Алесь Пашкевіч - Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Глядзеў ён доўга — пазнаючы і не пазнаючы — на чырвоныя дахі старой забудовы, на шыхт шматпавярховікаў, на змрочную ў восеньскім продуме Свіслач, бялюткая Святадухаўская царква на ўзвышшы — і плакаў, плакаў па-дзіцячы шчыра прамінаючы здзіўленыя позіркі мінчукоў, так і не надзеўшы пасля машыны капялюш — жмакаў яго ў дрыготкай руцэ.

Іяму тады ўявілася, што ён…

* * *

…стаіць на каменным мосце паміж Траецкім і царквой, у спраўленым бацькам амаль новым кажушку, па-модзе кароткім, шапцы формы канфедэраткі, з фанерным баульчыкам-чамаданікам, — і як не даймаў шыю і шчокі марозны вогкі вецер з нізіны, з-за рэчкі, не настаўляў каўняра.

Ён выбраўся ў Менск у крытай паштарскай фурманцы яшчэ зночы, каб дабрацца нараніцу (так прасіў Ігнатоўскі) няроўным гасцінцам, шкадуючы, што не даўмеліся пракласці паміж Слуцкам і Менскам чыгункі. Наогул, Слуцак «убачыў» чыгунку толькі ў апошні год Першай сусветнай вайны — яе працягнулі да горада ад усходняй станцыі Урэчча. Гэта была частка Асіповіцкай лініі Лібава-Роменскай чыгункі, якая звязвала Менск з Украінаю. Але ж каб па ёй трапіць са Слуцка ў Менск — трэба залішняга круга даваць… [2] Пасля далучэння да Савецкай Беларусі Заходняй чыгунка злучыла Слуцак з Баранавічамі.

Ужо развіднела, і ён мог з цікавасцю назіраць, як павольна прачынаўся горад. Недзе здалёк, на ўсходзе, на марозным небе, з'явіліся дзве невялікія шапкі ні то дыму, ні то пары. З цэнтра — па Захар'еўскай (здагадаўся па цоканні) лескатала конка. Першым ажывіўся Пляц Волі (колішні Губернатарскі): у царкве і касцёле пачыналіся службы. Знекуль вынырнуў хлапчук-газэтаноша, напалохаўшы знячэўку бадзёрымі вокрыкамі:

― Газэты, сённяшнія газэты!

Ён падазваў хлапчука, паздароўкаўся, — чым здзівіў тога.

― Якія ёсць?

― Толькі дзве пакуль — «Минскнй курьер» і «Беларусь».

Ён купіў абедзьве і, намагаючыся, каб не пачаць чытаць, склаў і сунуў у кішэню.

Некалькі спешкіх гараджан прашыбавалі паўз яго, супыніўся і кашлянуў даўгарукі «фраер» — з пышным настаўленым чубам пад скасабочанай пацёртай аблавушкай, у шэрым палітончыку і шырокіх камечаных нагавіцах.

― Прыпаліць не будзе? — цыркнуў слінай і, пажмякаўшы ў вузлаватых пальцах, утыркнуў у рот папяросіну (за вухам сушылася другая).

― Не куру, — адказаў знарок басавіта.

Яшчэ раз коса агледзеўшы яго, «фраер» паклыпаў далей…

Крыху яшчэ пастаяўшы, пайшоў сваёй дарогай і ён — на Захараўскую (ці — пры паляках — вуліцу Міцкевіча), галоўную ў Менску. Каб зрэзаць «дугу», спусціўся пад мост і прыспешыў прыцярушанай маладым снегам сцежкай — да рэдкага скверыку.

З напаўцьмянага закутка, дзе заканчваўся-заварочваў плот, пачуўся невыразны ўскрык. Насцярожаны, пачаў углядацца ў нейкую напаўразваленую шэрую сцяну і выхапіў нацятым позіркам каля самага вугла дзве постаці — мужчыны і паненкі ў капялюшыку.

― Яшчэ пікнеш — і прырэжу! — данёсся знаёмы хрыплы голас, і ён са спіны пазнаў «фраера», які некалькі хвілін таму прасіў у яго запалак. — Паказвай, што там прыцепліла! — і вырваў з рук паненкі партманецік.

Нібы варывам апякло шчокі. Ён выйшаў з-за плота і, набліжаючыся да рабаўніка, хоць і з дрыготкай, выціснуў:

― Зноў прыкурыць шукаеш?!

«Фраер» уздрыгануўся, крыху адбочыў, але ўбачыўшы маладога хлопца, выцягнуўся і — як і раней — цыркнуў слінай, з'яхідніў:

― А што, можа, прынёс?

― Аддай чужое — ды ідзі па дабру па здарову…

― Ты, смаркач, ну-ка блісні адсюль! — «фраер» падышоў усутыч, нібы пацягнуўся да вуха па цыгарэціну — і нечакана гухнуў кулаком.

Хоць і рыхтаваўся да ўсяго, але ўвіхнуцца ўсё ж не паспеў — зашчымела шчака, у рот набегла кроў. Але хутка і агоўтаўся — прысеў, выпусціў з рук чамаданчык — і тыцнуў рабаўніку пад дых. Той абмяк і пачаў ад болю гнуцца — і ён, схапіўшы за брудныя пэйсы, што няўрымсна выбрындваліся з-пад збітай аблавушкі, хлёстка стукнуў «фраерскай» галавой аб сваё калена — і адкінуў пацяжэлае жылістае цела. «Фраер» нязграбна зваліўся — акурат да ног паненкі, з-за пазухі вываліўся чужы партманецік.

Нагнуўся быў, каб падабраць, а «фраер» кумільгнуўся да ног, абхапіў і зваліў на дол. Яны сціснулі адзін аднаго і скаціліся ўніз, да рэчкі. «Фраер» меціў хапіць за шыю, ды ён пхнуў лакцямі — пакуль нарэшце не адарваўся і не ўскочыў на ногі.

― Людзі, ратуйце! — сполашна закрычала паненка, але голас сарваўся, і яна закашлялася. У гэты міг заўважыў, як у руцэ «фраера» бліснуў нож. Пыхкаючы разбітым акрываўленым носам, скочыў да яго, пырануў, цэлячы ў грудзі, ды Алесь перахапіў руку і з усяе сілы нагой стукнуў у жывот — «фраер» хэкнуў і закаціў вочы. Вольнай правай з адцяжкі — ва ўсім целе нечакана ўз'юцілася злосць — пэльнуў у няголеную сківіцу. «Фраер» у беспрытомнасці ляснуўся аб прамерзлую зямлю. Ён падняў нож і шпурнуў у рэчку, потым узяў свой баульчык і падаў спакойны голас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x