Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Бабіна - Крыві не павідна быць відна (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыві не павідна быць відна (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыццёвыя апавяданні і дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай – самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

Крыві не павідна быць відна (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыві не павідна быць відна (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але, мусіць, Бог яго стрымаў. Апусціў ён стрэльбу, рукой толькі махнуў. А другі ўжо каня выпрагае – такі закон быў, што калі празь мяжу канём едзеш ды зловяць, дык каня забіраюць.

Я як бухну на калені і ў лямант: прашу, малю на прамілы Бог, каб толькі каня пакінулі. Бо як без каня?! Вясна прыйдзе – як безь яго?! Як дровы без каня дацягнуць? А тапіць жа няма чым, замерзьнем, дзіця замерзьне!

Але хіба іх умоліш? Той, што стрэльбай палохаў, кажа: бачыш, Антэ, якая ў цябе баба, за цябе не прасіла, а за каня просіць. І пайшлі сабе, і каня нашага павялі.

А ў Антэ з таго ўсяго прыступ стаў. Паваліўся ён, бедны, на дровы і ротам дух ловіць, аж ссінеў. Што рабіць? Узялася я за аглоблі, дый пацягнула і сані, і дровы, і Антэ. Добра, што трошкі з гары было. Цягну воз, а адзеньне на мне зьвініць, спадніца па нагах б’е – усё чыста лёдам пакрылася.

Дабраліся дадому – я перш-наперш да акенца, паглядзець, ці хоць з Сашком усё добра. Бачу, сядзіць на запечку, іграецца. Апусцілася я на прызбу, адчуваю, ня ўстану. Але ж трэба – Антэ ўсярэдзіну завесьці, затапіць, пераапрануцца.

Цягну Антэ, толькі дзьверы прычыніла, а Сашко з радасці да мяне як кінецца:

– Мацінка, мацінка!

Які нячысты дух мяне пад руку вадзіў! Пхнула я яго ад сябе, каб пад нагамі не матаўся, не перашкаджаў бацьку весьці. Ён упаў ды, мусіць, пашкодзіў сабе што. З таго дня ў яго стаў расьці горбік.

…Паслухай, ты можаш завіць мне хустку, во тут яна, пад падушкаю?

Я знайшла лёгкую жоўценькую хусьціну і завіла старую, завязаўшы канцы пад падбародзьдзем. Сьляпая, у павязках на вачах, яна ляжала на сьпіне, выцягнуўшы ўздоўж цела худыя рукі зь вялікімі далонямі.

Увайшла санітарка, пажылая і спакойная, і спыталася ў старой, ці не патрэбная пані вутка.

– Давай!

Трошкі пасьля санітарка прынесла старой вячэру. Старая ела з апэтытам, якога я ад яе не чакала, а кавалак хлеба працягнула санітарцы:

– Рэшту аднясі назад, мо каму не хапіла, дык дасі.

Адразу пасьля вячэры, перахрысціўшыся і памаліўшыся, старая заснула.

Хутка, як заўжды на поўдні, сьцямнела. Я глядзела ў вакно сьвежапралечанымі вачыма. Унізе, пад гарой, блішчэла пад месяцам мора – чорная прорва, поўная рыбаў і пачвар. Блішчэла і гара: шматлікія агеньчыкі ліхтароў і вокан, цуг аўтамабільных фараў на дарозе. «О, Мариана, – круцілася ў галаве. – Сладко спишь ты, Мариана! Мне жаль будить тебя, я стану ждать…»

1997

Шкельцы, шкельцы…

Мая жонка звар’яцела. Гучыць, як назва калодыі, праўда? Але не да сьмеху мне было, калі гэта здарылася.

У адказ на пытаньне доктаркі: «Ну, бачыце, каго нарадзілі, мамаша?» – Яня прамармытала нешта кшталту «шкельцы, шкельцы…», выцягнулася і аціхла.

Прыгаломшаны, я сядзеў у паўцёмным калідоры й марна ўглядаўся ў напаўпразрыстыя дзьверы радзалі, ня ведаючы, радавацца мне ці баяцца, мацаючы ў кішэні скрыначку са смарагдавымі завушніцамі, якія, насуперак звычаю, купіў да родаў, каб падараваць жонцы адразу, як яна падорыць мне сына. І раптам мяне працяў востры страх – я сурочыў.

Неўзабаве выйшла доктарка і выразна, з дакладнымі доктарскімі інтанацыямі, патлумачыла, што роды прайшлі без складанасьцяў, хлопчык нарадзіўся абсалютна здаровы, ягоны стан, як і фізычны стан парадзіхі, у норме. Адно што мая жонка згубіла прытомнасьць і вярнуць яе да змыслаў пакуль не ўдалося. Такое часам здараецца. Хвалявацца ня трэба, жонку перавядуць у пасьляродавую палату, дзе да яе будзе прыстаўлены пост, а я змагу даведацца пра яе стан па тэлефоне. Заўтра можна дзела. Пад расшпіленай казённай кашуляй у Яні праглядаліся бінты.

– Малако прыбыло, – патлумачыла доктарка ў адказ на мой запытальны позірк. – Пачаўся мастыт, давялося ўскрыць гнайнік. Мы зрабілі тугую перавязку, каб спыніць лактацыю.

– Хто вырашае пытаньне аб выпісцы?

– Загадчык аддзялення, але вашу жонку нельга выпісваць. Ня можа быць і мовы.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x