Алесь Пашкевіч - Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

― Не забудзьце свой партманецік. Можа, вас правесці?

Паненка яшчэ хвілю хітала галавой, мулячы і без таго тонкія вусны, перамагаючы спалох, а потым высіліла:

― Дзякуй, каб не вы… Нават і не ведаю…

― Дык ці правесці вас?

― Была б удзячнай, — і бліснула прыгожымі чарнявымі вачыма — глыбокімі (можа праз тое, што вейкі былі невялікімі?).

Яны пайшлі да скверыка, і паненка разгаварылася:

― А я так напалохалася, а яшчэ як убачыла ў яго руках нож!.. Столькі ўжо рознага жулля навылазіла! Вой, а як жа вас завуць?

― Аляксандар. А вас?

― Аляксандр, — паўтарыла яна. — Абаронца людзей, што ў перакладзе з… Ой, забылася, якой… Грэцкай, пэўна. А адкуль вы — відаць, прыехалі толькі, ці куды ад'язджаеце?

― Прыехаў. А як вас завуць?

― І-ы! — ускрыкнула і пляснула сябе па чырванаватай, з вабнай ямінкай, шчацэ. — У вас жа вока падбітае! Трэба нечым халодным прыкласці… ― І кінулася ляпіць снежку. — Давайце…

― Ды нічога, пройдзе. — Ён усміхнуўся, яшчэ раз агледзеў паненку: лёгкія наўскід бровы, мяккія кудзяркі валасоў выплываюць з-пад уздзетага набок капялюшыка, прадаўгаватае — скульптурнае — пераноссе падкрэслівала яе рашучы характар, колка-цёплыя зрэнкі, артыстычнае цельца пад кароткім футэркам, — і ўжо трэці раз перапытаў: — Дык ці скажаце, як вас зваць?

― Паўліна, — і, далікатна змаршчыніўшы лобік, працяла, здалося, позіркам і зашчабятала зноў: — А вы, Аляксандр, чаму па-беларуску гаворыце? — і ўсміхнулася з хітрынкай.

― Ды… проста. А што?

― Так, прыемна чуць. Дык ці здалёку да нас абаронцы прыязджаюць?

― Са Случчыны.

― Вой, што ты кажаш?! — Пры «ты» ён зірнуў на Паўліну запытальна-гарэзліва, але паненка нібыта і не заўважыла гэтага. — Дык і я некалькі гадоў на Случчыне пражыла! У Мядзведзічах… Цяперака бачу, што і сапраўды там мядзведзі жывуць — гэта так скруціць тога збродню!.. То вёску Мядзведзічы — можа, чуў?

― Чуў. Гэта на самай мяжы Случчыны, амаль каля Шчары…

― Добра там у вас!.. Выйдзеш з хаты — а конікі так траскочуць!

― Ну, цяпер там конікі маўчаць…

― Гэта я пра лета. Я там настаўнічала ў беларускай школе.

― Ці не ў той, што княгіня Магдалена Радзівіл фундавала?

― У той. Ты — настаўнік!

― Не… — усміхнуўся. — Дык ці не тая ты Паўлінка, што і Купалаву «Паўлінку» першай іграла? — і стаў, здзіўлены нечаканкай, узяў паненку пад локаць і прыжмурыўся: — Вы Мядзёлка?!

― Ого! — здзівілася і тая, што яе «завочна» ведаў сённяшні абаронца, усміхнулася: — Толькі чаго ж зноў «вы»?

Крануліся далей, Мядзёлка, узбадзёраная, — паперадзе.

― Адкуль, цікава, у майго абаронцы такія звесткі? ― І азірнулася — весела, гарэзна.

― А вы… ты павінна ведаць майго настаўніка Радаслава Астроўскага…

― Ну а як жа, добра ведаю!

― Вось ён і расказваў. Толькі як жа і сама Мядзёлка ў Менску апынулася?

― Праўда расказваў? І добрае? — і калі ён хітнуў галавой, працягвала: — Ох, дарагі Алесь… Можна я называцьму цябе Алесем? (Яму нечакана здалося, што за гэтую хвілю Мядзёлка, хоць і выглядала замаладой, памаладзела яшчэ — мяккасць, гуллівасць, у нечым бездапаможная, адкрытая наіўнасць…) Да Менску я пабыла яшчэ ў Горадні — школкі інспектавала, драмгурток стварыла і… у польскай турме адпачывала…

― Як гэта? — зусім «недыпламатычна» вырвалася ў Алеся.

― За ўдзел у выданні газэты «Родны край», добрай газэты…

Хоць і чуў на свае вушы, ды з цяжкасцю даваў ён чутаму веры.

― Значыць, не толькі на рабаўнікоў злосць Мядзёлка мае?

― А хай ім усім добра будзе!.. Адны вось да працы перашкаджаюць дайсці, другія — працаваць не даюць…

― А цяпер дзе шаноўная Мядзёлка завіхаецца?

― Ажно жаночай чатырохкляснай школай кіруе… А куды, калі не сакрэт, пан Алесь шыбаваць меўся?

― На працу і я спрабую дабрацца. Запрасіў Ігнатоўскі. Казаў, што ў Школьнай радзе людзі патрэбны…

― Гэта ў Рак-Міхайлоўскага? То ж мы амаль калегамі будзем! Толькі… як ты туды з падбітым вокам упяршынь заявішся?!. — Яна прымружыла павейкі, зноў паморшчыла лобік і, узняўшы ўгору ўказальны палец, рашуча мовіла: — Зробім так… Я дзядзьку Сымона добра ведаю, і таму мы зараз да яго ўдваіх і пойдам. Там разам твой сіні «медаль» і адзначым…

Калі яны дайшлі да Юбілейнага дома (цяпер яго звалі Беларускім), зацерушыў сняжок. Дом стаяў на ўзвышку, да галоўных дзвярэй вялі высокія каменныя прыступкі. Ды і сам дом пачынаўся звысоку — амаль на паўроста ўзнімаўся шэры падмурак, над ім — аркавыя вокны першага паверха. Другі паверх адкрыта глядзеў большымі — амаль квадратнымі — вачніцамі — кудысь за вуліцу. Аркавымі былі і двайныя ўваходныя дзверы, над імі зграбна выступала трапецыяй невялічкая мансарда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x