• Пожаловаться

Алесь Пашкевіч: Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч: Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы. Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку. Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі. Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Алесь Пашкевіч: другие книги автора


Кто написал Пляц Волі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У дзверы пастукалі. Яго ўжо другі раз клікалі на вечарынку, — у суседняй зале распачыналіся спеўкі.

— Бягу-бягу! — азваўся, прыменшыў святло і ўжо ў паўзмроку, спяшаючыся, размашыста дапісаў: «Беларуская моладзь ідзе!»

…Назаўтра Купала дапоўніць свой артыкул і занясе ў рэдакцыю «Беларусі», на старонках якой 15 лістапада пад крыптанімам «К-а» допіс пабачыць свет.

Усевалад Ігнатоўскі

Пасля заканчэння гімназіі Алесь так і не ўладкаваўся на працу. Разорвалі і выбіралі з маці бульбу, перакрывалі з бацькам (пад дзедавы каманды) страху на гумне. А тут яшчэ даведаўся пра мясцовыя настаўніцкія курсы — і запісаўся слухачом.

Курсы арганізаваў Слуцкі Нацыянальны Камітэт. Праз польскага школьнага інспектара амаль дзвесце вясковых настаўнікаў з'ехаліся ў горад. Вылучылі жыллё і харчаванне (за гаспадарскія клопаты «адказваў» Андрэй Бараноўскі). Сродкі ж атрымалі ад Белнацкама. Партыя эсэраў прыслала лектараў.

Некалькі разоў палякі спрабавалі разагнаць настаўніцкія курсы. Жандары рабілі вобыскі, пагражалі арыштамі…

Беларускую мову і літаратуру выкладаў на курсах Янка Станкевіч, мовазнаўства — Браніслаў Тарашкевіч, геаграфію — Мікола Азбукін. Найбольш жа падабаліся Алесю лекцыі па гісторыі Беларусі Ўсевалада Ігнатоўскага. Усе — асабліва хлопцы — заварожана слухалі аповяды пра мінулае іхняй зямлі, мінулае, якое перагуквалася з рэчаіснасцю: войны — здзекі — войны…

«У 1492 годзе, калі Літоўска-Беларускім гаспадаром быў абраны Аляксандр Ягайлавіч, Іван ІІІ Маскоўскі, карыстаючыся з разладу паміж Літвою і Польшчай, пачаў вайну за сваю беларускую «вотчыну», якой ніколі ня бачыў ні ён, ні яго бацькі… У чэрвені адбылася страшэнная бойка недалёка ад гораду Дарагабужу… Яшчэ на працягу трох доўгіх гадоў маскоўскія войскі руйнуюць беларускія паселішчы. Удзень неба чарнее дымам, а ўноч цемра палае чырвоным агнём пажараў… У 1513 годзе зноў разгарэлася вайна. Маскоўская армія ўвайшла на Беларусь. Адна за другою адбываюцца бойкі пад Смаленскам і Воршаю. Пад Воршаю Астрожскі атрымаў дзве перамогі, не ўзіраючы на тое, што яго армія была меншаю ад маскоўскай у два разы. Ад Воршы ён гнаў маскалёў аж да Дарагабужу. Трыццаць тысяч трупаў беларусаў, літвінаў і маскоўцаў заслалі ўсю гэтую дарогу… — Усевалад Макаравіч рабіў пярэрву, папраўляў на пераноссі акуляры з круглымі шкельцамі і падыходзіў да вакна, узіраўся ў прыцішаную вуліцу — толькі зрэдку грукацелі па ёй фурманкі — і, пакратаўшы сваё чорнае «татарскае» брыво, уздыхаў і працягваў: — З другога боку несла нам свой «уплыў» — культурны й рэлігійны — і Польшча… Забіты і загнаны, прыроўнены да быдла, народ наш забыў нават, якую мову і якую нацыянальнасць ён захаваў… Пан, каталік і паляк — з аднаго боку, мужык і «тутэйшы» — з другога, сталі для яго сынонімамі…»

Пасля лекцыі Ігнатоўскага яшчэ надоўга абступалі курсанты — кожнаму хацелася штось перапытаць і ўдакладніць. Ды аднойчы маланкай уляцела ў аўдыторыю турботная навіна: лекцыі не будзе, Ігнатоўскі занядужаў і знаходзіцца ў бальніцы…

Калі перад іхняй хатай прыпынілася фурманка і з яе выйшаў Ігнатоўскі, Алесь аталапанеў. Заўважыўшы маладога знаёмца, Усевалад Макаравіч усміхнуўся:

― Дабрыдзень васпану! А ці дома бацька?

― З дзяжурства сягоння, дома… Заходзьце, калі ласка. — Алесь ніякавата прыгладзіў, засаромеўшыся, віхрысты чуб і прачыніў дзверы ў хату.

Яцкевічы збіраліся палуднаваць. Бацька сядзеў за сталом, чытаў газэту. Таксама здзівіўся госцю — свайму нядаўняму пацыенту, якога ратаваў пасля моцнага атручвання (бацька нядаўна перавёўся з валасной у павятовую бальніцу).

Ігнатоўскі быў адмовіўся ад пачастунку, але калі пачуў, што згатаваны вясковыя крышані — бульбяны суп — прыставіў да стала табурэтку:

― Што ж, калі крышані — дык паспытаю.

Маці хуценька выставіла талеркі.

― Я, Хведар Дарафеевіч, не з адной падзякай да вас, — Ігнатоўскі ўзварушыў сваю бародку, зірнуў на Алеся: «І падобныя ж яны — сын і бацька: тыя ж блакітна-шэрыя вочы, густыя — «у аглобельку» — бровы, выразны нос, абодва рослыя, дужыя, плячыстыя», — паспеў падумаць, а ў голас мовіў: — Хочам вашага Алеся ў Менск прасіць…

Алесю здалося тады, што ў хаце дзынкнулі шыбы — трываў, каб не папярхнуцца супам.

― Эх… — дзед Алеся, бацька ягонага бацькі, крактануў, пахітаў галавою: — Я ж даўно казаў: якое дзерава, такі й клін, якая мука — такі й блін. Хведар быў сарваўся за свет — у Піцер той, на лекара вучыцца… А тут… Ды і час які — вайна ж! Хай бы ўлазіў у сваю вячнінку, у бацькаўшчыну — пры зямлі б быў… Мадзеў бы, перабіваўся патроху…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.