Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці расказаў пісьменнік Сяргей Смірноў. Ён пісаў: “Калі гавораць пра мужнасць, успамінаюць Брэст. Калі гавораць пра выпрабаванні, успамінаюць Брэст. Калі гавораць пра жыцці, аддадзеныя за нашу зямлю, успамінаюць Брэст. Гэта агульны для нас пачатак вайны, сімвал гэтага пачатку – трагічнага і гераічнага”.

В. Жорсткая акупацыя

У лічаныя дні ўся Брэстчына была занятая ворагам. Пачаўся адлік доўгай акупацыі. ( Акупацыя – гэта захоп ворагам чужых земляў).

Вайна бязлітасна абышлася з нашымі вёскамі і гарадамі. У Баранавічах было знішчаны больш за дзве тысячы дамоў, большасць прамысловых прадпрыемстваў. З кожных дзесяці жыхароў даваеннага горада жывы застаўся толькі адзін!..

А зусім недалёка – у Калдычэва, некалі прыгожа апетым Адамам Міцкевічам, месціўся лагер смерці , у якім забівалі людзей. У наваколлі знойдзены шматлікія пахаванні мірных жыхароў.

У Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Пінску, Драгічыне, Іванава фашысты арганізавалі вялікія гета . Тут нараджаліся, жылі і гінулі сотні яўрэяў. У многіх месцах гучалі стрэлы. Найбольш сумна вядомым стала ўрочышча Бронная Гара ў Бярозаўскім раёне. Тут было знішчана каля 50 тысяч чалавек.

Забойцы спрабавалі запалохаць жыхароў Беларусі. Але наш народ не скарыўся фашысцкай няволі. З першых дзён вайны для барацьбы з ворагам пачалі ўтварацца партызанскія атрады.

Г. Першы атрад

Першы тыдзень вайны. У Старасельскім лесе шэсцьдзесят партызан даюць клятву біць гітлераўцаў, гнаць прэч іх з нашай зямлі. Сярод змагароў былыя воіны Брэсцкай крэпасці і мясцовыя жыхары.

Адзін з самых актыўных стваральнікаў атрада – Міхаіл Мікітавіч Чарнак. Чалавек ён тутэйшы: нарадзіўся ў Старым Сяле. Дасканала ведае ўсё наваколле. Яму даручана весці разведку. Бясстрашны, самаатданы партызан. А якая ў яго вынаходлівасць! Не хапае партызанам узбраення. Чарнак пераапранаецца простым селянінам, тайна з’яўляецца ў Брэсце і пад самым носам у немцаў і паліцыі выкрадае шэсць кулямётаў і дзесяць скрынь з гранатамі і патронамі. У Кобрынскім, Жабінкаўскім, Маларыцкім раёнах гараць фашысцкія гарнізоны . І тут “папрацавалі” разведчыкі Чарнака. Гераічны камандзір у разведчыкаў. Не дае ён захопнікам вольна адчуваць сябе на нашай зямлі.

За першым атрадам сталі ўзнікаць іншыя. Па ўсёй Брэстчыне пашыраецца партызанскі рух.

Д. Здзітаўская абарона

Каб утаймаваць народных мсціўцаў, гітлераўцы пачынаюць вялікую карную аперацыю.

Вясной 1944 годакаля вёсак Здзітава і Спорава Бярозаўскага раёна адбылася сапраўдная бітва, названая Здзітаўскай абаронай.

З боку Івацэвічаў, Бярозы, Іванава рухаліся буйныя сілы гітлераўцаў. Каля тыдня карнікі жорстка абстрэльвалі партызанскія пазіцыі, бамбілі іх з самалётаў, атакавалі з зямлі.

Ад выбухаў прыціхлі гукі вясны, не было чуваць птушыных галасоў і першых ручаёў. Толькі кулі ды бомбы ўздымалі зямлю. Партызаны трымаліся, адважна адбіваючы наступы. Аднак сілы былі вельмі няроўнымі. Гэта прымусіла лясных байцоў перайсці цераз раку і зноў замацавацца. Яны стварылі другую лінію абароны. Адкуль ворагі ўжо не змаглі выбіць партызан. Фашысты гублялі зброю і хавалі ў дрыгве сваіх салдат. Вораг быў вымушаны пакінуць гэтыя мясціны, каб ніколі больш сюды не прыходзіць.

Праз гады ў розных кутках Брэстчыны паўсталі сотні помнікаў, прысвечаных партызанскаму руху. У лясным урочышчы Хованшчына (Івацэвіцкі раён) захаваліся хаты і зямлянкі, створаныя партызанамі. У вайну тут знаходзіліся штаб Брэсцкага партызанскага руху, друкарня абласной газеты “Зара”, шпіталь і “лясная школа”, у якой вучыліся дзеці. Побач – памятны знак з “Прысягай беларускага партызана”.

У памяць пра подзвіг удзельнікаў знакамітай абароны ў Здзітаве адкрыты мемарыяльны комплекс. А ў Старым Сяле ёсць помнік Міхаілу Чарнаку. Загінуў партызан у баі з карнікамі. Старасельскі атрад атрымаў ягонае імя. Пахавалі адважнага разведчыка каля магутнага векавога дуба. На магіле пакляліся партызаны жорстка адпомсціць ворагу за гібель свайго баявога таварыша.

І клятву стрымалі. Чым маглі дапамагалі, каб хутчэй прыйшло на нашу зямлю вызваленне.

І яно прыйшло.

Е. Вызваленне

Гэты дзень чакалі ўсю вайну. 28 ліпеня 1944 годабыў вызвалены Брэст – горад, які першым прыняў удары вайны. Савецкія войскі правялі аперацыю “Багратыён”. Салдаты і афіцэры дзейнічалі мужна, імклівым ударам ачысцілі ад ворага беларускія землі. Мясцовыя жыхары цёпла сустракалі сваіх вызваліцеляў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x