• Пожаловаться

Алесь Пашкевіч: Пляц Волі

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч: Пляц Волі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пляц Волі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляц Волі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы. Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку. Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі. Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.

Алесь Пашкевіч: другие книги автора


Кто написал Пляц Волі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пляц Волі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляц Волі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першая купальская ноч іх дарослага жыцця прыйшла нечакана: толькі-толькі, здавалася, над зялёнымі шапкамі Слуцку вісеў сонечны яблык, вотолечкі цікаваў над імі неўтаймовец-жаўрук, як раптам сонца пачало хавацца, адно няроўныя вішнёвыя стужкі параскідвала па небакраі — нібыта хтось (можа, нават і вецер) наспех абчысціў яблык-сонца; дзесь у духмяным чаборы нагледзела сабе начоўку маладая пара жаўрукоў… Прыпынілася ў невысокіх берагах і рэчка. Чубы полымя люстраваліся на яе роўнядзі — гарэзілі й лашчыліся ў маленькай затоцы.

Яны ж, слуцкія гімназісты-аднакашнікі (адзін толькі Фабіян Шантыр ужо настаўнічаў) упаўкруг сядзелі вакол полымя, калі за спінамі нечакана пачуўся мядзведжы трэскат — Сяргей Бусел, завадатар-весялун, цягнуў да агня аграмадную сухадрэвіну.

— Ну, Клекатун, ці не купалка-русалка табе падсобіла — такую стваліну вывернуць… — падчапіў Андрэй Бараноўскі.

Мянушка да Сяргея прыстала не толькі з-за ягонага прозвішча — Бусел, але і праз вялікую гаварлівасць: як пачне, бывала, «клекатаць», дык каму-небудзь цяжка і слова ўшпіліць.

Але гэтым разам Бусел змаўчаў, прысеў каля яго, Алеся, і ціха адсопваўся — стаміўся.

Калі сухадрэвіну, з цяжкасцю паламаўшы, укінулі ў агонь, сноп іскраў ускружыў у неба, далёка асвяціўшы і сонную рэчку, і рэдкі арэшнік, і квола прытуманены ўскраек лугу.

Хлопцы, нібы апамятаўшыся, кінуліся купацца (як і былі — у штанах, адно кашулі паскідвалі), на іх з завідкай пазіралі дзяўчаты — сёстры Марыя і Людміла Стагановічы ды Алена Лабуш (дачка гаспадароў, у якіх кватаравалі сёстры, толькі збіралася паступаць у гімназію), пазіралі, але ў рэчку лезці не асмельваліся — сорам.

Ён любіў плаваць ноччу. Вада, шчодра налечаная за дзень, была асабліва мяккай. У густым цемрыве рачная роўнядзь пялёскалася ціха, перад самымі вачыма злівалася з нябачным небам… А цяпер — дык і зусім дзіўна пераблытваліся сполахі-іскрынкі полымя і зярняты зорак. Доўга плыў на спіне, губляючыся паміж чорнай рэчкай і покрывам начы, вада гулліва набягала на ягоны твар, пяшчотна казытала вусны. Ён успамінаў мінулы ўжо год вучобы, шкадаваў, што днём не адшукаў у Слуцку новых беларускіх кніжак. Колькі гадоў таму і сам пачаў пісаць вершы, некаторыя з іх ужо змясцілі ў гімназічным часопісе «Прамень» — пад псеўданімам Алесь Ваяр. Штось натхнёнае трапяталася ў душы і зараз — ён хацеў напісаць пра гэтую ноч, пра іхняе чубатае полымя, пра залатоўкі-зоркі…

Здалёк убачыў, як паважна вылез на бераг Шантыр, атрэсваючы кучаравую копку валасоў, выпырхнуў з вады Мікола Асьвяцімскі і — вот жа пралаза! — усеўся паміж Марыяй і Людай. Мікола, старэйшы за Алеся на два гады, пачаў апошнім часам зашмат заляцацца перад малодшай Стаганавічанкай… Мікола ганарыўся сваім старэйшым братам Маркам, старшынёй слуцкай арганізацыі эсэраў, да якога часта прыязджалі шаноўныя людзі з Менску.

«І чаму ён да старэйшай Марыі — не хінецца?» — прызлоўваў Алесь…

Спяклася бульба, яе хутка выграблі — каб астывала — і, падкінуўшы на вуголле сушэйшых голек, пяклі сала. Алена расхінула абрус, і дзяўчаты выклалі на яго яйкі, цыбулю, хлеб. Па-важнецкі выставіў на траву дзве пляшкі «крамніцы» Асьвяцімскі…

…Як хутка надышла, так борздзенька і збягала за недалёкія ўзлескі купальская ноч, жвава падмятаючы сваёй пасвятлелай спадніцаю пухматыя туманы пад лугавымі ўзлобкамі. Схмялелыя — больш ад гэтай вольнай начы, нязведанага прастору, чым ад выпітага, — яны сядзелі моўчкі, грэліся каля пераліўнага россыпу вуголля — толькі неўгамонны Клекатун высільваўся для ўсіх, апавядаючы пра свае чэрвеньскія прыгоды.

― Дык што, так і разыдземся йзноў да самае вучобы? — Асьвяцімскі, як і не чуючы Клекатуна, прыкурваў, і Алесь тады скарыстаў узніклую пярэрву, агледзеў паўкруг (Люда падкруціла пальчыкам доўгі кудзярок, што звісаў на скронь, і апусціла вочы).

― Сябры! — ажывіўся Шантыр. — Я неяк вычытаў, што раней у Вільні былі студэнцкія гурткі… філаматаў і філарэтаў, дык давайце штось падобнае створым і ў нас… (Шантыр нарадзіўся ў Слуцку, у сям'і муляра. Пабыў прыватным адвакатам. За ўдзел у рэвалюцыйным руху паспеў адседзець у турме. У 1914-ым служыў нават у царскай арміі, у Менску і з Багдановічам, і з Бядулем сустракаўся — і не толькі павагу ва ўсіх іх выклікаў, але й захапленне, спагаду.)

― А што… Суполку сваю ці таварыства… — Сяргей Бусел — было відно па вачах — ужо не меў ахвоты цягнуць ранейшыя показкі.

― Можна было б заснаваць свой невялічкі тэатр, ладзіць спектаклі… Запрасілі б з Менску артыстаў! — дадаў Андрэй Бараноўскі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляц Волі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляц Волі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пляц Волі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляц Волі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.