• Пожаловаться

Алесь Пашкевіч: Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч: Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы. Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку. Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі. Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Алесь Пашкевіч: другие книги автора


Кто написал Пляц Волі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці не тады і адбылося ў яго нечаканае знаёмства? Дзверы асцярожна прачыніліся (з палову спектакля ўжо адыгралі), і ў залу ўвайшлі двое: адзін — на вока іхніх гадоў, цыбаты, з глыбокімі чарнявымі вачыма, другі — старэйшы, каржакаваты, з жоўтымі валасамі — і, хітнуўшы галовамі, вітаючыся, праціснуліся да галёркі і прыселі акурат каля яго. Здзівіла іхняя вопратка — не па часе зімняя (доўгія кажухі і цёплыя аблавушкі ў кішэнях). Яны моўчкі ўважліва прагледзелі спектакль, доўга разам з усімі пляскалі-дзякавалі артыстам, а ўжо калі ўсе пачалі разыходзіцца, перапынілі Алеся:

— А хто галоўны ў вашым гуртку?

— Бараноўскі Андрэй, ён жа сёння Быкоўскі…

— А ці не пазнаёміш нас з ім? — папрасіў вышэйшы і падаў руку: — Настаўнік Адам Бабарэка. — І далікатна агледзеў карычняватымі вачыма. — А гэта — мой сябар Андрэй Астрэйка.

— Алесь… Яцкевіч. ― І ён адразу адчуў да хлопцаў сімпатыю. — Хвілінку… — Дабраўся да сцэны і прывёў яшчэ не пераапранутага Бараноўскага.

— Як на маё, дык трэба б найперш падсілкавацца, — пасля першых роспытаў усміхнуўся Андрэй. — Хадземце ў наш «пастарунак», гарбаты заварыма!

«Пастарункам» яны называлі пакойчык пад цэнтральнымі прыступкамі на першым паверсе, які выпрасілі ў гімназічнага начальства для сваёй «гаспадаркі» — тэатральных дэкарацыяў і жоўтага самавара.

Помніцца, быццам заўчора было: грызлі сухары, запіваючы падсалоджаным настоем чабору й мяты… І ці не жартам Бабарэкі распачалася тады гаворка:

— А што… Добры штаб займелі! Вось толькі б перакуліць яго… (Пакой быў вузкі, але занадта ўжо высокі.) — Бабарэка яшчэ раз зірнуў на столь, зноў цмокнуў: — Ці хоць бы другі паверх прыстадоліць…

Неяк за несур'ёзным госці незаўважна перайшлі да галоўнага. І вёў рэй старэйшы — Астрэйка, па-праўдзе, крыху нават агаломшыў:

— Усе вы людзі ўжо дарослыя, і таму як ёсць, так і пачну. Ужо тры тыдні мы бадзяемся па лесе, ноччу толькі забягаем у свае вёскі пагрэцца і папоўніць харчы… — і расказаў аб тым, як ён, загадчык адзьдзела адукацыі Пукаўскай воласці, са сваім сябрам настаўнікам Бабарэкам арганізоўвалі гурткі вясковай моладзі, разам з сельскімі актывістамі «праводзілі палітыку Савецкай улады». І вось з восені — у падполлі.

Жыццё не лягчэе, а час — бяжыць, бяжыць хутка. Таму ці не трэба ўсім беларусам, пачынаючы з моладзі, шукаць паразумення, аб'ядноўвацца?..

― У нас па нашым — паўночным — кутку Случчыны, — далучыўся Бабарэка і прыцішыў голас, — ужо створаны цэлы звяз-ланцуг надзейных хлопцаў, арганізаваны пяцёркі, ад якіх атрымліваем інфармацыю з кожнай вёскі — ад Варкавічаў ледзь не да Узды. Косткай у горле сялянам становяцца і польскія парадкі, і самі палякі. Штодня даходзяць чуткі: там злавілі аднаго, там двох, а там — пяцёх хлопцаў. Катуюць па-зверску. І ў нашу Слабодку-Кучанку не раз наляталі — нас шукалі. Пан Рабкевіч гострыць зубы за вопісь хлеба і прапаганду камуны…

Пачутае аніяк не ўвязвалася з іхнімі ўяўленнямі пра адносіны палякаў да беларусаў. Большае, пра што ведалі — рост беспрацоўя, заснаванне асобных «каталіцкіх», «юдэйскіх» ды іншых прафсаюзаў і, з большага, пра расстрэлы кіраўнікоў падпольнага бальшавіцкага руху (у Менску, Бабруйску). Яшчэ, можа, пра забарону забастовак…

Ціхмянае ж сялянства, насамрэч, пакутавала намнога больш, чым гарадчукі, і — зусім незаслужана. Пад пагрозай смяротнага пакарання беларускі мужык мусіў пакідаць сям'ю і выбірацца ў абоз, траляваць лес…

― Як так?! — спрачалася ў іх. — Сам жа Пілсудскі абяцаў прынесці справядлівасць… спрыяць?!

― Вось і спрыяе, — у голасе Астрэйкі прарэзалася злосць. — Распусціў сялянскія рады, адзьдзелы самааховы і народнай міліцыі, што яшчэ перад адыходам немцаў баранілі вёскі ад рабункаў…

― Але ж палякі, у адрозненне ад бальшавікоў, падтрымліваюць беларускасць! — выпаліў Алесь апошняе апраўданне.

― Так-так, зачыніўшы Будслаўскую гімназію, Гарадзенскую прагімназію і Менскі педінстытут пажадаўшы выкінуць з будынку…

Ён не мог даць веры Бабарэкавым словам, а Бараноўскі нарэшце падвёў тады да падагульнення:

― Дык вы прапануеце…

― Прапануем аб'яднаць нашы сілы і… рыхтаваць паўстанне, — Астрэйка зноў загаварыў шэптам. — Нашы ўжо збіраюць па вёсках зброю…

― І што — супраць усяго польскага войска і выступіць? — не пабаяўся і пакпіў Алесь, але госці рэтыраваліся:

― Калі разумна, дык чаму б не! Толькі ж у звязку з Чырвонай арміяй, перад самым яе наступам і ўдарыць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.