Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сядзібу абкружаў аграмадны пейзажны парк плошчай каля 40 га, які арганічна пераходзіў у навакольны лес. Да ганка дома і авальнага газона перад ім падводзіла працяглая, высаджаная італьянскай таполяй уязная алея. Па яе баках цягнуліся простакутныя сажалкі, за якімі па правым баку ішлі фальварачныя будынкі, а па левым — тры флігелі. За домам ліпавая алея вяла да капліцы. У сярэдзіне гэтай часткі парку існаваў стаў натуральнага абрысу, густа абсаджаны разнастайнымі дрэвамі і хмызняком. Дзендрасклад парку ўключаў клён чырвоны, ліпу серабрыстую, каштан звычайны і пунцовы, мноства бярозы, італьянскую таполю, елку серабрыстую, лістоўніцу эўрапейскую, шматлікія кусты.

Цітваўнянская сядзіба

Вялікі памешчыцкі маёнтак у 15 000 моргаў Цітва (Пухавіцкі р-н Менскай вобл.) размяшчаўся ля ракі Пціч. Першапачаткова ім валодалі Швыкоўскія, пасля якіх амаль на 400 гадоў сядзіба перайшла да роду Янішэўскіх. Апошнім уладальнікам Цітвы да 1917 г. быў Мельхіёр Янішэўскі.

Прасторны драўляны дом, пабудаваны ў канцы XVIII ст. у стылі класіцызму, уяўляў сабой адзінаццацівосевы аднапавярховы будынак, узведзены на высокім цокалі простакутнай формы і накрыты высокім вальмавым дахам. Галоўны ўваход акцэнтаваны шырокім чатырохкалонным порцікам з трохкутным франтонам. На фоне адкрытага зруба сцяны вылучаліся 10 вокнаў у белых ліштвах і пілястры з іанічнымі капітэлямі ў прасценках. З тыльнага боку дома порціку адпавядала тэраса. На мяжы XIX–XX стст. у сядзібе адбыліся грунтоўныя абнаўленні.

Анфілада дома аб'ядноўвала 14 пакояў, размешчаных у два рады. Найбольшы з іх, сталовая з дубовай мэбляй, змяшчаўся пасярэдзіне дома за вестыбюлем з боку парку і меў выхад на тэрасу. Правае крыло адводзілася пад парадныя памяшканні, два з якіх займалі невялікія гасціныя, упрыгожаныя ўзорыстым паркетам і мураванымі камінамі. Інтэр'еры пакояў насычалі творы мастацтва, фамільныя партрэты, хрусталь, старажытныя бронзавыя і драўляныя гадзіннікі. Мелася бібліятэка і архіў. Вялізны газон нерад домам абкружалі кусты і італьянскія таполі. Прагулачны парк са старымі ліпавымі алеямі пачынаўся за домам і цягнуўся ўздоўж ракі.

Чарлёнская сядзіба

Першы вядомы ўладальнік Чарлёны (Мастоўскі р-н Гарадзенскай вобл.) Міхал Масальскі, падстароста ваўкавыскі і пасол на сойм 1748 г., прадаў гэты маёнтак падканцлеру літоўскаму Міхалу Сапегу. Ад яго ў 1799 г. Чарлёну адкупіў князь Францішак Друцкі-Любецкі (1741–1802). Затым уладанне належала сыну Францішка Ксаверыю (1778–1846), вядомаму міністру фінансаў Каралеўства Польскага, а потым ужо Аляксандру (1827–1908), маршалку шляхты Гарадзенскага павета. Наступным уладальнікам з роду Друцкіх-Любецкіх быў Аляксандар Уладзіслаў (1864–1913), а апошнім — яго дачка.

Князь Францішак Друцкі-Любецкі на мяжы XVIII–XIX стст. пабудаваў тут вялізны драўляны дом, які стаў радавым гняздом больш чым на сто гадоў. Будынак уяўляў сабой аднапавярховы, шырокі і выцягнуты простакутны зрубны аб'ём, накрыты надзвычай высокім паўвальмавым гонтавым дахам. Па баках выступалі алькежы, крытыя самастойнымі нізкімі чатырохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад у сярэдняй частцы вылучаўся ганкам на чатырох тонкіх драўляных калонах, якія падтрымлівалі шчыт з аркатурай. У яго полі знаходзіўся невялікі гербавы картуш. Да тыльнага боку дома прымыкала вялікая тэраса. Анфіладную планіроўку дома пацвярджае інвентар 1759 г. Сцены ўпрыгожвалі зялёныя атласныя шпалеры з раслінным арнаментам. Дэкор дапаўнялі люстры ў разных пазалочаных рамах, мармуровыя і драўляныя столікі, крэслы, шафы з мастацкай коўкай і распісной абіўкай. У доме захоўвалася вялізная калекцыя родавых рэліквій і твораў мастацтва. Адзін пакой служыў дамавой капліцай. Ашклёная галерэя злучала дом з суседнім будынкам кухні і пральні.

Стары «італьянскі» рэгулярны парк быў абнесены высокай мураванай агароджай з брамай. На двары знаходзіўся круглы газон з кветкавымі клумбамі. У парку стаялі капліца, дзве відавыя вежы. Акрамя гэтага, сядзібны комплекс уключаў флігелі, гаспадарчыя будынкі, стайню з вазоўняй, трох'ярусную скарбніцу, накрытую гонтавым дахам, завершаным купалам.

Чарнаручанская сядзіба

Існаваўшая да другой сусветнай вайны сядзіба ў Чарнаруччы (Лепельскі р-н Віцебскай вобл.) была збудавана ў першай палове XIX ст. пры баронах Элснерах — уладальніках маёнтка да 1917 г.

Уяўленне аб сядзібе дае фотаздымак 1914 г. Гэта тыповы прыклад архітэктуры правінцыяльнага класіцызму. Аднапавярховы драўляны дом пад вальмавым дахам у цэнтры вылучаўся высокім мансардавым чатырохкалонным порцікам. Пад ім знаходзіўся балкон з каванай агароджай. Брусчаты зруб сцен чляніўся 10 простакутнымі вокнамі ў пабеленых ліштвах. Асаблівасцю аб'ёмнай арганізацыі дома з'яўлялася прыбудова да яе бакавых крылаў, перпендыкулярна звернутых у тыльны паркавы бок, ствараючы курданёр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x