Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялізная сядзіба размяшчалася на ўскраіне вёскі Старыя Пескі (Бярозаўскі р-н Берасцейскай вобл.), на маляўнічым беразе возера Чорнага. Малюнак Н. Орды 1865 г. перадае выгляд сядзібы з боку возера: двухпавярховы палац, флігель, вятрак, брама. Мураваны палац, цэнтрычна-крыжовы ў плане, з паўсферычным купалам і ліхтаром, трактаваны па тыпу рэнесанснай Вілы-Ратонды каля Вічэнцы ў Італіі, - твор дойліда А. Паладыа 1551–1567 гг. На галоўным фасадзе будынка выступаў чатырохкалонны порцік. Высокія простакутныя вокны першага паверха сведчаць аб яго парадным прызначэнні. На гэта ўказваюць і круглыя люкарны «другога святла» — элементы рэпрэзентацыйных памяшканняў. З тыльнага боку да палаца далучалася працяглая аднапавярховая аранжарэя, якая атрымала назву «Павільён руж». Па перыметры павільёна праходзіў шырокі фрыз з выявай харавода грэчанак-танцорак. Пасля 1863 г., калі ў будынку захоўвалася культавае начынне з зачыненага касцёла ў вёсцы Альшэва, фрыз быў збіты. Перад палацам сіметрычна стаялі два драўляныя аднапавярховыя флігелі з порцікамі-ганкамі на франтальных фасадах (захаваўся левы, прызначаны пад стайню). Гэтыя пабудовы стваралі парадны двор з круглым газонам і ўязной брамай у замкава-гатычным стылі сярэдзіны XIX ст.

Рамантычную афарбоўку архітэктурна-паркаваму ансамблю надавала галоўная ўязная брама з боку вёскі Пескі, таксама трактаваная ў замкава-гатычным стылі. Яна ўяўляе сабой дзве круглыя вежы з зубчастым завершам, паміж якімі зроблены шырокі стральчаты арачны праезд з імітацыяй рашоткі-герсы, узнятай ланцугамі. Па баках да брамы прыстаўлены нізкія вартоўні. У дэкоры будынка выкарыстаны аркатурныя паясы, геаметрычны фрыз, вузкія вокны-шчыліны, крыжы. Элемент асіметрыі ў забудову палацава-паркавага ансамбля ўносіла вежа-вятрак з левага вугла двара. За флігелем захаваўся мураваны бровар.

Будынкі сядзібы абкружаў высаджаны на мяжы XVIII–XIX стст. пейзажны парк, які спускаўся з пагорка да возера. Яго перакрыжоўвалі дзве сажалкі і каналы з бутавымі масткамі. На штучным востраве сярод сажалкі стаяла альтанка. Парадны двор і службова-гаспадарчая зона займалі найбольш прыўзнятую паўночную частку парку. У канцы ўязной алеі сярод сасновых пасадак размяшчалася мемарыяльная зона з капліцай і пахаваннямі ўладальнікаў маёнтка. Ад парку засталіся адзіныя дрэвы клёна серабрыстага, дуба чырвонага, ясеня пенсільванскага, а таксама цудоўная «зялёная альтанка» ў выглядзе высаджаных па кругу дрэў граба і дуба. Раней тут раслі дуб чарэшчаты і пірамідальны, сасна веймутава і інш. З заходняга боку парку цягнуўся пладовы сад, адмежаваны лінейнай пасадкай лістоўніцы, граба, вяза, вольхі.

У 1990 г. распрацаваны праект рэстаўрацыі гэтай старажытнай графскай сядзібы.

Туганавіцкая сядзіба

Туганавіцкая сядзіба знаходзілася ў маляўнічай мясцовасці на ўзгоркавым левым беразе ракі Сэрвач, за кіламетр ад вёскі Карчова (Баранавіцкі р-н Берасцейскай вобл.). З XVII ст. і да сярэдзіны XIX ст. маёнтак належаў памешчыкам Верашчакам, потым Туганоўскім. У 1815–1820 гг. тут, у свайго сябра па Наваградскай дамініканскай школе Міхаіла Верашчакі, у час летніх вакацый гасцяваў будучы славуты паэт Адам Міцкевіч. Тут жа ён пазнаёміўся з Марыляй Верашчакай — першым вялікім і няшчасным сваім каханнем, якое пранёс праз усё жыццё і творчасць.

Як адзначаў яго сябра Тамаш Зан, каханне прайшло па яго душы, як пажар па лесе. Маёнтак Туганавічы апісаны Міцкевічам у вядомай паэме «Пан Тадэвуш»:

«Сярод такіх палёў, прыбраных спелым збожжам,
На беразе ракі, у беразняку прыгожым
Стаяў калісь шляхецкі двор зусім звычайны,
Яшчэ здалёк бялелі сцены ў сонца ззянні.
На фоне тапалёў, пасаджаных уздоўж сада,
Што баранілі дом ад бур і снегапада…»

З Туганавіч паходзяць некаторыя прататыпы вобразаў іншых твораў паэта. Напрыклад, князь Туган з'яўляецца героем балады «Свіцязь». У названай жа паэме «Пан Тадэвуш» паказаны 80-гадовы «цівун» Андрэй, які служыў у Верашчакаў і расказваў паэту аб жыцці-быцці беларускай шляхты. Знаходзячыся за мяжой, паэт з цеплынёй успамінаў аб Наваградку і Туганавічах: «Нідзе на зямлі няма весялейшага жыцця, як у літоўскіх вёсках і засценках. Гэтулькі там радасці, любасці, чалавечага бясконцага шчасця… Такога жыцця шчодра ўжыў я паміж 1815–1820 гадамі, асабліва ў доме Верашчакаў (Туганавічы, Плужыны), дзе ў кампаніі Тамаша Зана і іншых я праводзіў вакацыі». З Лазаны ён пісаў: «… і вечна сняцца мне Наваградак і Туганавічы». Частымі гасцямі гаспадароў сядзібы былі паэт-рамантык Тамаш Зан, будучы фалькларыст Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Тут Міцкевіч сустракаўся з графам У. Путкамерам — прагрэсіўным дзеячам таго часу. З сядзібай звязаны некаторыя падзеі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гт. Уладальнік маёнтка Кастусь Туганоўскі падтрымліваў цесныя сувязі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай дзейнасці. У сядзібе працавала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў, якая перапраўлялася ў цэнтр паўстання Мілавіды ля Баранавіч. Сядзіба знішчана ў першую сусветную вайну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x