Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Д. Дацягнуцца да зор

Плыве касмічны карабель. І гэта ўжо не сон.

Чалавек даўно змог “дацягнуцца да зор”. І вельмі прыемна, што першым беларускім касманаўтам стаў наш зямляк Пётр Клімук, які тройчы (у 1973, 1975, 1978 гадах) пабываў у космасе. Але нават высока над Зямлёй берасцеец не забываў пра сваю малую радзіму.

Ён прызнаваўся: “Узнікае ў памяці мая родная вёска з вясёлай, звонкай назвай Камароўка... Родны дом, куток, людзі, сярод якіх выхоўваўся і рос, пакінулі ў маёй душы незабыўны след. Я ніколі і нідзе не забываў іх і заўсёды з ціхай і светлай радасцю прыязджаю ў родную Беларусь, у дарагую маёму сэрцу Камароўку”.

Калі часам у лістах ці на сустрэчах хлапчукі пытаюцца ў Клімука пра космас, ягоныя палёты і ўражанні, ён адказвае змястоўна.

З касмічнай вышыні добра відаць, што Зямля круглая і блакітная. Неба, наадварот, чорнае, а Сонца – белае, вялізнае і вельмі зыркае.

І часам здаецца: зоркі вісяць так нізка над галавой, што можна дакрануцца да іх рукамі.

Пытанні і заданні

1.Пераглядзі з бацькамі старыя фотаздымкі, што захоўваюцца ў тваёй сям’і. Успомніце разам цікавыя моманты свайго жыцця.

2.Прачытай выразна падраздзел “Салдацкі трохкутнік”. Як ты лічыш, чаму настаўнік паставіў усім вучням выдатную адзнаку?

3.Што ты даведаўся пра першага Героя Беларусі?

4.Паспрабуй разам з сябрамі ўспомніць і знайсці на карце як мага больш гарадоў Брэсцкай вобласці.

5.Хто з беларусаў першым “дацягнуўся да зор”? Абавязкова наведай музей касманаўтыкі ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна, размешчаны ў школе, дзе вучыўся першы беларускі касманаўт.

25. ПОМНІКІ БРЭСТЧЫНЫ

А. Жывыя помнікі

– Хіба бываюць жывыя помнікі? – вельмі здзівіўся адзін мой маленькі знаёмы. – Яны ж усе жалезныя ды каменныя.

– Зусім-зусім не бываюць жывыя? – пацікавіўся я.

– Хіба толькі ў казках, – адказвае малы.

– А што значыць жывыя ? – зноў пацікавіўся я.

– Ну, жывыя – гэта калі ходзяць, размаўляюць… А помнікі не разбаўляюць!

– А на што падобнае слова “помнік”?

Мой знаёмец трошкі задумаўся і раптам весела закрычаў:

– Помніць! Памяць!.. Помнік – гэта памяць!

– Так, памяць пра былыя часы. І таму нават жалезны ці каменны помнік можа “размаўляць” (не словамі, канешне)… і расказаць шмат цікавага пра мінуўшчыну. Паслухаем?

І мы выйшлі на вуліцу.

Б. Дубы-волаты

Мой маленькі суразмоўца памыляўся, калі лічыў, што помнікі бываюць выключна з металу ці каменя. Ёсць сапраўдныя жывыя – прыродныя – помнікі. Іх стварыла самая прырода. З іх мы і пачнём размову.

Самае вялікае дрэва ў Жабінкаўскім раёне знаходзіцца недалёка ад пасёлка Ленінскі. Гэта велічны дуб. Ён стаіць у самым цэнтры старога парка Ацячызна. Парку – сто пяцьдзесят гадоў назад, а самому дубу – больш за паўтысячагоддзя! Абхапіць дрэва змогуць, узяўшыся за рукі, толькі пяць чалавек!

Але гэта яшчэ не самае старое дрэва на Берасцейшчыне. У Маларыцкім раёне ёсць сапраўдны Цар-дуб. Самавіты, моцны, старажытны велікан! Ужо восемсот гадоў жыве ён на зямлі. Стаіць моўчкі, ганарліва. Толькі лістотаю шуміць улетку. Шмат гісторый можа расказаць гэты старажыл. Усё помніць. Пра ўсё ведае. Але маўчыць. Высока хавае таямніцы мінулага ў зялёнай сваёй кароне.

В. Шуміць вялікі лес…

Лес спрадвеку быў кармільцам чалавека і яго абаронцам.

Некалі прыйшла ў наш край бяда – Чорная смерць (чума). Супраць яе вежаў не пабудуеш, равамі ад яе не адгародзішся. Адно выратаванне – Белавежская пушча. Са сваіх гарадоў і вёсак берасцейцы пайшлі ў лясы. Сам кароль Ягайла са сваім дваром і дружынай схаваўся ў пушчанскіх дубравах. У той год амаль напалову абязлюдзела Еўропа, а Беларусь ад Чорнай смерці выратаваў Вялікі лес.

Умеў лес і ваяваць. Паўстанцы Касцюшкі, Каліноўскага, воіны 1812 года, партызаны Вялікай Айчыннай вайны – усе змагаліся пад абаронай пушчаў. Угыбіню берасцейскага лесу ворагі нават баяліся нават заходзіць.

У Белавежскай пушчы адбываліся і надзвычай важныя гістарычныя падзеі. Тут, у Віскулях, зімой 1991 годабыў падпісаны дагавор пра скасаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У выніку гэтага мы й атрымалі магчымасць жыць у сваёй незалежнай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь.

Аднак не заўсёды чалавек беражліва абыходзіўся са сваім багаццем – сваім лесам. На працягу стагоддзяў гучалі тут стрэлы. Вось забіты апошні тур ... Вось памірае апошні старажытны конь – тарпан ... Вось ужо ў апошняга зубра цэліцца паляўнічы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x