Алесь Пашкевіч - Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык што цябе, пане Лістапад, прывяло да нас? — Абрамовіч узяў самапіску і праверыў на святло яе пёрка. Зняў якуюсь варсінку.

Лістапад раскрыў рот — колішні знаёмец звяртаўся да яго па-польску…

— Да нас? — нібы не даючы веры сваім вушам, перапытаў і колка глянуў на Абрамовіча. — Ліст табе прывёз з Менску, — дастаў з кішэні пінжака заклеены канверт і паклаў на стол.

Ліст пісаў Рак-Міхайлоўскі, які і выправіў у Слуцак другога «рэзідэнта».

Абрамовіч, заўважыў, змяніўся — у разгубленага, спалоханага. Прачытаўшы ліст, прайшоў да дзвярэй і назад, наліў сабе вады, але піць не стаў, адвярнуўся да вакна і так — спіною да Лістапада — абазваўся:

— У нашым павеце адчыняць беларускія школы людзі не хочуць.

― Як гэта… не хочуць?! — І праз паўзу сподзіву: — Што ж з вясны ты тут робіш?..

― Я… — Абрамовіч выцягнуўся і зноў падышоў да стала. — Я працую на законную ўладу!

― Прыслужваеш! — Лістапад ускочыў, і іхнія позіркі сутыкнуліся.

― За такія словы я цябе… — Абрамовіч пацягнуўся да тэлефона, але ўбачыўшы, як наструніўся Юрка, адвёў руку.

― Прыслужваеш… І, відно, сумленне сваё за гэтыя галуны-пагоны аддаў!

― Вон!!! — пырснуў слінаю Абрамовіч, — а ні то… у пастарунку пыху сваю страціш! Вон!

― Ну і поскудзь жа ты, — выходзячы, Юрка яшчэ раз зірнуў яму ў вочы, — ну і поскудзь. — І моцна бразнуў дзвярыма.

З сейфа зляцела і ўпала на падлогу фотакартка Пілсудскага. Абрамовіч сполашна нагнуўся, узяў, але на ранейшае месца не паставіў — ускінуў на стос старых газэт…

Адвячоркам Алесь прыйшоў у горад. Напачатку завітаў на кватэру Лабушаў — хацеў пабачыцца з Людай, але ні тае, ні сястры не было. І тады завярнуў да цэнтра — у гімназію, дзе маглі ладзіць сустрэчу «папараць- кветаўцы».

У вестыбюлі сустрэў толькі Бараноўскага з высокім незнаёмцам.

― Вітай — Юрка Лістапад, накіраваны да нас Школьнай радаю для арганізацыі беларускіх школак. — Андрэй навідавок быў стомленым.

― Алесь… Алесь Яцкевіч, — ён парукаўся з абодвума і, зірнуўшы на Андрэя, спытаў: — Што-небудзь кепскае?

― Ды вось… Чалавек па справе першы дзень у Слуцку, а яго з раніцы пратрымалі ў пастарунку… За агітатара-бальшавіка, бачыце, прынялі. Асьвяцімскі, дзякуй, дапамог. А ты што такі ўзбуджаны прышыбаваў?

Алесь хацеў спачатку спытаць сябра пра Люду — можа, дзе бачыў, але ў час стрымаўся, вінавацячы сябе за мяккацелую неабдуманасць: што б падумаў пра яго Лістапад — гэты асілак з прыгожым тварам, мужным зводам броў і сумным позіркам?! І таму прабасіў сур'ёзна:

― У Менск мушу тэрмінова ад'язджаць, на працу…

― Куды? — разгублена перапытаў Андрэй.

― Ігнатоўскі ў тую ж Школьную раду запрасіў…

― На табе… Мы тут адзін да аднаго, тут работы непачаты край, а ён у Менск бяжыць. — Андрэй усміхнуўся, нібы яшчэ не верачы пачутаму.

― Ды не бягу я. Мне б падвучыцца трохі… Пісаць я хачу. Там жа і кніг паболей, і пісьменнікаў шмат сабралася.

― Пісаць?.. — сябар хацеў абурыцца, але яго нечакана абарваў Лістапад:

― Што наваліўся? Хай і сапраўды з'ездзіць падвучыцца. Ды і работу ж адну — ці тут, ці там — робім. І хіба кепска, што ў сталіцы больш нашых слуцакоў будзе? Вось толькі — як на маё — не гожа туды пустым ехаць… — Лістапад перахапіў неўразумелыя погляды абодвух і, устапырыўшы пышную чупрыну, дадаў: — У Школьнай радзе цяпер мала ведаюць пра сітуацыю з беларускім школьніцтвам на месцах. За тры дні я ўжо абышоў некалькі вёсак поўначы павета, а на ўсходзе — за Падзерам і Вясеяй — яшчэ не быў. Можа цябе, калі ахвота, і напрашу ў спадарожнікі?

― Чаму ж не… Заўтра можам і з'ездзіць. — Алесь убачыў, як ажывіўся Лістапад, як недаверлівая хмурасць сышла з жытнёвых брывін Андрэя.

Яны яшчэ крыху пагаварылі і разышліся. Люды Алесь так і не пабачыў і злаваўся на сябе, што столькі часу не абзываўся. Штось пякуча знібела ўнутры, праз тое ўсю ноч круціўся, доўга не мог заснуць.

А раніцай выпрасіў у бацькі каня і аднавоську ды, як і дамовіліся, сустрэўся з Лістападам на кватэры Бараноўскага, у якога той застаўся начаваць.

Вулкі Слуцаку мінулі моўчкі, і толькі за рэчкаю, за вярсты дзве ад горада, разгаварыліся: Алесь — пра сябе і сяброў, Юры — пра менскія справы.

Дарога, якой ехалі, здаўна звалася Кацярынскай або Варшаўкай. Імператрыца выбіралася гэтым шляхам з Пецярбурга ў Варшаву (праз Бабруйск, Слуцак, Ляхавічы), — як расказвалі, да каханка. Праз дваццаць-трыццаць кіламетраў і цяпер яшчэ пазаставаліся каменныя пастаялыя двары, стайні, пафарбаваныя ў белы колер — у дамкі заходзілі пагрэцца, падсілкавацца, здаралася, і начавалі нават; на «станцыях» мянялі стомленых коней. Па ўсёй імперыі гэта была, бадай, адна дарога, якую належна ўтрымлівалі. Яна не мела паваротаў амаль да Амухавічаў. Да вайны і рэвалюцый раз на суткі па ёй правозілі пошту. Яшчэ за іхняй памяццю з Ляхавічаў на Слуцак і далей хадзілі старасвецкія «дыліжансы», запрэжаныя чацверыком коней. З Менскам Слуцак злучаў сціплейшы гасцінец, у разводдзе правезці цяжкае па ім было немагчыма — гасцінец раскісаў, мякчэў. Але ў сушэйшы час па такіх дарогах ездзілі ахватней, асабліва ўлегцы: і не трасе (бо камянёў не насыпана), і каню лацвей ступаць, і калёсы не б'юцца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x