Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Orthdruk, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навейшая гісторыя Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навейшая гісторыя Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы. Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча "Навейшай гісторыі" — не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей. Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры. Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацяналным незалежным меркаванням. Выданне даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. (Н.Г.)

Навейшая гісторыя Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навейшая гісторыя Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фінансавы крызіс, які ў жніўні 1998 г. паралізаваў жыццё ў самой Расіі, з прычыны цесных гаспадарчых сувязей з усёй сілай абрынуўся на Беларусь. За склаўшаеся становішча ў Расіі Лукашэнка 25 жніўня 1998 г. падчас тэлевізійнага выступлення абвінаваціў расійскіх палітыкаў, якія прабавалі ажыццявіць у сваёй краіне заходнюю мадэль палітычнага і гаспадарчага развіцця. Заявіў ён, што самай лепшай канцэпцыяй арганізацыі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця на постсавецкай прасторы з’яўляецца беларускі варыянт. Хаця ў Расіі за падобнымі вырашэннямі выказваецца значная частка грамадствва, малапраўдападобным, аднак, з’яўляецца экспарт “беларускай дэмакратыі” і “рыначнага сацыялізму” ў гэтую краіну. Назначэнне падтрымліванага камуністамі Яўгенія Прымакова на пасаду прэм’ерміністра Расіі ўспрымалася ў Беларусі як крок у правільным напрамку.

Праведзеныя апазіцыяй вясною 1999 г. прэзідэнцкія выбары закончыліся чарговым паражэннем антырэжымнага лагера. Узаемныя абвінавачанні абодвух кандыдатаў у прэзідэнты Зянона Пазьняка і Міхаіла Чыгіра звялі выбары да фарса. Пасвараная апазіцыя яшчэ раз паказала брак арганізаванасці і рашучасці ў захадах на звяржэнне дыктатуры. У палове 1999 г. Лукашэнка захоўваў уладу не маючы ў краіне ніякай сур’ёзнай палітычнай канкурэнцыі.

Імянны паказальнік

Абрамава Надзея (н. 1907), сустаршыня Саюза беларускай моладзі, 160

Абэцэдарскі Лаўрэнцій (1916—1975), савецкі гісторык, аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі, прапагандуючых тэзіс аб вечным адзінстве інтарэсаў Беларусі і Расіі, 6

Агняцвет Эдзі, сапр. Каган (н. 1913), паэтэса, 183

Адамовіч Аляксей (1900—1937), камуністычны дзеяч, суарганізатар беларускага нацыянальнага жыцця ў БССР у дваццатых гадах, 66

Адамовіч Антон (1909—1998), гісторык, журналіст, эміграцыйны дзеяч, аўтар прац па гісторыі і культуры Беларусі, 149

Адамовіч Вячаслаў (1864—1939), арганізатар беларускага антыбальшавіцкага партызанскага руху ў 1919—1920 гг., прыхільнік інтэграцыі Беларусі з Польшчай, 28, 46

Адамовіч Язэп (1897—1937), беларускі камуністычны дзеяч, адзін з правадыроў бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі, член вярхоўных улад БССР і СССР, арыштаваны за “контррэвалюцыйную дзейнасць” пакончыў жыццё самагубствам, 45

Азаронак Юрый, кінарэжысёр, аўтар прагандысцкай карціны “Нянавісць”, 239

Акінчыц Фабіян (1886—1943), журналіст і палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі, прыхільнік супрацоўніцтва з немцамі, загінуў у замаху, 97, 98, 103, 139, 140, 159

Александровіч Андрэй (1906—1963), паэт, вязень сталінскіх лагераў, 180

Аляксюк Павел (1892-?), беларускі палітычны дзеяч, прыхільнік супрацоўніцтва з палякамі, 26-28, 35, 43, 45

Аляхновіч Францішак (1883—1944), акцёр, драматург, журналіст, выдавец, арганізатар беларускага тэатральнага жыцця ў Вільні, аўтар кніжкі “У кіпцюрах ГПУ”, застрэлены ў Вільні невядомымі замахвальнікамі, 23, 24

Антановіч Іван (н. 1937), ідэолаг Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, сакратар ЦК Камуністычнай партыі Расіі (1990—1991), у 1996—1998 гг. міністр замежных спраў Беларусі, 245

Антончык Сяргей, дзеяч Беларускага народнага фронту, дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1995), 237

Арол Міхась, сапр. Пятэльскі Сцяпан (1890—1918), паэт, перакладчык, публіцыст “Нашай нівы”, 15

Асмалоўскі Ежы, у 1919—1920 гг. генеральны камісар Цывільнага кіраўніцтва Усходніх зямель, 42

Астроўскі Радаслаў (1887—1976), палітык, педагог, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1928—1936 гг. прыхільнік ідэі супрацоўніцтва з палякамі, прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў 1943—1944 гг., пасля вайны ў эміграцыі, 96, 140, 142, 161—163

Багданкевіч Станіслаў (н. 1937), эканаміст, у 1991—1995 гг. старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 241, 247, 248

Багдановіч Вячаслаў (1878—1941), беларускі і праваслаўны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, сенатар, у 1939 г. арыштаваны работнікамі НКУС, 82, 89

Багдановіч Максім (1891—1917), паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры, 15

Багушэвіч Францішак (1840—1900), паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, 11

Баліцкі Антон (1891—1937), народны камісар асветы БССР (1926—1930), пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння, арыштаваны ў 1931 г. за дзейнасць у “контррэвалюцыйных арганізацыях”, расстраляны, 66

Баран Сяргей (1894—1937), дэпутат Сейма РП (1922—1923), арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне, прыгавораны польскім судом да 8 гадоў турэмнага зняволення, у 1930 г. эмігрыраваў у БССР, арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны, 86

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x