Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыві не павідна быць відна (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыццёвыя апавяданні і дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай – самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

Крыві не павідна быць відна (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыві не павідна быць відна (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У вас такія вочы… – ён узяў мяне за руку.

– Вочы вачыма, – нязломна адказваю, але ўсё астатняе флірту не спрыяе: праца ў тры зьмены і поўная адсутнасьць ілюзій аб вечным каханьні.

– А хто тут гаворыць пра флірт? – зьдзівіўся ён. – Давайце гаварыць аб жыцьці, – ён дастаў цыгарэту і спытаў: – Вы ня супраць?

– Ня супраць тытуню, але супраць размовы.

– Чаму? – зноў зьдзівіўся ён.

– А навошта тая размова? Што агульнага паміж вамі, вольным майстрам-авангардыстам, і мной, маёй працай у цэху, надбаўкай за шкоднасць і клопатамі аб пляне выпуску жалезак? Гэта намаганнямі такіх, як я, трымаецца ва ўмовах разрыву эканамічных сувязяў абарона на франтах народнай гаспадаркі – і, як і раней, струменіцца атрута ў рэкі і ў неба… – і раптам, нечакана для самой, у мяне вырвалася: – Але калі б хто ведаў, як мне хочацца дэзэртыраваць з гэтага фронту, наладзіўшы прыканцы ладную такую дыверсію…

– Людзі – нявольнікі часу, – сказаў ён мякка.

– І яго каты адначасова, – змрочна дадала я.

– Пра гэта можна будзе меркаваць толькі потым.

Замільгалі ліхтарыкі – бар зачыняўся на самым цікавым месцы гутаркі.

Ён паглядзеў на мяне запытальна. Я смыкнула плячыма.

– Што ж, можна і да мяне, толькі, папярэджваю, гэта зусім не палац. І ў кухні бялізна разьвешана, сохне.

* * *

Я павярнула галаву. Ён, не прачынаючыся, мацней прыціснуў мяне да сябе. «Ну, не чалавек, – падумала я і зь пячоштай пагладзіла растрапаную шавялюру, адчуваючы пад пальцамі маленькія, схаваныя валасамі рожкі. – Ну, асьпід, ну, чорт рагаты… Родны і мілы! Лепшы за ўсіх! І за што мне, Божа, такое шчасце?!» – і я асьцярожна памацала рожкі на сваёй галаве.

…У нядзелю мой родны завод узьляцеў у паветра. Ні адной ахвяры, а монстар у руінах. Зрабіць гэта было няцяжка, хоць і запатрабавала досыць доўгай падрыхтоўкі. Складанасьцяў не ўзнікала і ні з адным з наступных аб’ектаў, нават з ваеннымі базамі. Рабочая сіла, што вызвалілася, занялася, нарэшце, карыснай працай, і вельмі хутка гэтая зямля зноў зазьзяла. Што ж, я вельмі рада, але ў мяне зноўку праблемы. Бачыце, ёсьць вельмі шмат кніжак пра тое, як выхоўваць дзяцей, але ніхто ня піша, як выхоўваць маленькіх істотаў з рожкамі, і гэтыя двайняты, далібог, вось-вось насядаюць нам з татам на галовы.

1996

Чакай, чакай…

А можа, гэта ўсё з-за празрыстага паветра першай восені, у халоднай роснай цішыні… Восені, што ходзіць прадмесцямі, прыхарошвае юлёвыя галоўкі размаю, лічыць качанят… Восені, што чакае.

Настройцеся на гісторыю каханьня. Банальнага, апальнага, кранальнага, трыюмфальнага. Сьпіс кожны вольны працягнуць на свой густ. Жанчыны налева: скандальнага, пастаральнага, амаральнага… Мужчыны направа: аральна-генітальнага, ідэальнага, штоквартальнага. Азначэнні можна беспакарана ператасоўваць – сума глядзіць на маніпуляцыі са складнікамі звысоку.

– І калі, Глеб Рыгоравіч, на наступную плянёрку зноў зьявісься зь перасорціцай, зважай – рукі абарвем.

– Ды й ня толькі рукі…

Снапы сонечных промняў празь светлыя фіранкі, грукат крэслаў, занатоўнікі, жарты, сінія халаты, праблемы: вялікія, малыя, высмактаныя з пальца, разьдзьмутыя ў элефанта, ад іх пухне галава, калі толькі дазволіць ім гэную галаву забіць.

Вярнуўшыся ў свой кабінэт, Глеб запаліў цыгарэту. Сёння нават нарада ў дырэктара – падрабязныя справаздачы, намыльванне каркаў, чарговая порцыя допінгу – не змагла прывесці яго ў звычны працоўны настрой салдата Яго Вялікасці Завода, дробнага шрубчыка ў сьценах раскошнага палаца Як Усе, нястомнага барацьбіта за вялікую ідэю Павелічэння Выхаду Прыдатных Мікрасхемаў. Сёньня ён не адчуваў сябе ні салдатам, ні шрубчыкам, ні барацьбітом. І добра разумеў чаму. Запаліў яшчэ адну цыгарэту, павярнуўся да шкляной сьцяны, што выходзіла на кветнікі прадмесця. Восень… Цёмныя ружы, пульхныя шапкі крыжанак ды цыній, заплаканыя корчыкі хрызантэмаў… Гэта восень.

Пэўная ў сваім праве, яна зноў прыйдзе праз год – з чыстым халодным паветрам, позьнімі аксамітавымі ружамі, заплаканымі дробнымі хрызантэмамі, пажухлымі бульбянікамі, качанятамі, што так падрасьлі за лета. Яна зноў прыйдзе, і Глеб, пэўна, зноў пабачыць праз год яе посьмех ў кветніках прадмесьця. А можа, і не пабачыць, скурчаны пад купай папер, заклапочаны новымі тэхналёгіямі, збоямі ў рабоце абсталявання, газетамі, гарэлкай, пакупкай новай кашулі, гарнітура, лядоўні, чырвонай цэглы для катэджа, а-ва-ўсіх-тваіхсяброў-ужо-ёсьць ды намордніка для матулінага мопса. Стаміўшыся чакаць унукаў, маці абавязкова набудзе сабе калматую вычвару на крывых лапах… Рэдка, вельмі рэдка выпадалі хвіліны, калі, як цяпер, Глеба агортвала пачуцьцё нейкай неакрэсьленай агіды да ўсяго на сьвеце, а так добра наладжанае, прастуючае ўгару жыцьцё здавалася смешным ды горкім. Ён замкнуў дзверы, вярнуўся да стала і апусьціў галаву на рукі. Перад вачыма імгненна ўзьнік яе твар…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x