• Пожаловаться

Яўген Мірановіч: Навейшая гісторыя Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Мірановіч: Навейшая гісторыя Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 1999, ISBN: 83-904359-9-3, издательство: Orthdruk, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Яўген Мірановіч Навейшая гісторыя Беларусі
  • Название:
    Навейшая гісторыя Беларусі
  • Автор:
  • Издательство:
    Orthdruk
  • Жанр:
  • Год:
    1999
  • Город:
    Беласток
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    83-904359-9-3
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Навейшая гісторыя Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навейшая гісторыя Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы. Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча "Навейшай гісторыі" — не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей. Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры. Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацяналным незалежным меркаванням. Выданне даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. (Н.Г.)

Яўген Мірановіч: другие книги автора


Кто написал Навейшая гісторыя Беларусі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навейшая гісторыя Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навейшая гісторыя Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крыніц беларускага нацыянальнага адраджэння ў каталіцкім асяроддзі трэба шукаць, так як і ў праваслаўным, у палове ХІХ ст. Найчасцей пачыналася яно з зацікаўнення сыноў апалячанай шляхты гісторыяй сваіх родаў, мясцовасці, даследаваннем культуры мясцовага насельніцтва. Паводле іх меркаванняў, аспрэчванне тэзісу аб асіміляцыі беларускай шляхты абазначала б адабрэнне тэорыі “заходнерусаў”, якая ўсіх католікаў на беларускай зямлі лічыла чужым элементам. Многія інтэлігенты шляхецкакаталіцкага паходжання, якія пачыналі даследаваць мінулае, усведамлялі сабе наяўнасць блізкіх культурнамоўных сувязей уласнага роду з мясцовым сялянствам. Не пераставалі яны быць палякамі, але яшчэ больш ахвотна спасылаліся на легенды Вялікага княства Літоўскага, міфы аб “тутэйшасці”, “краёвасці”. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) пісаў, што адчуваў ён сябе чалавекам польскай культуры і адначасна быў свядомы свайго літоўскага (беларускага) паходжання. Будучы шляхціцам, ён не быў у змозе ўвайсці ў тую сферу культуры, у якой апынуліся сялянскія масы. Такіх праблемаў не было ў інтэлігенцыі, якая адарвалася ад засценка і ягонай традыцыі. Францішак Багушэвіч (1840—1900), хаця не адчуваў ніякіх эмацыянальных сувязей з узнікаючай нацыянальнай ідэяй, аднак з прычыны салідарнасці з сялянскім асяроддзем напісаў вядомы заклік да беларусаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”. Багушэвіч, падобна як і Дунін-Марцінкевіч, пісаў на беларускай мове, але ў адрозненні ад Марцінкевіча гэтую мову лічыў “сваёй”.

У канцы ХІХ ст. з’явілася новае пакаленне беларускай інтэлігенцыі, нацыянальная свядомасць якога склалася не ў выніку працяглых роздумаў, а толькі шляхам выхавання ў сямейным асяроддзі. У 1898 г. вучні мінскай гімназіі Іван і Антон Луцкевічы арганізавалі нефармальную групу з мэтай вывучэння гісторыі, этнагарфіі і беларускай грамадскай думкі. Супольна з пісьменнікам Казімірам Кастравіцкім збіралі яны кніжкі і ўсялякія іншыя публікацыі на згаданыя тэмы. Іх бацька — Іван Луцкевіч — сябраваў з Дуніным-Марцінкевічам і часта гасцяваў у яго доме. Аб беларускасці маладых Луцкевічаў, будучых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, прадрашыў выбар іхных бацькоў.

На пачатку васьмідзесятых гадоў ХІХ ст. беларускія студэнты, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі некалькі гурткоў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага характару. Найчасцей былі яны беларускімі структурамі ў расійскім нарадавольніцкім руху. У 1883—1884 гадах пецярбургскія студэнты выпусцілі некалькі адозваў, адрасаваных жыхарам Беларусі. Напісаны яны былі на рускай мове, а іх загалоўкі — “Да беларускай моладзі”, “Да беларускай інтэлігенцыі”, “Пасланне да землякоўбеларусаў” — сведчаць аб эвалюцыі нацыянальных поглядаў у коле “заходнерусаў”. Аўтары гэтых публікацый, якія падпісваліся псеўданімамі “Шчыры беларус” ці “Даніла Баравік” пераконвалі беларусаў, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, іншыя чым у расіян і палякаў, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы, такія як этнаграфія, мова, менталітэт і культура насельніцтва. У адозве “Да беларускай інтэлігенцыі”, што распаўсюджвалася ў Беларусі пад канец 1883 г., яе аўтары пісалі, што народ, які калісьці страціў сваю эліту і выстаяў паланізацыю і русіфікацыю, заслугоўвае таго, каб стаць свабодным ад чужых паноў і манархаў. У выдадзеных беларускімі нарадавольцамі ў 1884 г. двух нумарах часопіса “Гоман” былі сфармуляваны іх палітычныя і нацыянальныя пастулаты. Будучыню Беларусі бачылі яны ў дэмакратычнай Расіі, якая была б федэрацыяй шматлікіх нацый. Беларусы — адзін з элементаў гэтага саюза народаў, мелі атрымаць права “вырашаць аб сваім лёсе”. Пастулат аўтаноміі для Беларусі ў складзе расійскай дзяржаўнасці рашуча аспрэчваўся расійскімі сацыялістамі з “Народнай волі” як недарэчны, які стварае новую нацыю — беларускую.

Зусім іншую пазіцыю ў адносінах да беларускіх нацыянальных памкненняў прадстаўлялі польскія сацыялісты. Згодна рашэнням ІІІ З’езда Польскай сацыялістычнай партыі (ПСП) ад чэрвеня 1895 г., гэтая партыя намервалася падтрымоўваць сепаратысцкія рухі народаў, якія насялялі Расійскую імперыю. Пры дапамозе ПСП удалося ў Кракаве ў 1896 г. выдаць і пераправіць кантрабандай у Беларусь другое выданне “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча — своеасаблівай ідэалагічнай інструкцыі для беларускага нацыянальнага руху.

На пачатку ХХ стагоддзя сталіцай беларускага інтэлектуальнага жыцця быў Пецярбург. У вышэйшых школах сталіцы Расіі вучылася многа маладых беларусаў. Большую частку іх складалі людзі шляхецкага паходжання. Атмасфера ў расійскім студэнцкім асяроддзі спрыяла ўзніканню розных арганізацый, якія адмоўна ставіліся да тадышняй рэчаіснасці. Апрача згаданых беларускіх нарадавольцаў, якія прадстаўлялі адзін з варыянтаў заходнерусізму, неўзабаве з’явіліся нефармальныя групоўкі, гуртуючыя студэнтаў з каталіцкага асяроддзя. Так як і нарадавольцы, былі яны сацыялістамі. Ад папярэднікаў розніліся яны тым, што не праяўлялі энтузіязму для любой формы сувязі Беларусі з Расіяй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.