• Пожаловаться

Яўген Мірановіч: Навейшая гісторыя Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Мірановіч: Навейшая гісторыя Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 1999, ISBN: 83-904359-9-3, издательство: Orthdruk, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Яўген Мірановіч Навейшая гісторыя Беларусі
  • Название:
    Навейшая гісторыя Беларусі
  • Автор:
  • Издательство:
    Orthdruk
  • Жанр:
  • Год:
    1999
  • Город:
    Беласток
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    83-904359-9-3
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Навейшая гісторыя Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навейшая гісторыя Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы. Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча "Навейшай гісторыі" — не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей. Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры. Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацяналным незалежным меркаванням. Выданне даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. (Н.Г.)

Яўген Мірановіч: другие книги автора


Кто написал Навейшая гісторыя Беларусі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навейшая гісторыя Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навейшая гісторыя Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Саюзнікамі беларускай інтэлігенцыі не былі таксама сяляне, ад імя якіх рэвалюцыянеры і пазітывісты фармулявалі свае пастулаты. Слабасць беларускіх эканамічна прывілеяваных слаёў — мяшчанства, памешчыкаў і інтэлектуальнай эліты, якія звычайна былі істотнай умовай развіцця культуры і нацыянальнай ідэалогіі, была прычынай кволасці беларускіх патрабаванняў на фоне інтэнсіўна змагаючыхся польскіх і расійскіх уплываў. Плебейскі характар беларускай грамадскасці стаў прычынай таго, што грамадскія пытанні, а не нацыянальныя, вызначалі яе свядомасць.

Насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя

У 1897 г. быў праведзены першы перапіс насельніцтва Расійскай імперыі. Яго вынікі былі аб’яўлены толькі ў 1905 г. У пяці губернях Паўночна-Заходняга краю — Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай, Віленскай і Гродзенскай — пражывала 8 518 247 чалавек, у тым ліку 5 408 420 беларусаў (63,5%), 1 202 129 яўрэяў (14,1%), 492 921 расіянін (5,8%), 424 236 палякаў (5,0%), 377 487 украінцаў (4,4%), 288 921 літовец (3,4%), 272 775 латышоў (3,2%), 27 311 немцаў (0,3%), 8 448 татараў (0,1%), 19 658 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей (0,2%). Амаль 480 тысяч беларусаў жыло паза межамі пяці названых губерняў, галоўным чынам на Смаленшчыне і Чарнігаўшчыне. Беларускай мовай у найбольшай ступені карысталася насельніцтва Магілёўскай (82,4%) і Мінскай (76%) губерняў. На гэтай мове размаўляла 56% жыхароў Віленскай, 52% Віцебскай і 42% Гродзенскай губерняў. Рассяленне беларускамоўнага насельніцтва было таксама нераўнамернае і ў паасобных губернях. У Віленскай губерні, напрыклад, у Вілейскім павеце складалі яны 86,9% жыхароў, а ў Віленскім павеце — толькі 26%. Таксама і ў Сакольскім павеце Гродзенскай губерні беларускамоўнае насельніцтва складала 83,9% ад агульнай колькасці жыхароў, а ў суседнім Беластоцкім павеце гэтая катэгорыя насельніцтва займала трэцяе месца (26,1%) за палякамі (34,2%) і яўрэямі (28,3%). Беларускай мовай карысталася амаль 90% насельніцтва Краснага павета Смаленскай губерні і 70% Сумскага павета Чарнігаўскай губерні.

Рэлігійная структура насельніцтва Беларусі ў пэўнай ступені адрознівалася ад моўнай. Праваслаўныя складалі 70,4% усіх жыхароў, католікі — 13,5%, яўрэі — 14,0%, а прадстаўнікі іншых канфесій — 2,1%.

Пераважная большасць беларускага насельніцтва — 85,5% — жыла на вёсцы. Астатнія найчасцей былі жыхарамі малых мястэчак. У губернскіх цэнтрах жыло толькі 2,6% беларусаў. У гарадах на тэрыторыі Беларусі дамінавала яўрэйскае насельніцтва, якое складала 53,5% усіх гараджан.

Паводле перапісу ад 1897 г. найбольш палякаў пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях, а ў некаторых паветах складалі яны большасць жыхароў. Але ўжо ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях іх удзел у агульнай структуры насельніцтва складаў толькі 2,3%. Рашучую большасць польскамоўнага насельніцтва, асабліва ў выпадку названых губерняў, складала шляхта. З ліку 153 тыс. чалавек, якія належалі да гэтай грамадскай праслойкі, 43,3% палічыла сваёй роднай мовай беларускую, 33,8% — польскую і 19,1% — рускую. Сярод амаль паўмільённай масы расіян толькі 5% складалі земляробы, а чыноўнікі і іх сем’і — 51,8%. Рускую мову роднай прызналі 61,5% працэнта праваслаўных, астатнія ўказалі на беларускую.

У ліку 5,4 млн. чалавек, якія размаўлялі на беларускай мове, 81% складалі праваслаўныя, 18,5% — католікі, 0,4% — стараверы, 0,03% — лютэране. Амаль 40% чыноўнікаў і 60% настаўнікаў усіх тыпаў школ назвалі сябе беларускамоўнымі. Можна меркаваць, што значная частка духоўных, чыноўнікаў, настаўнікаў сваю беларускасць разумела ў катэгорыях заходнерусізму, а не паводле канцэпцыі прапагандаванай “Нашай нівай”. У выпадку шляхты моўны крытэрый праўдападобна не прадрашаў пытання нацыянальнай свядомасці асоб, якія належалі гэтай грамадскай праслойцы.

Час вайны, міграцыі і рэвалюцыі (1914—1917)

Першая сусветная вайна, з пункту гледжання беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў, пачалася зарана. Застала яна беларускія эліты без выразнай канцэпцыі дзеяння ў выпадку парушэння існуючага геапалітычнага парадку, а само грамадства — у стадыі ўваходжання на шлях фарміравання нацыі. Вайна аказалася, аднак, каталізатарам перамен у свядомасці сялянскіх мас. Разбурыла яна іх ізаляваны ад вонкавага свету спосаб жыцця. Дамінацыя элементаў натуральнай гаспадаркі на беларускай вёсцы не прымушала сялян кантактавацца са светам, які знаходзіўся паза межамі найбліжэйшай мясцовасці. Праўда, гэтыя ўмовы ахоўвалі сялянскае асяроддзе ад уплываў чужога акружэння і яго асіміляцыйнага ўздзеяння, але адначасна перашкаджалі кантактам са сваёй інтэлігенцыяй. Вайна выгнала са сваіх сядзіб мільёны людзей, давяла да канфрантацыі з чужым светам і дасведчанасці, якой не ведалі іхныя продкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.