Пётр Вяжэвіч - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётр Вяжэвіч - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аб’яўляем вам, што вам, вялікім паслам, у вялікага валадара нашага, цара і вялікага князя Міхаіла Фёдаравіча, усяе Русі самадзержца, на першым тыдні Вялікага посту быць нельга. Вечнага міру царскай вялікасці на першым тыдні замацаваць аніяк нельга. Нават мы, царскай вялікасці баяры і думныя людзі, у тыя дні ў яго царскай вялікасці не бываем і вачэй яго валадарскіх не бачым.

Вы нам пераказалі праз прыставаў, што гатовыя быць у яго царскай вялікасці на пасольстве і заключыць вечны мір у іншы дзень. Цяпер мы вам, вялікім паслам, аб’яўляем, што на гэтым першым тыдні ніякім чынам немагчыма быць у яго царскай вялікасці. На наша прашэнне, вялікі валадар наш, яго царская вялікасць, загадвае вам, вялікім паслам, быць у яго на пасольстве ў бліжэйшую нядзелю.

Паводле цяперашняй хрысціянскай грэцкай веры, у дні посту зусім не варта вырашаць ніякія пытанні. У царскай вялікасці на гэтым тыдні і страва бывае не заўсёды.

Таму нагадваем вам, братам нашым, пра шанаванне. Просім не ўпадаць у роспач з-за таго, што некаторы час не зможаце бачыць яго царскай вялікасці і не зможаце быць у яго да нядзелі. Не прадпрымайце ніякіх недружалюбных крокаў і нічога дрэннага не задумвайце з-за таго, што ваша пасольства не пачнецца да нядзелі.

Мы вам, вялікім паслам, аб’яўляем і сведчым душамі нашымі, што ў вялікага валадара нашага, яго царскай вялікасці, няма ніякіх дрэнных думак і не будзе. У хуткім часе, праз некалькі дзён, абавязкова будзе падпісаны пасольскі дагавор і вечны мір паміж вялікімі васпанамі.

І спадзяёмся на ласку Божую, што паміж вялікімі васпанамі нашымі братэрскае сяброўства і шанаванне пачнуць множыцца. Таксама і мы, царскай вялікасці баяры і думныя людзі, паводле яго царскага загаду, будзем з вамі ў братэрскім сяброўстве і згодзе.

І жадаем вам усякага дабра».

20 у аўторак запусны. Адказна выконваючы ўласныя абавязкі, іх міласці паны паслы на працягу ўсіх дзён, ад моманту прыезду ў сталіцу, турбавалі дум­ных баяраў праз прыставаў, каб яны свайму гаспадару білі ад сябе чалом і прасілі, каб ён выканаў заключныя запісы і прысягу камісараў, зробленую ў Палянаўцы. Каб нічога не ламаў і ўсё ўчыніў у адпаведнасці з дамоўленасцямі, зафіксаванымі ў запісах. Каб не парушыў дня сваёй прысягі.

І ў гэты дзень паслы настойліва дамагаліся і выказвалі поўную гатоўнасць ехаць да замка. Нават коні былі гатовы. Яны, аднак, бачылі, што маскавіты ўпарта настойваюць на сваім, спасылаюцца на богаслужэнні, аб чым пісалі ў іх граматах. Выніку не ўдавалася дасягнуць, па-ранейшаму давялося заставацца замкнёнымі.

Маскавіты паставілі каля брамы ўзмоцненую варту, а двор наўкола акружылі стральцы.

Прыставы ўбачылі, што ў двары коні асядланыя і іх трымаюць напагатове конюхі. Яны зразумелі, што намерваліся зрабіць паны паслы. Таму прыставы прыйшлі да іх міласці паноў паслоў і папрасілі, каб коней рассядлалі. Яны запэўнівалі ад імя думных баяраў і хрысціліся, што ў наступную нядзелю, пасля завяршэння набажэнстваў, іх міласці паны паслы будуць дапушчаны да цара і ўсё адбудзецца ў адпаведнасці з заключнымі запісамі.

Частымі просьбамі прыставаў, а дакладней, упартасцю таго народа, іх міласці паны паслы былі змушаныя чакаць да нядзелі. Інакш, на жаль, не атрымлівалася, пачынаць рабіць нешта гвалтам не ўяўлялася магчымым.

Атрымаўшы, нарэшце, згоду паноў паслоў, прыставы падзякавалі ім і адышлі. Яны селі на свае вазы і накіраваліся да думных баяраў са справаздачай аб тым, што зрабілі.

Пасля абеду, калі іх міласці паны паслы сабраліся ў пана ваяводзіча віленскага, зноўку прыйшлі прыставы і падзякавалі ад імя думных баяраў за тое, што іх міласці не імкнуцца перашкаджаць набажэнству і далі згоду чакаць да нядзелі, як іх папрасілі. Прыставы ад імя думных баяраў абяцалі, што ўжо ў нядзелю іх міласці паны паслы змогуць убачыць царскія вочы. Ад імя цара абяцалі, што паведамяць каралю яго міласці, што перанос дня заключэння мірнага пакта абумоўлены выключна з-за набажэнстваў, а не дзеля нейкіх іншых прычын.

Распавядалі прыставы, што цар загадаў, каб іх міласці панам паслам давалі ўсё, паводле іх патрэбаў, нават звыш нормы. Сапраўды, неўзабаве прывезлі яшчэ 5 вазоў сена.

У той жа дзень, падзівіўшы нас, маскавіты нарыхтавалі ацясанага дрэва, каб распачаць будоўлю. Зараз жа паставілі зрубы чатырох будынкаў, апрача перакрыццяў, печаў і вокнаў. А таксама пабудавалі насціл, для большай зручнасці, паміж ізбамі пана ваяводзіча віленскага і пана камянецкага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x