Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён вярнуўся наверх, прайшоў па Абрыкосавай, зьвярнуў на Вінаградную, пастаяў у ценю на Цяністай. На вуліцах былі прыпаркаваныя машыны, блішчэла шкло, віселі расклады працы крамаў і прадпрыемстваў. Зьнерухомеў тралейбус у тралейбусным парку (мэханік, гад, пераблытаў правады). Застыў з раскрытымі абдымкамі перад школай экскаватар. Імкнуліся ўкусіць сябе за хвост сьцягі на афіцыйных установах. Паўзла кудысьці рака. Абурана азіраліся вакол помнікі. У горадзе гаспадарылі сонер і ветра. Плястмасавыя крэслы стаялі на століках у непрыстойных позах. І толькі вучоны хамяк Сапіенс кудысьці падзеўся.

Ад станцыі да плошчы пешшу – тры гадзіны. Даражок ішоў, зусім ужо вар’яцеючы, прысаджваўся на лаўкі, прыпальваў, карыстаючыся чырвонай запальнічкай, скрадзенай у прыватнага прадпрымальніка Губанава, крочыў па тратуары, строга выконваючы правілы дарожнага руху. І толькі на мосьце ня вытрымаў, спыніўся, стаў на бэтонную тумбу й закрычаў у горад:

– Аўтара! – як быццам ён так ужо хацеў аўтара. На скрыжаваньні Даражок павярнуў туды, дзе месьцілася кантора – ён зьбіраўся сёньня быць там, гаварыць, дыхаць, пакідаць сьляды на падробным паркеце. Каля пад’езда стаяла раскошная, як маладая афрыканка, машына. Даражок асьцярожна ўвайшоў, нават пагрукаў перад тым як увайсьці ў прыёмны пакой. Але нарвацца на вокрык у гэтым горадзе было ўжо немагчыма. Па прыёмным пакоі кружляла звонкая муха. Ён, парыпваючы падэшвамі, прайшоў у кабінэт. На стале ляжаў адгорнуты блякнот, і ў ім, сярод мноства выдуманых, няісных прозьвішчаў і імёнаў, аптэкарскім почыркам было выдрапанае і імя Даражка. Спазьніўся на дзьве з паловай гадзіны. Аднак гэта было ўжо няважна. Толькі цяпер ён зразумеў, што застаўся ў горадзе абсалютна адзін.

33

Сто разоў уяўляў сабе тэрарыст Ягорка, як кідае бомбу ў царскі экіпаж, аднак у вырашальны момант разгубіўся, зьняў капялюш ды пакланіўся па-рабску ў пояс танаванаму шклу вокнаў – і пашыбаваў прэч, праклінаючы сябе; утапіў пякельную машынку ў ставе на Патрыяршых, вярнуўся ў свой стылы пакойчык на Мойцы ды павесіўся на кальсонах. Тысячу разоў думаў калісьці Даражок пра тое, што ён зробіць, калі патрапіць у рай адзіноты, а цяпер усё пайшло неяк наперакасяк, і зьдзяйсьненьне самага важнага, здавалася, можна лёгка пакінуць на бясконцае потым – пасьпеецца – а цяпер дазволю сабе адпачыць. І былі ягоныя дні занятыя дзіўнымі й дробязнымі справамі, і горад быў вялікі, пакорлівы й паслужлівы; і Даражок марнатраўнічаў, як хацеў. Пра тое, што Яны могуць раптам вярнуцца, думаць неяк не хацелася; гэтак ня хочацца ў выходны дапускаць існаваньне панядзелка, гэтак у ложку з жанчынай ня верыш, што яна можа ад цябе калі-небудзь сысьці. Вечная нядзеля, пэрманэнтнае сьвята; вясельны абед на адну пэрсону.

Што ён рабіў у першы тыдзень сваёй доўгачаканай адзіноты, ён, Даражок, шчасьлівы й трохі зьбянтэжаны ўладальнік уласнага гораду, нібы незабыўны ад самага дзяцінства Кармадзі з кнігі “Прадаецца плянэта”? Сьнедаў у “Італьянскім куточку”, на адкрытай тэрасе, абедаў у малой залі рэстарацыі “Патсдам”, вячэраў у “Таджыцкай кухні” – сам сабе кухар, сам афіцыянт, сам кліент. За першыя два дні паглядзеў усё тое модна-жорсткае кіно, на якое калісьці не ставала грошай. Пераспрабаваў мора цыгарэтаў і ўрэшце спыніўся на “Лакі страйку”; адзін дзень Даражок не паліў зусім – абкурыўся паганымі й дарагімі цыгарамі. Пасядзеў у прэзыдэнцкай ложы на стадыёне. Лянотна пагартаў шыкоўныя выданьні ў “Сьвеце кніг”, аднак жаданьне чытаць, дагэтуль дастаткова моцнае, зьнікла як і не было, і Даражок, пазяхнуўшы, падумаў: “Потым”. Нічога не чапаючы, пахадзіў па некалькіх незачыненых кватэрах у цэнтры, неўзабаве ўсё ж ня вытрымаў: пакахаўся зь нечымі ачмуральна-кужэльнымі майткамі, асьцярожна выцершы за сабой; сунуў у кішэню суворага выгляду пісталет, аглушыўшы вечарам таго ж дня ў парку сям’ю разамлелых ад цішыні качак (страляў ён, натуральна, не па птахах, а па піўных келіхах, выстаўленых на каменны парапэт – сем стрэлаў, і ўсё міма); пасадзіў на плячо зусім нерэальнага нават у гэтай казцы ручнога ворана, які еў асірацелых прусакоў у трохпакаёўцы каля цырку; ахайна, строга захоўваючы пасьлядоўнасьць, праз роўныя прамежкі часу перакалаціў малатком дваццаць восем гліняных галоваў, раскіданых па нечай майстэрні; у другой майстэрні натрапіў на надзіманага чалавека, фігуру якога складалі штук дваццаць вялізных поліэтыленавых пакецішчаў: усьмешка, рот, вочы, нос, рукі й гэтак далей; гуляў у нейкае падабенства сквошу сам з сабой на могілках, прайграўшы ўсе партыі; зрабіў на цэнтральнай плошчы вогнішча з газэтаў (думаў, атрымаецца вялікае), падняўся на трыбуну й доўга стаяў, выкінуўшы руку ў фашыстоўскім прывітаньні (з трыбуны вогнішча выглядала убога); накарміў нейкага зусім ужо лядашчага ката дэлікатэсамі й ледзь уцёк ад зграі ягоных суродзічаў, якім заставалася, відаць, няшмат часу, каб навучыцца самім пранікаць у запаветныя сховы; патрынькаў трохі на “Фэндэры”; перапіў абсэнту і глупым чынам заснуў на падлозе ў адзьдзеле цацак самага буйнога супэрмаркету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x