Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыві не павідна быць відна (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыццёвыя апавяданні і дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай – самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

Крыві не павідна быць відна (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыві не павідна быць відна (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Да начных дзяжурстваў ніхто ня ставіўся сур’ёзна. Жартавалі, што цяпер, пасьля таго, як галоўным сацыялістам перадалі абавязкі вартаўнікоў, лагічна было б абцяжарыць іх і працай прыбіральшчыц. Тым ня менш, ад дзяжурстваў было не адвярцецца, і вось настала чарга Глебу ісьці апусцелымі калідорамі ды шарпаць клямкі – усе запар. Гарэлі жоўтым лямпачкі сігналізацыі ды пахла тонка і непрыемна – лінолеўмам ды выцертым пылам. Сьвятло ў лябараторыі Глеб заўважыў здалёк – яркі простакутнік шкляных дзьвярэй. У долю імгнення зразумеў – гэта яна. І ўзяўся за клямку.

Яна падняла вочы, агонь зялёны шугануў зь іх загадкавай глыбіні, і Глеб спачатку нават ня мог зразумець па яе твары, што няўлоўна зьмяніўся, узрадавалася яна ці спалохалася.

– Што так доўга? – спытаў ён, падыходзячы.

– Вера Васілеўна прасіла скончыць разьлікі да заўтра, – зьзяньне яе вачэй з кожнай хвілінай рабілася ўсё ярчэйшым і цяплейшым, і, сядаючы на краёчак суседняга стала, Глеб ужо бачыў: узрадавалася.

Амаль нічога Глеб ня ведаў пра гэтую дзяўчыну. Ня ведаў нават, як яе завуць. Ды ёй неяк і не пасавала ні адно зь вядомых яму імёнаў. На заводзе ўсе называлі яе Мадмуазэль; яна і сапраўды моцна паходзіла на тую францужанку, якую таксама ўсе так называлі паўстагоддзя таму. У сьвеце вытворчай дысцыпліны і стэрыльнасці яна выглядала нязвычна. Зграбная пастава, адкрыты твар, чыстыя фарбы скуры, бліскучыя вочы, ядвабныя блюзкі, тонкі пах сьледам па калідоры… Пра яе плявузгалі жанчыны, пра яе гаварылі мужчыны, а сама яна, стрыманая і маўклівая, была з ўсімі роўная ды халаднаватая. Ільдзінка ўваччу раставала адно тады, калі яна глядзела на Глеба. Але Глеб ваяваў зь перасорціцай ды дэфэктамі вакуўмнага напыленьня і, правёўшы Мадмуазэль доўгім позіркам ды пацёршы лоб, – пра што гэта трэба ўспомніць? – зноў заглыбляўся ў паперы. А яна ў які раз думала, што, відаць, талай вадзе ня суджана змыць сумёты таго, што падаецца яму важным, а значыць, ёй, бездакорнай мадмуазэль інжынэру, зноў і зноў глядзець у змрок, спрабуючы забыцца на тое, што здаецца важным ёй…

– А няважнае ў вас тут, аднак, асьвятленьне, – заўважыў Глеб.

– Але, – падхапіла яна, – і, галоўнае, бжучаць гэтыя лямпы так мярзотна, ад гэтага чамусьці прыгадваюцца прусакі, як яны паўзуць са шчылін. Бр-р, – яна перасмыкнула плячыма.

– Падсвядомасць, страшная рэч, – рассмяяўся Глеб, з задавальненнем адзначыўшы, як празьзяў у адказ яе твар. – Пэўна, успамінаецца Рэмарк, тое месца, дзе… Памятаеце?

– Памятаю, але. Я наагул заўважала, асацыяцыі рэдка бываюць рэальнымі. Ну, можа, толькі ад пахаў. А сітуацыі, словы часьцей асацыююцца зь літаратурнымі калізіямі…

– Гэта ад таго, можа, што ў кнігах заўжды адбываюцца значныя падзеі. Ці, лепш сказаць, шматзначныя. А значнасьць ці шматзначнасьць рэальнага жыцьця так ці інакш застанецца для нас сумнеўнай.

Яна энэргічна заківала, і Глеб бачыў, што яна разумее ня толькі тое, што ён сказаў, але й тое, што хацеў сказаць, і што яна прыймае і падтрымвае гэта. Футарал прытворства – адзеньне на кожны дзень – зь ёй быў недарэчны. Глеб адчуваў дзіўную сувязь, што мацнела між імі: у іх размове словы сталіся толькі неабавязковым атачэннем чагосьці нашмат больш істотнага. Яны размаўлялі, нібыта яблыкі зрывалі з галін, не даючы ім упасці ды разьбіцца аб цьвёрдую зямлю. Гэта было цудоўна і страшна. Але Глебу раптам зрабілася страшна: ён пабачыў, як хвіліны напаўняюцца сэнсам, набрыньваюць ім, бы крывёй. Яму міжволі захацелася адмахнуцца, пайсці адсюль, забыцца пра ўсё: пра неакрэсьленае прыцягненне, пра доўгія позіркі ўсьлед, пра сёньняшнюю размову, пра тое, што казалася бяз словаў, паміж словамі, над словамі.

Дзяўчына з усьмешкай штосьці тлумачыла, але ён чуў толькі трымценне сваёй крыві, што сачылася з драбнюсенькіх пораў. Крыві, якой набрыняў час. Ён ня мог адвесці вачэй ад яе рук: яны, што птушкі на галінах, трошкі падрыгвалі на лісьце ватмана.

– Ведаеш што, пойдзем да мяне, – глуха, нечакана для сябе самога сказаў ён.

Дзяўчына ўскінула павекі, але, як падалося Глебу, ніколькі не зьдівілася і адразу ўстала.

У калідоры ён ўзяў яе за руку. Яна трошкі павярнула далонь і таксама сціснула яго руку тонкімі доўгімі пальцамі. Ці пяшчота пакідае на вуснах саланаваты прысмак? А жаданьне?

Смуга ночы, цяпло мяккай скуры, словы, такія шчырыя, што падаюцца пацеркамі, што пасыпаліся з разарванай ніткі… Калі яна, паклаўшы галаву яму на плячо, спала, ён гладзіў яе валасы, глядзеў у шэрасць вакна і думаў: «Вось як, значыць, бываюць шчаслівымі…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x