Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але нельга ўвесь час есці чужы хлеб! Час самому хлеб сеяць! Бяда, бы трэскі па хвалях, раскідала людзей. Прыйшоў час спадарожнаму ветру падставіць спіну...

Родныя гарады і вёскі былі разрабаваныя. Зямля збяднела без гаспадарскага нагляду. Запусцелі сямейныя гнёзды, усё быльнягом парасло. І пасля вяртання перш-наперш селянін узяўся за касу. Жыццё працягвалася. Усё патрэбна было пачынаць спачатку.

Д. Мяжа, што падзяліла Беларусь

Вясной 1918 годабыў заключаны Брэсцкі мір. Па Брэстчыне прайшла дзяржаўная мяжа. А праз тры гады Беларусь зноў была падзеленая на дзве часткі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.

Край зведаў ўсе выпрабаванні, што прынесла з сабой ХХ стагоддзе. Беларусы змагаліся за свабоду, набліжалі час аб’яднання сваёй зямлі. Гісторыя і памяць жывуць у назвах нашых вуліц і плошчаў. Сёння ў Брэсце ёсць вуліца 17 Верасня. Яна згадвае пра 17 верасня 1939 года.У гэты дзень адбылося ўз’яднанне беларускіх земляў. Праз некалькі месяцаў была ўтвораная Брэсцкая вобласць.

Людзі пачалі прызвычайвацца да мірнай працы. Але на захадзе ўжо грозна бліскалі зарніцы новай вайны.

Пытанні і заданні

1.Які горад на Брэстчыне ў гады сусветнай вайны часта наведваў імператар Мікалай ІІ? Што ён там рабіў?

2.Каго называлі бежанцамі ?

3.Дзе знаходзяцца вядомыя пахаванні салдат часоў Першай сусветнай вайны? Ці ёсць такія магілы ў тваім раёне?

4.Якімі пабачылі свае гарады і вёскі людзі пасля вяртання з бежанства?

5.Якая важная падзея адбылася ў гісторыі беларускага народа ў верасні 1939 года?

22-23. “ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...”

А. Чорны дзень

22 чэрвеня 1941 года.Нядзеля, чатыры гадзіны раніцы. Высока ў небе равуць маторы самалётаў. На іх крылах – крыжы. Ляцяць на зямлю бомбы...

Так пачаўся чорны дзень для нашай зямлі.

Вайна. Фашысцкія войскі перайшлі Буг. Гараць гарады. Самалёты з чорнымі крыжамі бамбяць Брэст, станцыю Жабінка. Ужо полымя ахапіла ўскраек Кобрына.

Вайна. Людзі ў разгубленасці. Цягнуцца савецкія войскі на ўсход. Адступленне.

Здаецца, сёння фашысцкія самалёты – поўныя гаспадары нашага неба. Але раптам у 10 гадзінаў раніцы каля Брэста з’яўляюцца чатыры савецкія самалёты-знішчальнікі. Заварваецца гарачая справа, якімі кіруе лейтэнант Пётр Рабцаў, адчайна смелы лётчык. Пачынаецца зацяты бой. Ужо падбітыя, гараць два самалёты праціўніка. Але сілы няроўныя: варожых машын удвая больш! І Пётр Рабцаў упершыню ў вайне вырашае ісці на таран.

А ў гэты самы час адважна змагаецца пад Жабінкай лейтэнант Аляксандр Жмаеў. Ён адзін б’ецца з сям’ю нямецкімі самалётамі. Гэта яго апошні бой. Вось ужо загарэлася баявая машына лейтэнанта Жмаева. Загінуў герой. Пахавалі яго мясцовыя жыхары каля вёскі Стрыганец. Над ёй здзейсніў авіятар свой подзвіг. Гэтая зямля зрабілася яму апошнім прытулкам.

Адважныя лётчыкі ведалі, што загінуць у баі, але ўсё роўна змагаліся з ворагам. Мінула шмат гадоў, а пра іх людзі ўспамінаюць з удзячнасцю. Для нас яны героі, што стварылі подзвіг. Подзвігам мы завем учынак, пры якім чалавек рызыкуе жыццём дзеля іншых людзей. Воін адчувае, што ідзе на верную смерць, але выконвае сваю справу да канца.

Б. Крэпасць змагаецца

Імёны герояў выбітыя на помніках. Пра іх подзвігі гавораць у школе, пішуць у часопісах і газетах, згадваюць па тэлебачанні. Але гераічнымі былі не толькі людзі, але і гарады. Калі ехаць па галоўнай вуліцы Брэста, можна ўбачыць алею гарадоў-герояў . Тут сустракаюцца назвы сталіцы нашай краіны горада-героя Мінска і крэпасці-героя Брэста.

Вуліца вядзе да крэпасці, якая першай сустрэла фашыстаў. Мужна змагаліся пагранічнікі. Многія абаронцы загінулі ў першыя дні вайны. Але амаль месяц салдаты Брэсцкай крэпасці стрымлівалі наступ фашыстаў. Абаронай кіравалі капітан Іван Зубачоў і камісар Яфім Фамін.

Агонь мінамётаў, цяжкой артылерыі бурыў векавыя муры, але байцы трымаліся да апошняга. Час захаваў надпісы, пакінутыя невядомымі героямі. На сцяне крэпасці нехта выцарапаў: “Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма!”

Мужнасць змагароў выклікала павагу нават у ворага. Месяц біўся маёр Пётр Гаўрылаў, але цяжка паранены патрапіў у палон. Уражаны гераізмам савецкага маёра, нямецкі афіцэр загадаў сваім салдатам аддаць яму чэсць. Так любіць Айчыну і так змагацца за яе мог толькі сапраўдны воін!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x