• Пожаловаться

Алесь Пашкевіч: Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч: Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы. Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку. Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі. Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Алесь Пашкевіч: другие книги автора


Кто написал Пляц Волі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

― І назваць гэтае таварыства «Папараць-Кветка», на якую мы сёння чамусь забыліся, — усміхнуўся і ён, Алесь.

― А што… добра! — прыўзняўся наўколенцы Васіль Русак. — Яй бо… добра! Толькі ж вы, братцы, пра хор забылі! ― І, узварухнуўшы свой святлявы чуб, заспяваў (ён наогул любіў спяваць).

Дзяўчат вызваліся праводзіць Алесь, Мікола і Сяргей. Ускраек Слуцка выглядаў сцішанай вёскай: тыя ж няроўныя драўляныя хаты ў густых садках, лапікі зямлі, пакрытыя бульбоўнікам і ўжо крыху пажаўцелым ячменем каля самай вулкі. Вусатыя каласкі вылазілі з-за плота і блыталіся ў прычаўрэлай крапіве.

Раптам Люда гарэзна ўсміхнулася і, кальнуўшы яго іскаркамі зеленаватых зрэнак, расцяжна прадэкламавала:

Мне цалавалі шыю спелыя жыты,
а так хацелася, каб гэта была ты…

Ён ледзь тады не спатыкнуўся на роўнай дарозе: гэта ж пачатак ягонага верша, змешчанага ў «Промні»! Усю дарогу да Лабушаў плёўся моўчкі, злуючыся на сваё няўмельства расцякацца салаўём — як гэта рабіў Сяргей, і толькі калі ўвайшлі ў двор, а Люда падалася выкруціць вады з калодзежа, ён дапамог выцягнуць вядро і, нязграбна разліваючы ваду на свае і яе ногі, высмеліў:

― А ведаеш, Людка, той верш… пра жыты… я пісаў табе…

«…Аціхлая мая Цароўка! Пакутная мая Случчына! Абяздоленая Беларусь!

Стагодзьдзямі вытоптвалі Твае сьвятыя папаратнікі чужынцы з усходу і захаду, рабавалі хціўцы з поўначы і поўдня. А як толькі сонца найвышэй у неба ўзыходзіла — расцьвітала-адраджалася Ты, і наноў на абшары Твае абуджаныя дзеці выходзілі — кветку-шчасьце шукаць, Кветку-Папараць. А яна — Кветка-Папараць — і сьветлым, і прарочым знакам-сімвалам Беларусі стала — нібы лёс краіны высьвечвае: і надзеі на шчасьце, на цуд, казку чароўна-цалебную, — а насамрэч аніхто з жывых яшчэ сьвятлом ейным не спатоліўся…

…Усё часьцей на схіле майго веку паўстае неадчэпнае — «Чаму?». Чаму краіна з такім прыродным багацьцем, такім трывалым народам — і не малым.! — аніяк надзей сваіх лепшых спраўдзіць ня можа? Чаму дазваляла і дазваляе каланізаваць сябе — баёдаць свае папаратнікі?

Ці ж мала крыві ейныя, алтары залівала? Ці ж горшымі вестуны-прарокі былі?

А тады — чаму?!»

(З дзённікавых запісаў Алеся Ваяра.)

Пад чужою «апекай»

Восень 1918-га выдалася сухой і цёплай. У гімназіі ішлі заняткі, здавалася, што яны і не перапыняліся летам — так хутка праляцелі вакацыі, нібыта іх і зусім не было. «Папараць-Кветка» — створаная імі маладзёжная культурна-асветніцкае таварыства — наладзіла ўжо некалькі сходаў. З лекцыямі па гісторыі беларускага краю і яго культуры перад «папараць-кветаўцамі» выступілі ўжо Станіслаў Петрашкевіч, Іван Бржазоўскі, Марк Асьвяцімскі — вядомыя палітычныя дзеячы Случчыны. Паставілі «Паўлінку» Янкі Купалы — мяркуючы па водгуках, атрымалася някепска. Праз некаторы час узнікла і свая тэатральная секцыя, кіраваць якой пачаў Андрэй Бараноўскі. Склаўся хор — праз намаганні Васіля Русака. Сабралася нават свая бібліятэчка беларускіх выданняў: «Dudka belaruskaja»» Францішка Багушэвіча, «Жалейка» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» Якуба Коласа, «Вянок» Максіма Багдановіча… Яму, Алесю, даручылі праводзіць літаратурныя сустрэчы.

«Папараць-Кветка» хутка ўзрасла да ста сяброў. Яе ўправу — часцей за ўсіх Бараноўскага і Бусла — пачалі запрашаць на паседжанні Слуцкага нацыянальнага камітэта, які існаваў ад 1918 года і трымаў цесную сувязь з Радаю Беларускай Народнай Рэспублікі. Апекавала ж «Папараць-Кветку» слуцкая філія Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Бараноўскага абралі нават сакратаром партыйнай філіі і сябрам ЦК. Эсэрамі сталі і Васіль Русак, і сёстры Стаганавічанкі.

Рэўком усталяваўся ў Слуцку толькі ўвесну 1919-га. І гэты перыяд бальшавіцкай улады ў павеце Алесю памятаўся найменш. Адно надоўга ўеўся выпадак з былым першым камісарам горада «таварышам» Красніцкім. Ён заявіўся ў Слуцак праз некалькі дзён пасля ўваходу Чырвонай арміі — ганарова, на зіхоткім аўто, у суправаджэнні трох «упаўнаважаных». Перадаў старшыні рэўкома мандат і адрэкамендаваўся асобым дарадцам Багуцкага, першага сакратара ЦК КПБ(б). Пасля знаёмства са старэйшымі камандзірамі запрасіў сувязь са стаўкай — далажыць пра свой прыезд, чым здзівіў усіх і збіў спанталыку: ніякай сувязі са «стаўкай» не было.

Пасяліўся Красніцкі ў ціхім доме Вайніловіча — лепшым у горадзе, а жыццё павёў далёка не ціхае. Тры ягоныя ахоўнікі да вечара раз'язджалі па вёсках, раскідвалі звязкі старых газэтаў і збіралі «развёрстку» для патрэбаў ваенных шпіталяў. За «экспрапрыіраваную» маёмасць — зазвычай харч і адзенне — выдавалі цэтлікі з подпісам Красніцкага. Затым усё агулам мянялася ў мясцовых перакупшчыкаў-габрэяў на гарэлку і грошы, і вясёлая чацвёрка ўскоквала ў аўто і выязджала на баляванне. Праз суткі ўсе, апухлыя і злыя, зноў варочаліся ў горад.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.