Анатоль Бензярук - Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Брэст, Год выпуска: 2006, Издательство: Издательство Академия, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў. Шматгадовая праца даследчыка не можа не ўражваць сваёй падрабязнасцю. Беручы пад увагу, што шматлікія генеалагічныя звесткі, створаныя яшчэ продкамі былі знішчаны падчас Варшаўскіх пажараў 17 стагоддзя, шасцігадовая праца гісторыка заслугоўвае павагі. Гэта выданне адметна тым, што з'яўляецца сапраўднай данінай памяці славутаму роду Беларусі, які падарыў свету героя. Кніга даследчыка прапануе таксама бібліяграфію, у прыватнасці артыкулы з раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя змагару за свабоду — Тадэвушу Касцюшку.

Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ІМЯ СТАНОВІЦЦА ПРОЗВІШЧАМ

У біяграфіях Пацея і Касцюшкі мелася агульная рыса: абодва былі фактычнымі заснавальнікамі сваіх родаў, ад іх імён утварыліся вядомыя на Брэстчыне і далёка за яе межамі прозвішчы Пацеяў і Касцюшкаў. У абедзвюх сем’ях у рэшце рэшт з цягам часу з’явіліся славутыя нашчадкі: епіскап брэсцкі ды ўладзімірскі Іпацій Пацей і генерал Тадэвуш Касцюшка.

Усе актавыя лісты, складзеныя пры жыцці першага сяхновіцкага ўладара, нязменна і пераканаўча называюць яго “КОСТЮШКО”. Бясспрэчна, імя ўзнікла як памяншальная форма лацінскага імя Канстанцін [60]. Аднак усялякія спробы замест назвы “КОСТЮШКО / КОСЦЮШКО / КАСЦЮШКА / KOŚCIUSZKO” ўжываць поўную ягоную форму, як гэта робяць амаль усе біёграфы Касцюшкаў [61], трэба прызнаць неапраўданымі.

Імёны тыпу “ТИШКО” (замест Цімафей), “ИВАШКО” (замест Іван), “МОЖЕЙКО” (замест Майсей), “ВАСКО” (замест Васіль), “ХОДКО” (замест Фёдар), якімі карысталіся Хадковічы-Каранёўскія, а таксама “ГУРКО” (замест Рыгор) і “КОСТЮШКО” (замест Канстанцін), якія ўжывалі Касцюшкі-Сяхновіцкія, для ХV — ХVІ стагоддзяў лічыліся нарматыўнымі, зацверджанымі ў шматлікіх справаводчых паперах [62].

Тым больш, што ў разгледжаных намі вышэй актах ад 1511 і 1545 гадоў побач з Касцюшкам Фёдаравічам нязменна сустракаецца імя князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага, пададзенае ў варыянтах: “КОСТЕНТИН / КОСТЕНЪТИН, КОСТЯНТИН / КОСТИАНТИН”.

Атрымліваецца, што для сярэдняга і дробнага баярства ў той час нярэдка ўжываліся памяншальныя формы, а вышэйшае дваранства насіла імёны, якія мелі поўную форму.

Аднак чаму менавіта імя Касцюшкі Фёдаравіча, а не ягонага бацькі пазней ператварылася ў сямейнае прозвішча? Для адказу на гэтае пытанне патрэбна ўважлівей разгледзець кар’еру Касцюшкі.

Пасля набыцця спадчыннага Сяхновіцкага маёнтка, як вынікае з акта ад 15 студзеня 1515 года, ён зрабіўся “дваранінам гаспадарскім”, выканаўцам даручэнняў вялікага князя. Напрыканцы 1514 года (ці ў самым пачатку наступнага) Касцюшка Фёдаравіч збіраў вайсковы падатак (“серабшчыну”) з земляў Кобрынскага княства [63].

Тут да месца будзе цалкам прывесці згаданы дакумент, які дазваляе дадаць некаторыя фарбы да партрэта заснавальніка Касцюшкавай радзіны:

“Я, Ян Миколаевич, маршалок земскии, державца Слонимскии. Жаловал нам дворянин господарьскии Костюшко Федорович на маршалка господарьского на пана Венслава Костевича: коли господарь его милость казал мне на людех его Кобринских совито серебщину правити, иж на рок серебщины до скарбу господарьского не отдали; и велел ми его милость децкован с сохи по грошу взятии; и я пане его в Кобрыне был с листы господарьскими; и едучи с Кобрыня, пограбил был есми в людеи за тое децкованье шестеро конеи; и они, мене угнавши тыи вси кони свои, и надто еще моих власных шесть конеи отняли и иншии речи побрали.

И пан Венслав к тому мовил: был ты у пане моее, и она тебе за то чьстила и даровала; и ты, едучи оттуль, безвиннее в людеи моих пограбил 17 конеи. Ино в том смотрел нас староста берестеискии пан Юрьи Ильиничъ а князь Семен Чорторыискии и нашли тебе в том винного, и тыи кони казали тобе зася людем моим поотдавати. А естли будет пан Юрьи и князь Семен в том мене с тобою не судити, готов хочу в том винен без каждого права быти.

И Костюшко рек: пан Юрьи и князь Семен в том мене не судили, нежли только перед их милостью размова была, а конца праву их милость не вчинили.

И мы то отложили до пана Юрья и до князя Семена их милости. И потом, будучи в Берестьи, поведили мне тую речь пан Юрьи и князь Семен их милость тым обычаем: была деи в том размова перед нами, права ни которого не было, они тежь конца есмо тому межи ними не вчинили.

Ино мы, подле их милости отповеди, пана Венслава нашли в том винного и казали есмо ему Костюшка в том перееднати и за то ему досыть вчинити; а в таковои речи господаря его милости”.

Як бачым, нягледзячы на тое, што Касцюшка дзейнічаў афіцыйна, у межах закону і ў пацверджанне сваіх паўнамоцтваў прадставіў гаспадарскі ліст, кобрынскія падданыя абрабавалі яго ў дарозе, а ўладары Кобрына — княгіня Ганна Сямёнаўна Кобрынская (? — 1519) і яе муж Венслаў (Венцлаў) Касцевіч (каля 1480 — 1532) — спрабавалі перад земскім маршалкам Янам Радзівілам (каля 1474 — 1522) бараніць рабаўнікоў. Аднак вялякі князь Жыгімонт І уступіўся за свайго служэбніка і прымусіў В. Касцевіча выдаць Касцюшку кампенсацыю за шкоду, якую той пацярпеў пры выкананні дзяржаўнага даручэння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду»

Обсуждение, отзывы о книге «Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x