Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адрозненне ад сціплага знешняга вобліку інтэр'еры дома ўражвалі багаццем дэкаратыўнага аздаблення, выкананага ў тэхніцы стука. У парадных апартаментах ганаровае месца займала каралеўская зала. Яе сцены і плафон пакрываў плотны слой гіпсавай арнаментыкі. Верхняя частка сцен, афарбаваная ў светла-блакітны колер, члянілася квадратнымі панелямі, якія ўключалі авальныя медальёны з выявамі ўсіх каралёў і каралеў Рэчы Паспалітай. Медальёны аб'ядноўваліся стылізаваным генеалагічным дрэвам. Простакутныя супрапорты запаўняліся батальнымі сцэнамі, а ўсю дэкаратыўную кампазіцыю завяршаў антычны фрыз. У кутку каралеўскай залы стаяла арыгінальная печ у выглядзе піраміды, падножжа якой складалі пяць шароў. У верхняй частцы печы ў медальёне, упрыгожаным булавой і перакрыжаванымі рэгаліямі, знаходзіўся барэльеф сімвала «Пагоні», а ў завершы — каралеўская карона. Побач з печчу са сцяной зліваўся барэльеф арла, які трымаў у кіпцюрах аліўкавую галінку. У зале меўся французскі класіцыстычны камін, над якім змяшчаўся бюст караля Станіслава Аўгуста. Прыгожым дэкорам быў надзелены плафон залы. Авальная рама з раслінным арнаментам і барэльефам арла займала цэнтр плафона. Па вуглах плафона з чатырох круглых медальёнаў звісалі люстры.

Бальная зала ацяплялася барочным камінам чорнага мармуру, над якім у простакутнай арнаментальнай раме з авалам намалявана антычная сцэна з дзвюма німфамі. Камін люстэркавай залы, трактаваны ў ампірным стылі, меў фрыз з фігурнымі сценкамі, а над карнізам аж да столі цягнуўся барэльеф з выявай Самсона. Простакутныя панелі залы запаўнялі люстры. Адзін пакой вылучаўся сваім дэкорам у модным у XVIII ст. кітайскім стылі: над мармуровым камінам плошчу, акантаваную простакутнай рамай, запаўняла стукавая кампазіцыя з мужчынам у будзійскай позе з перакрыжаванымі нагамі, абкружаным чатырма мужчынскімі фігурамі. Верагодна, гэта была выява Канфуцыя з вучнямі, аб чым нагадвала сентэнцыя філосафа на цокалі каміна:

«Le sage est
Son censeur
Le plus severe.
Il est son accu-sateur,
son te-moin et son juge.
Conf» [1] Мудрэц для сябе самы строгі крытык. Ён сам абвінаваўца, сведка і суддзя . Канфуцый.

Усе памяшканні ніжняга паверха мелі барочную стылёвую апрацоўку. У простакутных і авальных супрапортах змяшчаліся барэльефы батальных сцэн на гістарычныя і біблейскія тэмы. У арнаментальных кампазіцыях у гратэскных спляценнях аб'ядналіся элементы расліннага і жывёльнага свету. Невялікія нішы ўмяшчалі ўсялякія алегарычныя фігуры. У стылёвай трактоўцы шэрага апартаментаў другога паверха панаваў стыль класіцызму.

Палац абкружаў пейзажны парк, асноўным акцэнтам якога з'яўлялася дубовая алея. 24 лістапада 1918 г. палац згарэў. Заваліліся не толькі ўсе перакрыцці, але зніклі бясследна дэкарацыі, каміны, паркет. У міжваенны перыяд захоўваліся толькі рэшткі сцен з умураванай у сцяну фасада шыльдай, якая сведчыла аб тым, што Стэфан Баторый, калі ішоў на Пскоў, начаваў у гэтым доме. Побач з класіцыстычным палацам Бжастоўскіх існавала другая сядзіба ці невялікі замак, з якога і была знята мемарыяльная пліта і ўмуравана ў сцены новага палаца.

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

У сярэдзіне XVIII ст. пры знатных дварах Заходняй Эўропы распаўсюджваюцца загарадныя палацава-паркавыя рэзідэнцыі. Манерны і гуллівы стыль ракако замест пышнай параднасці і ўрачыстасці патрабаваў забаўнага пастаральнага асяроддзя. Гэта мода не абышла і радзівілаўскага гнязда ў Нясвіжы, уладальнік якога сачыў за моднымі эўрапейскімі павевамі. Замкавы парадна-рэпрэзентацыйны, некалькі суровы парк ужо быў няздольны задаволіць новую жыццёвую філасофію. І таму Караль Радзівіл — Пане Каханку загадвае непадалёку ад замка высячы аграмадны — у 300 га лес і на яго месцы стварыць пацяшальны палацава-паркавы ансамбль. На ўскраіне таго ж леса яшчэ ў 1585 г. князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка меў летнюю сядзібу Альба.

Рэалізацыя дзівацкай задумы Радзівіла ажыццяўляецца з 1740-ых па 1780-ыя гг. пры ўдзеле дойлідаў Лявона Лутніцкага і Карла Спампані. Імі ствараецца ідылічная вёска, абкружаная пейзажна-рэгулярным паркам з геаметрычнай сеткай алей, стрыжаных шпалер, раскрытых ландшафтаў. Парк налічваў шэраг альтанак-мілавідаў, аранжарэю, цяпліцу і нават персіярню — фабрыку па вытворчасці персідскіх паясоў. На аснове ракі Ўшы фармуецца складаная сістэма сажалак і каналаў з белакаменнымі набярэжнымі, шлюзамі, плацінамі, млынамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x