Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей сьляды губляліся, але Даражок, зазірнуўшы за стракатую фіранку, знайшоў новыя дзьверы. Відавочна, існаваў яшчэ адзін шлях наверх, да нумароў, і Другі скарыстаўся менавіта ім. Кароткі калідор прывёў Даражка туды, дзе ён сёньня ўпершыню адчуў нябачную прысутнасьць Другога – да пляцоўкі перад ліфтам.

Нумар за нумарам, трымаючы ў вадной руцэ бутэльку каньяку, а ў другой – незараджаны пісталет, Даражок дасьледваў гатэль. Некалькі разоў яму здалося, што ён напаў на сьлед: у трыццаць пятым быў падазрона неахайна засьцелены ложак, у саракавым – адчыненае вакно, у пяцідзесятым з крану ліўся тонкі струменьчык вады, аднак, выходзячы адтуль, Даражок чамусьці ўсё адно быў упэўнены, што сюды ўжо тыдзень ніхто не завітваў: у пакоях панаваў халодны і абыякавы дух бязьлюдзьдзя. Урэшце ён апынуўся на апошнім паверсе, выйшаў на балькон і выкінуў пустую бутэльку ўніз. Стаяў ён там даволі доўга, узіраўся ў вільготны й нерэальны горад, пакуль у ягоных вушах не зьявіўся знаёмы шум натоўпу; Даражок глядзеў на горад з заплюшчанымі вачыма: людзі беглі да гатэлю нібыта на штурм, пераскокваючы праз агароджы, перакульваючы машыны й бэтонныя урны, той-сёй трымаў у руках сьцяг, і ставілі да сьценаў пажарныя лесьвіцы, і цягнулі абложныя прылады, і даражокбургцы лілі на гэты охлас кіпячую смалу.

Другі, відаць, пайшоў дасьледваць горад, і паляваньне зацягнецца.

Даражок спусьціўся ў свой нумар, ногі ўжо слаба трымалі яго, ён кінуў пісталет на тумбачку і ў поўнай зьнямозе паваліўся не здымаючы чаравікоў на канапу. Дзьверы лазьніцы адчыніліся, адтуль выйшаў маленькі, не раўнуючы курдупель Цахес, чалавек. Казённы гасьцінічны ручнік быў яму як рымская тога, а болей на чалавеку нічога не было.

– Я разумею, што гэты нумар на аднаго, – прамовіў Другі, кінуўшы на Даражка хуткі позірк. Даражок хацеў падняцца, але ня здолеў.

– Але адміністратарка сказала, што ўжо два гады яго выкарыстоўваюць як двухмясцовы, – незадаволеным рыпучым голасам працягваў маленькі, нібыта пярэчачы справядлівым пратэстам Даражка. – Так што ўсе прэтэнзіі да яе.

38

– Зрэшты, – Другі зьняў ручнік, чакальна паглядзеў на Даражка, няўхвальна ўздыхнуў і павярнуўся да таго сьпінай. – Зрэшты, ніякіх клопатаў вам я не ўчыню. Мяне цалкам можна трохі пацярпець. Пагатоў, заўтра я адсюль зьязджаю.

Даражок рабіў намаганьне за намаганьнем, каб нарэшце адарвацца ад канапы, але ногі ягоныя зрабіліся нібыта ватныя, і рукі ніяк не хацелі слухацца. Скарыўшыся, зь цяжкасьцю варочаючы языком, ён мацюгаючыся паспрабаваў высьветліць, што ж здарылася. І дзіўна, невыносна дзіўна было зноў скарыстоўваць сваё цела для такога забытага занятку, як маўленьне – Даражок быццам гаварыў на той мове, на якой даводзілася размаўляць у апошні раз шмат гадоў таму. Паступова, аднак, словы пачалі давацца яму ўсё лягчэй. Другі цярпліва слухаў, абсалютна не зьдзіўляючыся, і апранаўся – паволі, акуратна, і Даражок пакрысе разумеў, што Другому ягоны аповед не падаецца ні трызьненьнем, ні праўдай. Другі слухаў і раз-пораз кідаў вострыя позіркі паверх галавы Даражка, туды, дзе ляжала на століку адрасная кніга.

– Прамінула тры дні, як горад быў узяты, а частка ягоных жыхароў усё яшчэ нічога ня ведала пра гэта, – сказаў Другі, укруціўшыся ў пінжак і здалёк паказаўшыся люстэрку. – Гэта з аповеду Арыстотэля пра захоп Вавілону пэрсамі. Я, прынамсі, бачыў тут людзей, і даволі шмат. Вось, напрыклад, афіцыянтка ў рэстарацыі гэтага мілага гатэлю. Сапраўдны анёл. Аднак я дапускаю, што пры пэўным поглядзе на рэчы гэтае места (не такое ўжо, трэба сказаць, вялікае – даводзілася мне бываць і ў гарадох паболей) цалкам можа падацца бязьлюдным. Нічога дзіўнага. Людзі, людзі… А мы з вамі хто? Ня трэба так скептычна ставіцца да сваіх суайчыньнікаў – сярод іх трапляюцца вельмі дастойныя асобы. Спадзяюся, вы ня гадзілі на вуліцах і выкідалі недапалкі выключна ў сьметніцы? А то вашая адзінота тут ніяк ня можа служыць апраўданьнем для таго, каб какаць на праезджую частку. І раз ужо мы з вамі тут толькі ўдвух, як вы мне распавялі толькі што, то раю вам выкінуць гэта (Другі паказаў на пісталет) або схаваць да лепшых часоў. На ваш горад я зусім не прэтэндую, мне патрэбныя адно некалькі дзясяткаў квадратных мэтраў. І хочацца верыць, што ні ў якім выпадку вы не зьбіраліся страляць па чароўных катах, якіх, я бачу, у гэтым месьце вялікае мноства.

Пакуль Даражок, ня верачы сваім вушам, слухаў гэты зусім спакойным тонам прамоўлены маналёг, Другі прысеў на край фатэлю, пазяхнуў і раздражнёна дадаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x