Канстытуцыя, якая вызначала Беларусь як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву зь вяршэнствам і паўнінёй улады на сваёй тэрыторыі, што самастойна праводзіць унутраную і замежную палітыку. У якасьці асноваў канстытуцыйнага ладу Канстытуцыя замацоўвала палітычны плюралізм, падзел уладаў, прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, роўнасьць формаў уласнасьці, прынцып неўжываньня сілы альбо пагрозы сілай у стасунках зь іншымі дзяржавамі. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзянаў абвяшчалася найвышэйшай мэтай дзяржавы. Але ў сацыяльна-эканамічнай сфэры рэдакцыя адпаведных артыкулаў новай Канстытуцыі захавала пераемнасьць з старой Канстытуцыяй 1978 году.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x