Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уздоўж каналаў будуецца 180 аднатыпных драўляных, крытых саломай «хатак» — імітацыя сялянскіх сядзіб з усім наборам надворных пабудоў. Кожная «хатка» з'яўлялася гасцініцай, таму што два з чатырох пакояў прызначаліся для гасцей, якія ў мностве наязжалі да князя. На падвор'і знаходзіліся вазоўня-карэтная, стайня, хлеў, цялятнік, лазня, альтанка. Усе «гаспадаркі» абнесены драўляным плотам з брамай, дэкарыраванай выявай звера ці птушкі. Насупраць кожнай сядзібы ставілася галубятня на слупе і вальер для экзатычных птушак. З тылу меўся агарод. Вялізны дом у цэнтры ансамбля займаў сам Пане Каханку. З гармат, якія размяшчаліся на яго двары, салютавалі ў дні святкаванняў. У каплічцы пры сядзібе ўладальніка кожную раніцу ў 7 гадзін служылася імша. Як і належыць сталай вёсцы, сярод забудовы насупраць дома войта ўзносіўся драўляны Троіцкі касцёл-пахавальня, ззяючы медным дахам і трыма пазалочанымі купаламі. Інтэр'ер святыні аздабляў мастацкі роспіс і дванаццаць скульптурных алтароў.

Асаблівую цікавасць уяўляла вялікая альтанка за галоўным каналам. Яна прызначалася для прыёму ганаровых гасцей. Гэта амаль першая ў гісторыі архітэктуры Беларусі эклектычная пабудова. Калі з трох бакоў успыхваў феерверк і загасаў над альтанкай, яна свяцілася ўсімі сваімі агнямі, набываючы чарадзейны выгляд. У час феерверку войт Альбы запрашаў усіх гасцей да катання на лодках — менавіта на вадзе ілюмінацыі ўспрымаліся найбольш эфектна і маляўніча.

Дзівацтва ў магнацкай рэзідэнцыі даводзіліся да абсурда: па паданню, у Альбу ад замка летам ехалі на санях па насыпанай цукрам дарозе. Па вадаёмах і каналах манеўрыравала своеасаблівая партатыўная флатылія, якую абслугоўвалі курсанты мясцовай мараходнай школы. З іх удзелам праводзіліся імправізаваныя ваенныя баталіі і марскія баі, якія суправаджаліся эфектнымі выбухамі.

Галантнае і напышлівае XVIII ст. патрабавала тэатральнасці ва ўсім, нават у арганізацыі паркавага асяроддзя. Любое мастацкае дзеянне з палацавых залаў пераносіцца на прыроду. Альбінская рэзідэнцыя таксама вядома сваім бурлівым тэатральным жыццём. На паркавых поплаўках сярод стрыжаных шпалер разыгрываліся пастаральныя п'есы, напісаныя жонкай уладальніка замка Ўршуляй Францішкай Радзівіл — адной з самых адукаваных жанчын свайго часу. Прэм'ера п'есы «Дасціпнае каханне» адбылася 13 чэрвеня 1746 г. Пад адкрытым небам ставіліся дэкарацыі, для ганаровых гледачоў і духавенства выносіліся канапы. Дробная шляхта і афіцэры гарнізона глядзелі пастаноўку стоячы. Першымі акцёрамі з'яўляліся прыдворныя і дзеці княжацкай сям'і, прыгонныя музыкі, танцмайстар Шрэтэр і нейкая «Панна Катажына» — негрыцянка. Пасля спектакля ганаровыя гледачы запрашаліся на вячэру ў «жоўтую» залу альбінскага палаца. Гравюры Жукоўскага да альбінскіх пастановак даюць нам пэўнае ўяўленне і аб парку, яго краявідах і будынках.

Набор дваранскіх забаў таго часу абавязкова ўключаў княжацкае паляванне. З гэтай мэтай ў парку быў створаны аграмадны звярынец, маштабы якога ўражліваюць і сёння: 35 пар ланяў, 65 пар аленяў, 48 пар зуброў, 70 пар серн, 32 пары венгерскіх коз, 60 пар ласёў. Меліся нават насарогі! Птушкі трымаліся ў спецыяльнай журавельні, тут існавалі вальер, кральчатнік, фазанарый. Сажалкі насяляліся разнастайнымі відамі рыб.

Экзатычныя альбінскія «хаткі» Караль Радзівіл засяляў сваёй збяднелай раднёй і сябрамі, якія на час ператвараліся ў сялян-альбанчыкаў. Дзеля забавы яны апраналіся ў бутафорскі дэкаратыўна-тэатральны рэквізіт у выглядзе блакітнага жупана, падпаясанага карамзінавым поясам, і жоўтага кунтуша. Уся гэтая тэатралізаваная грамада ўзначальвалася войтам, у якасці якога выступаў сам Караль Радзівіл.

Тут, у альбінскай рэзідэнцыі, гасцяваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Асобы, якія яго суправаджалі, размяшчаліся ў каляровых палатках-шатрах. А ў гонар аб гэтай падзеі быў адчаканены спецыяльны медаль у колькасці 1000 штук.

Цудоўны, выключна арыгінальны, архітэктурна-паркавы ансамбль у Альбе загінуў у 1812 г.

Панямоньская сядзіба

На ўсходняй ускраіне Горадні, на высокім правым беразе Нёмана захаваліся рэшткі маляўнічай старажытнай сядзібы, якая з'ўлялася загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Тут, у любімым месцы загарадных прагулак караля, разам з Рэпніным і Валконскім абмяркоўваўся лёс Рэчы Паспалітай. Потым сядзіба перайшла ва ўласнасць Страінскага, князёў Друцкіх-Любецкіх, затым належала гарадзенскаму павятоваму маршалку Ляхніцкаму. Сядзібна-паркавы ансамбль, створаны ў 1771 г. паводле праекта архітэктара Ю. Аляхновіча, дабудоўваўся ў XIX ст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x