Барковіч Леанард, упаўнаважаны Польскага камітэта нацыянальнага адраджэння па Беластоцкім ваяводстве (VIII-XII 1944 г.), 168
Бах Эрых фон дэм, камандзір СС і паліцыі ва ўсходняй Беларусі, 147
Баштакоў, 125
Берман Барыс (1901—1939), у 1937—1939 гг. народны камісар унутраных спраў БССР, адказны за смерць больш 100 тыс. грамадзян рэспублікі, 75
Берыя Лаўрэнцій (1899—1953), у 1934—1953 гг. шэф НКУС, адказны за палітычныя судовыя працэсы і генацыд, 125, 126, 186
Броўка Пятрусь (1905—1980), паэт, 183
Будзька Эдуард (1882—1958), паэт, публіцыст, выдавец, беларускі эмігранцкі дзеяч, 28, 81
Буйло Канстанцыя (1893—1986), паэтэса, 183
Булак-Балаховіч Станіслаў (1883—1940), камандуючы Беларускім корпусам, удзельнік польска—савецкай вайны 1920 г., загінуў у вераснёўскай кампаніі 1939 г., 45-47, 49, 83
Булахаў Дзімітрый, 245
Буракявічус Ніколас, літоўскі камуністычны дзеяч, 232
Бурбіс Аляксандр (1885—1922), адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1921—1922 гг. намеснік народнага камісара замежных спраў БССР, прыхільнік палітычнай і культурнай аўтаноміі рэспублікі, 15
Бур’як Віктар, віцэміністр аховы здароўя Беларусі ў 80-х гадах, 201
Быкаў Васіль (н. 1924), пісьменнік, аўтар аповесцей і апавяданняў аб вайне, сталінізме, у Беларусі многія лічаць яго сумленнем беларускага народа, 210
Бядуля Змітрок, сапр. Плаўнік Самуіл (1886—1941), пісьменнік, 15
Бярозкін Рыгор (1918—1981), літаратурны крытык, гісторык літаратуры, 180
Валошын Павел (1881—1937), адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у 1928 г. прыгавораны да 12 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1933 г. арыштаваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны, 90, 92
Валынец Флягонт (1878—1937), дзеяч беларускіх левых арганізацый у ІІ Рэчы Паспалітай, член управы Таварыства беларускай школы, у 1928—1930 гг. дэпутат Сейма, арыштаваны польскімі ўладамі ў 1930 г. і прыгавораны да 16 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1937 г. абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны, 93
Варонка Язэп (1891—1952), журналіст, публіцыст, з 1917 г. дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятар склікання І Усебеларускага з’езда, старшыня Народнага сакратарыята Беларусі, прыхільнік супрацоўніцтва з Літвой, да Польшчы і Расіі ставіўся як да раўнапраўных ворагаў Беларусі, у 1923 г. выехаў у Злучаныя Штаты, 31, 33-35
Васілеўскі Леан (1883—1936), гісторык, публіцыст, польскі палітык, член кіраўніцтва сацыялістычнай партыі ППС — Фракцыя рэвалюцыйная, у 1918—1919 гг. міністр замежных спраў, з 1931 г. намеснік старшыні ППС і кіраўнік Інстытута даследавання нацыянальных меншасцей, 44, 99, 100
Ветцэль Эргард, аўтар плана нацыянальнай палітыкі ІІІ Рэйха ва Усходняй Еўропе, 144
Вільгельм ІІ (1859—1941) імператар Нямеччыны ў 1888—1918 гг., 35
Гадлеўскі Вінцэнт (1898—1942), каталіцкі духоўны, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, прыхільнік беларусізацыі Касцёла ў Беларусі, адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 26, 27, 94, 139
Гайдар Ягор, расійскі палітык, прэм’ерміністр Расіі ў 1991—1992 гг., 228, 230
Галуўка Тадэуш (1889—1931), польскі палітык, прыхільнік санацыйнага лагера, 99, 100
Ганчар Віктар (н. 1954), юрыст, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1990—1995 гг., старшыня Цэнтрвыбаркама, 224, 246
Ганько Міхал, старшыня Саюза беларускай моладзі ў 1943—1944 гг., 159, 160
Гарбачоў Міхаіл (н. 1931), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (1985—1991), прэзідэнт СССР (1991), 199, 206-208, 223, 228
Гарун Алесь, гл.: Прушынскі Аляксандр
Гаўрылік Язэп (1893—1937), педагог, арганізатар беларускага левага руху ў ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны ў 1930 г. і перададзены савецкаму боку ў рамках абмену палітвязнямі, арыштаваны ў Мінску ў 1933 г. і абвінавачаны ў “антысавецкай дзейнасці”, расстраляны, 93
Гей Канстанцін (1896—1939), савецкі партыйны дзеяч, у 1930—1932 гг. І сакратар ЦК КП(б)Б, ініцыятар рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, 65
Гілевіч Ніл (н. 1931), паэт, перакладчык, літаратуразнавец, у 1980—1989 гг. старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1990 г. старшыня Таварыства беларускай мовы, вяшчальнік адраджэння беларускай мовы і культуры, 214
Гімлер Генрых (1900—1945), адзін з галоўнейшых правадыроў ІІІ Рэйха і ваенных злачынцаў, міністр унутраных спраў, шэф СС, гестапа і паліцыі, 143, 151
Гіндэнбург Паўль фон (1847—1934), нямецкі фельдмаршал і палітык, у 1916—1918 шэф генеральнага штаба, у 1925—1934 гг. прэзідэнт Рэйха, 23
Гітлер Адольф (1989—1945), 112, 139, 143, 208
Готберг Курт фон, камандзір СС і паліцыі на тэрыторыі акупаванай Беларусі, з верасня 1943 г. генеральны камісар Камісарыята Беларусь, адказны за пацыфікацыі соцень населеных пунктаў, 160, 162
Читать дальше