Анатоль Бензярук - Свята для сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бензярук - Свята для сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: История, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свята для сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свята для сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Свята для сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свята для сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё сваё жыццё, усе свае сілы ён аддаваў навуцы. Але ў вучонага было слабое сэрца. 25 ліпеня 1903 года яно спынілася назаўсёды. (Незвычайнае супадзенне: Юльян Фаміч памёр у дзень свайго нараджэння).

Азятчукі не забыліся пра свайго земляка. На сцяне Азяцкага дома культуры ўсталявана дошка ў гонар Юльяна Крачкоўскага. Дзякуючы такім людзям мы больш ведаем пра мінулае Беларусі. Дзякуючы такім людзям нашыя вёскі вядомыя далёка ў свеце.

Пытанні і заданні

1.Што называюць звычаем ? Якія звычаі ты ведаеш?

2.Раскажы, што раней можна было пабачыць у хаце? Чым старая сялянская хата падобная на твой сённяшні дом (ці кватэру)? А ў чым ты бачыш розніцу?

3.Навошта ў доме была печ?

4.Хто браў удзел у вясельным свяце?

5.Раскажы сваім бацькам, як сто гадоў назад святкавалася вяселле ў Свішчах, і даведайся, як сёння адбываюцца вяселлі ў вашай мясцовасці?

6.Чым слаўнае імя Юльяна Крачкоўскага?

21. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА

А. Пачатак вайны

Колькі каштуе мір, беларусы ведаюць мо больш за іншыя народы. Ішоў 1913 год – апошні перад вялікай вайной. Ніхто не мог уявіць, што хутка наблізіцца бяда і грозна загавораць гарматы.

Пакуль быў мір наша зямля імкліва развівалася. У брэсцкіх мястэчках адчыняліся сотні лавак, шматлікія фабрыкі і заводы. Не з’яўляліся ўжо нейкім цудам ні тэлефон, ні тэлеграф. У гарадах існавалі тэатры з першымі кіназаламі (іх тады называлі сінемай ), школы, цэрквы, рынкі…

Але хутка на календары з’явілася лічба: 1914 год. Пачалася Першая сусветная вайна. Брэстчына апынуліся на перадавой.

Стаўка (галоўны камандны пункт расійскай арміі) размясцілася ў Баранавічах. Сюды неаднойчы прыязджаў імператар Мікалай ІІ. Тут ён праводзіў пасяджэнні сваіх міністраў, аглядаў войскі, сустракаўся з замежнымі саюзнікамі.

Увосень берасцейскі край перарэзала на часткі лінія фронту. Далей ад месцаў жорсткіх баёў, ад знішчэнняў і пагібелі рушылі шматтысячныя калоны.

Б. Бежанцы

Вайна перавярнула лёсы мільёнаў людзей.

Хутка набліжаўся фронт. Многія беларусы пакідалі свае хаты, развітваліся з роднымі мясцінамі. У імгненне вока ўся Брэстчына ператварылася ў вялікі бежанскі лагер, стыхійны, абарваны, галодны.

Многія сяляне хацелі застацца на сваёй зямлі, але войскі сілай выганялі іх з вёсак. Брэсцка-Маскоўская шаша ператварылася ў бясконцы паток бежанцаў , якія ратаваліся ад вайны. Іх было сотні тысяч, найбольш – з Заходняй Беларусі, дзе ўжо зырка шугаў пажар вайны.

Берасцейцы апынуліся ў многіх гарадах Расіі, большасць знайшла прытулак у Маскве і Петраградзе.

Землякі-беларусы чым маглі дапамагалі бежанцам. Знаходзілі для іх жыллё, збіралі грошы і рэчы. Але ўсё роўна цяжкім быў жабрацкі хлеб. Працавітыя беларусы гаравалі:

– Усе прахам пайшло! Колькі гадоў кожны лапік сваёй зямлі бераглі, кожнае дрэўца, кожны каласок… Ведалі, дзе якое семя вясной ў раллю пакласці, каб увосень багаты ўраджай сабраць. А цяпер нашыя загоны войска топча. Коннікі, пяхота, артылерыя… Германец ды русак загналі палескага мужыка голым-босым на край свету. Слова выдумалі: бе-жа-нец. Куда бяжым? Навошта?..

Балюча шчымяць сэрцы ў людзей.

В. Фронт на нашай зямлі

На Брэстчыне ішлі крывавыя баі. У спякотным чэрвені 1916 годапаблізу Баранавічаў расійскія войскі спрабавалі праламіць абарону праціўніка. Але агоралі толькі першую паласу варожых умацаванняў. У аперацыі загінула каля 80 тысяч расійцаў, немцы і аўстрыйцы страцілі 25 тысяч чалавек. Каля Высокага і цяпер захоўваецца вялікае пахаванне аўстыйскіх салдат.

Часам цяжка падзяліць ахвяры вайны. Побач ляжаць воіны абодвух армій. І сёння яшчэ існуюць магілы пад Брэстам (у вёсцы Тамашоўка). Ёсць пахаванні каля Паляцічаў Кобрынскага раёна, Крывошына Ляхавіцкага раёна, Невеля Пінскага раёна. Ляжаць салдаты той вайны паблізу Святой Волі пад Івацэвічамі...

У многіх кутках Брэстчыны да нашых дзён захоўваюцца ўмацаваныя доты часоў Першай сусветнай вайны. У зарасніках ляшчыны, сярод высокіх траў і шырокіх палёў хаваюцца сляды жорсткіх баёў.

Г. Вяртанне ў родныя мясціны

Гэта быў вельмі неспакойны час. Адбыліся дзве ревалюцыі, сусветная вайна перарасла ў грамадзянскую. Паміж людзьмі быццам паўстала сцяна, узніклі два берегі. А паміж імі – глыбокі вір…

Усё мацней клічуць бежанцаў родныя далі. З двух мільёнаў беларусаў, што апынуліся на чужыне, на папялішчы родных хат вярнуўся толькі кожны трэці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свята для сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свята для сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свята для сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Свята для сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x