Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Туронок - Беларусь пад нямецкай акупацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прынцып аднолькавага стаўленьня да паасобных нацыянальнасьцяў Обэр Осту афіцыйна быў заяўлены ў выдадзеных Гіндэнбургам 22.12.1915 г. асноўных дырэктывах, якія датычылі арганізацыі школьніцтва, а таксама — у інструкцыі ад 16.1.1916 г. У іх забаранялася весьці ў пачатковых школах навучаньне па-расейску і ўводзілася абавязковае выкладаньне на роднай мове. Такі парадак павінен быў захоўвацца і пры вывучэньні рэлігіі. Інструкцыі прадугледжвалі для ўсіх школаў абавязковае вывучэньне нямецкай мовы ў ступені, дастатковай для авалоданьня яе вуснай і пісьмовай формамі. Затое ня ўводзілася абавязковага наведваньня школы, што выключала прымусовае навязваньне дзецям навукі на мове, якую іх бацькі ўважалі за непажаданую. У імя ажыцьцяўленьня прынцыпу раўнапраўя ўсім нацыянальнасьцям Обэр Осту была дазволена культурная дзейнасьць і выданьне газэт на роднай мове. Выдаваліся дзьвюхмоўныя пашпарты: нямецка-латыскія, нямецка-літоўскія, нямецка-польскія і нямецка-беларускія — адпаведна па акругах.

У новай сытуацыі магчымасьці беларускай грамадзка-культурнай працы напачатку былі вельмі абмежаваныя. Прычынай была вайсковая мабілізацыя, а таксама эвакуацыя насельніцтва, якая ахапіла большую частку дзеячаў беларускага руху, у глыб Расеі. Створаны ў сакавіку 1915 г. «Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны» ў Вільні пасьля эвакуацыі яго старшыні Вацлава Іваноўскага працягваў ува ўмовах нямецкай акупацыі сваю дзейнасьць пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча. Увосень 1915 г. ён згуртаваў вакол сябе невялікую груцу застаных дзеячаў, сярод якіх найбольшую ролю адыгрывалі Францішак Аляхновіч, Алёйзія Пашкевіч-Кайрыс, Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, Юліяна Мэнке, Баляслаў Пачобка, Язэп Салавей і ксёндз Уладзіслаў Талочка. Асабліва цяжкая кадравая сытуацыя была ў правінцыі.

Яшчэ ў першыя месяцы акупацыі, перад выхадам указаньняў Гіндэнбурга, камітэт арганізаваў у Вільні настаўніцкія курсы, потым, у канцы 1915 г., адкрыў першую ў гісторыі і адзіную ў той час беларускую народную школу. [21] Першая беларуская народная школа была заснаваная ў Вільні на Лукішках 13 лістапада 1915 г. 15 сьнежня пачала працаваць школа на Антокалі. У стадыі падрыхтоўкі да працы знаходзілася па стане на 15 сьнежня школа на Сьніпішках. 15 сьнежня пачалі працаваць 6-тыднёвыя настаўніцкія курсы на Лукішках (у тым памяшканьні, дзе і першая школа). — А. С. У гэты пэрыяд стараньнямі польскага Камітэту адукацыі ў Вільні былі адчынены 4 польскія гімназіі, 8 прагімназій 30 пачатковых школаў, а таксама сотні школаў у правінцыі, [22] Паводле Цэмке, толькі ў адной Беластоцкай акрузе існавала 417 польскіх пачатковых школаў, створаных без папярэдняга ўзгадненьня зь нямецкімі ўладамі. створаных, між іншым, для беларускіх дзяцей. Гэтае параўнаньне яскрава адлюстроўвала розьніцу інтэлектуальнага і матэрыяльнага патэнцыялу палякаў і беларусаў. Не былі таму перабольшаньнем словы Людэндорфа, які пісаў:

Беларус не ўваходзіў у разьлік. Палякі пазбавілі яго нацыянальнасьці, не даючы нічога ўзамен. Восеньню 1915 г. я хацеў зарыентавацца ў расьсяленьні беларусаў. Але напачатку знайсьці іх было літаральна немагчыма. І толькі пазьней высьветлілася, што гэта вельмі пашыраны народ, зьнешне, аднак, спаланізаваны і такі адсталы культурна, што дапамагчы яму можна толькі доўгатрывалай дзейнасьцю.

Мясцовыя нямецкія ўлады былі слаба зарыентаваныя ў нацыянальнай спэцыфіцы літоўска-беларускіх земляў. У першыя месяцы акупацыі гэтая акалічнасьць тармазіла пачынаньні «Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны». Як сьведчыць дзяячка гэтага камітэту Юліяна Мэнке (пасьля вайны — Дубейкаўская, псэўданім — Кветка Вітал), нямецкія вайсковыя ўлады ў Вільні

…ведалі палякаў, расейцаў, габрэяў, часткаю — літоўцаў, але беларусы былі для іх нечым новым. Колькі мэмарыялаў з гістарычнымі тлумачэннямі трэба было апрацаваць, каб абгрунтаваць жаданьні і патрэбы беларусаў!

Прызнаньне немцамі нацыянальнай адметнасьці беларусаў і раўнапраўнага існаваньня беларускай мовы побач зь іншымі мовамі Обэр Осту мела істотнае значэньне для абуджэньня культурна-асьветнай працы. 15.2.1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага (зь лета 1917 г. — пад рэдакцыяй Я. Салаўя) пачала выходзіць беларуская газэта «Гоман», якая друкавалася два разы на тыдзень. Яна прапагандавала ідэю незалежнасьці літоўска-беларускіх земляў у выглядзе новага Вялікага Княства Літоўскага, зьмяшчала распараджэньні акупацыйных уладаў, гістарычныя матэрыялы, літаратурныя творы і інш. Да 1918 г. гэта была адзіная беларуская газэта на землях Обэр Осту. [23] Газэта «Grodnoer Zeitung», якая выдавалася для жыхароў Беластоцка-Гарадзенскай акругі, у 1916 г. выходзіла на трох мовах: расейскай, польскай і габрэйскай, але не па-беларуску. Урадавы «Befehls-und Verordnungsblatt» зьмяшчаў тэксты на літоўскай, латыскай і польскай мовах, аднак не на беларускай. Напэўна, такая сытуацыя тлумачылася адсутнасьцю перакладчыкаў зь нямецкай на беларускую мову. Намаганьнямі камітэту 1.6.1916 г. у Вільні быў адчынены так званы Беларускі клюб, у рамках якога арганізавалі аматарскі тэатар, у лютым 1917 г. ён ужо меў сцэну ўва ўласным распараджэньні. У Вільні да таго ж адкрылася беларуская бібліятэка, кнігарня, каапэратыўнае таварыства «Раніца», дзіцячы прытулак «Золак», паступова разьвівалася выдавецкая дзейнасьць, асабліва ў галіне падручнікаў і школьнай літаратуры. У 1918 г. было выдадзена 28 беларускіх кніжак, супраць 7, што выйшлі ў 1916 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x