Пётр Вяжэвіч - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётр Вяжэвіч - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

21 у сераду. Да іх міласці паноў паслоў прыйшлі прыставы і ад імя самога цара запэўнілі, што ў наступную нядзелю яны будуць да яго дапушчаны, а потым, неўзабаве, заключныя запісы будуць усе цалкам выкананы. А паколькі прызначаны тэрмін крыху зрушыўся, абяцалі ад імя цара накіраваць аб тым грамату да яго міласці караля.

У ізбах, якія ўчора ўзвялі, зрабілі перакрыцці, паставілі вокны і печы. Цяпер у іх можна было жыць, толькі належала прапаліць, каб трохі прасушыць.

У той жа дзень прывезлі крыху лепшую посную ежу. Яна была больш якаснай, чымся тая, якую давалі ў дарозе.

Харчаванне. У адпаведнасці з маскоўскім спісам, напісаным прыставамі.

Паслам, тром чалавекам, па два крупчастыя калачы. Па хлябцу жытнім, доб­рым, белым. Па тры блюды пірагоў, ды па тры блюды аладак з цукрам.

Пану Мадаленскому па смятанным калачы, у рыдлёўку, ды па хлябцу белым на дзень.

Дваранам, дзесяці чалавекам, па хлебу капеечным, ды па тры калачы двухграшовыя чалавеку на дзень.

Пасольскім і дваранскім людзям, 489 чалавекам, па хлебу капеечным, ды па калачы трохграшовым.

Пітво.

Двум паслам па 10 чарак, трэцяму 8 чарак віна баярскага на дзень, гэта значыць, гарэлкі. Паслам усім тром па дзве кружкі раманеі або мальвазіі, па дзве кружкі мёду вішнёвага, па 2 кружкі мёду малінавага, па дзве кружкі мёду адборнага, па вядры мёду патачнага, з гваздзікамі або без гваздзік, як захочуць. Па вядры мёду цэжанаго, добрага, па два вядры піва добрага.

Каралеўскім дваранам, 11 чалавекам, па 6 чарак віна добрага, гэта значыць, гарэлкі, па кружцы раманеі або рэйнскага, па кружцы мёду адборнага, па дзве кружкі цэжанага добрага мёду, па дзве кружкі мёду княскага, добрага, па палове вядра піва добрага, чалавеку на дзень.

Ды людзям пасольскім і дваранскім загадана даваць, першага артыкула 155 чалавекам, па 6 чарак віна, па дзве кружкі мёду княскага, па дзве кружкі піва чалавеку на дзень.

А астатнім, 334 чалавекам, па 4 чаркі віна, па кружцы мёду, па кружцы піва чалавеку на дзень.

Паслам, тром чалавекам, на дзень у посныя дні жывой рыбы: 9 шчупакоў на пар і на колоткі, і для юшкі, 6 язёў, 24 акуні. Рыбы мёрзлай і прасоленай: 3 сцерлядзі на пар, чачугі; 3 ляшчы на пар; 3 звяны асятрыны; 3 звяны сёмгі, або добрай, белай; 3 звяны бялужыны, добрай; 3 звяны асятрыны, добрай; ды па два блюды ікры чорнай чалавеку на дзень.

Дваранам у посныя дні даваць: па грывенцы ікры чорнай чалавеку, або чырвонай шчупаковай, або сёмгавай, або асятрынай, на выбар, як яны захочуць. Па адным ляшчы, не вельмі вялікім, па два язі на пар, па два шчупакі свежыя для юшкі, па два звяны добрай асятрыны, па два звяны бялужыны на дзень.

Пасольскім і дваранскім людзям лепшым, 155 чалавекам. Двум чалавекам: па блюду свежай юшкі, па блюду прасоленай рыбы, добрай асятрыны, па блюду добрай бялужыны. А астатнім, 334 чалавекам, на два чалавекі: па блюду юшкі з свежай рыбы, па блюду асятрыны ці бялужыны.

Паслам з дваранамі і людзьмі ў посныя дні — чвэрць алею арэхавага, алею драўлянага, па вядры алею канаплянага, воцату 6 вёдраў, па 3 пуды солі, пуд патакі, чвэрць грачаных круп, чвэрць гароху, чвэрць пшанічнай мукі.

Паслам, двум чалавекам, шэсць васковых вітых свечак на дзень. Паслам з дваранамі і з людзьмі — па сто свечак сальных грашовых.

Цыбулі і часнаку паслам з дваранамі і з людзьмі па дзесяць алтын. А калі трэба звыш таго, то хай загадзя скажуць, колькі яшчэ не хапае.

Ім жа на дзень па пяцьдзясят качаноў белай капусты, або квашанай, як яны пажадаюць.

А купляць тое ўсё цалавальнікам і ў пасольскі двор прыносіць.

Конскі корм.

Паслам, дваранам і пасольскім людзям — 50 чвэрцяў аўса, ды па 50 вазоў сена, ды на ўсіх коней па 20 вазоў саломы на падсціл.

А купцам харчоў даваць не загадана.

А дроў даваць колькі трэба. А дровы прывозіць колатыя.

А на двары вогнішчаў не распальваць.

Усе тыя харчы для людзей і корм для коней былі, аднак, падзелены не аднолькава. Іх раздзялілі на дзве часткі. Адна частка дасталася пану камянецкаму, а дру­гая дасталася пану ваяводзічу віленскаму і яго міласці пану Вяжэвічу. У выніку, пан камянецкі атрымаў прапарцыйна значна большую частку харчоў і правізіі, чымся пан Вяжэвіч.

Гэтаксама ў пасольскі двор бесперапынна прывозілі ваду ў кадках і бочках. Халопы налівалі ваду ў кадкі, якія паўсюль стаялі. Вады мелі дастаткова.

22 у чацвер. Іх міласці паны паслы звярнуліся да прыставаў з просьбай, каб выдзелелі асобны двор для купцоў, якія прыехалі з пасольствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x