Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыві не павідна быць відна (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыццёвыя апавяданні і дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай – самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

Крыві не павідна быць відна (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыві не павідна быць відна (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У прыймовым пакоі затраскацеў тэлефон: дырэктар меў мілую звычку на першым золку даведацца ў дзяжурнага, ці добра спаўпачываў флагман айчыннай мікраэлектронікі. Прачнуўшыся, яна мякка пацягнулася, працерла вочы далонькамі і з усмешкай падштурхнула Глеба: ну што ж ты, ідзі… Хуценька супакоіўшы Татачку, ён вярнуўся. У пакоі нікога не было. Адрухова Глеб ірвануўся да дзьвярэй, але спыніўся і, вярнуўшыся да канапы, сеў. Зрэшты, толькі адна ноч. Гэта слабая процівага, калі на другой шалі – трыццаць гадоў жыцьця.

Аддаючы вахцёрцы пропуск, яна ўжо ведала, што больш ня вернецца сюды, не дакранецца больш да плястыкавай карткі, што мела прэтэнзію стаць сутнасцю і знакам жанчыны. Падняўшыся да сябе ў пакой, яна нават засьмяялася ад радасці. Не! Больш гэтага ня будзе. Сьцёрла макіяж, лак з пазногцяў, гладка прычасалася – і амаль што не пазнала сябе ў люстэрку. «Мадмуазэль, – падумала, пасьміхнуўшыся. – Ну, досыць, мадмуазэль Пелагея. Дамоў».

Любіць маці – гэта проста, калі маці проста любіць цябе, і яе зялёныя вочы блішчаць, але пытанняў ты ня чуеш. Кінуўшы ў кут вялізную торбу, што бачыла Варшаву ды Стамбул, Поля пераапранулася ды пайшла ў поле, дзе ракатала пяцітонка і куды маці наказала бегчы як хутчэй. Усе дзесяць кабет-суседак, дзесяць гаспадыняў, завіхаліся тут. Каб прыняць жыцьцё і перастаць думаць пра яго, дастаткова пачуць, як падаюць у кодаб грузавіка – тук-тук-тук, бах, тум-тук – гэтыя вялізныя буракі… Пальцы, гадзіну таму дагледжаныя ды далікатныя, пакрыліся тонкай земляной скарынкай, пад пазногці забіліся чорныя пясчынкі. Малады шафёр, што кружляў, звужваючы кругі, вакол машыны, нарэшце рашыўся і, прымасціўшыся ля Полі, узяўся дапамагаць жанчынам. Гэта трохі сапсавала ёй настрой, бо сімпатычны юнак, што макам пачырванеў ад шматлікіх жартаў, нагадаў пра яго, а Полі не хацелася ўспамінаць. Не хацелася думаць, не хацелася губляць пачуцьцё поўнага жыцьця.

Калі грузавік пратрэсься па полі і вывярнуў на грунтоўку, Поля падсьцяліла куфайку і лягла на зямлю воддаль ад суседак, што ў чаканьні наступнай машыны паселі кружком ля бураковай купы. Восеньскія промні і вецер былі такімі пяшчотнымі – не, не як яго рукі, а як… так, няхай, як яго рукі. Няхай. Яна ня будзе з-за гэтага смуткаваць. Няхай. Яна не пашкадуе пра тое, што было, – дзякуючы таму, што было, яна тут, і ёй добра, і туга пайшла ад яе. І яна не шкадуе, што ўсё прайшло – таму што ня хоча больш фальшу. У яго свой шлях, у яе – свой, і няхай усё будзе так, як будзе.

З заплюшчанымі вачыма яна пацягнулася, паклала далоні пад галаву, і струмені паветра адарвалі яе ад зямлі і плаўна панеслі ўгору. Засталіся ўнізе верхавіны дубоў на ўскрайку поля, яна бачыла сьветлую палоску грунтоўкі, шашу, на якую вырульваў грузавік, насустрач яму ішоў цёмны легкавічок, і сонечны прамень адбліскваў ад дакаванага капоту. Поля лунала ўсё вышэй: збоку зьявіліся дахі дамоў вёсачкі, нязвычна выглядаў зьверху лес, паблісквала рака… Сюды даносіліся толькі пахі печанай бульбы – дзеці распалілі вогнішча на суседнім полі – ды сырой халоднай зямлі. Магутныя паветраныя патокі выяўлялі шлях, па якім спускаюцца на зямлю душы, што хочуць наведаць былы дом свой.

– А гэта хто ж прыехаў? Нешта не пазнаю…

Пелагея расплюшчыла вочы, прысела. Бразнуўшы дзьверкай цёмнага бээмвэ, да яе ішоў Глеб – у куфайцы, сьмешнай круглай шапачцы і кірзавых чобатах…

– Я падумаў, можа, спатрэблюся: прынясьці-аднясьці, пагрузіць-разгрузіць… Карацей, ці мала на што на палявых работах спатрэбіцца грубая мужчынская сіла? – сказаў ён, пасміхаючыся вачыма.

Яна паднялася і пайшла яму насустрач.

Два крылатыя хлопцы, што назіралі за імі зь лістоты найбліжэйшага дуба, пераглянуліся.

– Бадай што, цяпер мы можам сабе дазволіць перакуліць па чарцы, – сказаў адзін.

– Бадай, – пагадзіўся другі. – Аднак чакай, чакай, – ён яшчэ раз рассунуў лісьце і ўважліва паглядзеў на поле. – Лепш усё ж такі вярнуцца як мага хутчэй. За гэнымі людзьмі трэба пільнаваць і пільнаваць.

І яны зьняліся з галіны.

1996

Сучасная назва Мідзілі

Я амаль заўсёды прачынаюся пад трэці заклік муэдзіна. Не таму, што ён мяне будзіць – праз сон я амаль заўжды чую і першыя два, – а проста таму, што трэці голас з недалёкай вежкі здаецца мне замежкам паміж сном і днём. У вакно я бачу мора – амаль заўжды спакойнае. На жаль, раніцай вецер з гораў, і пах мора, які я так люблю, не далятае.

Я выбіраю сукенку – толькі шаўковыя і толькі зялёных адценьняў – і выхожу на тэрасу, каб зварыць каву. Вуглі паступова разгараюцца, пясок у жароўні становіцца цёплым, потым гарачым, пена ў джэзьве расьце… З кубачкам у руках я сяджу пад разрослымі данельга кірказонамі і, назіраючы за берагам, за першымі купальшчыкамі, думаю, чым заняць новы дзень. Калі ўвечары або ноччу быў шторм, то ў гэты час звычайна ўздоўж пабярэжжа павольна плыве рыбацкая маторка, і той з рыбакоў, што малодшы, мэлядычна гукае:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x