Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

28

Іншая справа – людзі няісныя. Даражок любіў выдумваць людзей і гутарыць зь імі. Часта, зачыніўшыся ў сваім пакоі й з агідай слухаючы, як хорам рагоча гаспадарская сям’я ад казыткі чарговага кавээну, ён, дыхаючы часта-часта, як дварняк на сьпёцы, ня маючы моцы ў нагах дабрацца да ложку й выратавальнага супрацьгазу падушкі, прысланяўся ілбом да дзьвярэй і прыдумваў, прыдумваў, уяўляў: міліцыянтаў, сакратарак, бандытаў, мастакоў, прастытутак, дырэктарак кінатэатраў, прыбіральшчыцаў, прыдумляў сабе братоў і жонак, сыноў і дачок, выклікаў зь нябыту неімавернага асабістага лекара, або ўласнага ката, або фанабэрыстага шэфа, зь якім зараз жа давядзецца размаўляць, – прамінала хвіліна, і ў пакоі зьяўляліся іхныя дзіўныя постаці, якім было адведзена на жыцьцё роўна столькі часу, колькі зь імі жадаў гаварыць іхны стваральнік; Даражок пачуваўся ў гэтых гутарках надзвычай упэўнена, яго нават п’яніла тая нечаканая лёгкасьць, што нараджалася ў словах і гэстах; бадай, у гэтым сьвеце яго лічылі цынічным балбатуном. Але за сьцяной зноў ванітавала ад сьмеху ягоных гаспадароў, убогія, бляклыя галасы паўтаралі і абсмоктвалі нейкую пошласьць – вось хто быў напраўду жывы, вось хто быў рэальнасьцю. А здані зьнікалі – як не было.

29

Між тым час ішоў, на думках Даражка, бы пячатка на афіцыйнай паперы, стаў усё мацней праступаць вобраз першай ранішняй цыгарэты. Трэба было падымацца, але ён не сьпяшаўся. Спачатку яму ў галаву прыйшла падказаная ўласным целам дурнаватая фантазія наконт дыктатара адной няшчаснай краіны, які найвышэйшым указам пад страхам сьмерці забараніў народу спраўляць натуральныя патрэбы: сам дыктатар, геніяльны параноік-герантафіл у пагонах, загадзя паклапаціўся пра адпаведныя “удобствы” ў сваім кабінэце й толькі пасьміхаецца з тэлеэкранаў, а людзі, жылая плошча якіх пашырылася такім неверагодным чынам, дзякуюць правадыру за мудрасьць: затое цяпер на вуліцах ніхто ня мочыцца, і ёсьць куды ставіць закаткі на зіму. Знаходзяцца незадаволеныя, ладзяць сядзячыя пікеты… Што ж, большасьць насельніцтва неўзабаве па-майстэрску авалодвае навукай патаемнай дэфэкацыі й раніцай у нядзельку, як сьлед аблягчыўшыся ў замаскаваны пад урну з прахам продкаў унітаз, ідзе граміць сраных адшчапенцаў. Даражок ускочыў з ложку й кінуўся ў прыбіральню. У кватэры ўжо нікога не было, гаспадары сышлі на працу. Гэтая пустая трохпакаёўка магла бы быць ягонай.

Ніхто б не назваў яго правінцыялам – ён шмат бываў у сталіцы яшчэ дзіцёнкам, далоні ягоныя памяталі сьлізкую шыю аблупленага атракцыённага каня ў гарадзкім парку адпачынку, у вачах яшчэ ня згас залаты бляск навюткіх, рудых пяцікапеечных манэтаў, на якія яны з бацькамі разьмянялі калісьці цэлы рубель, гэта было ў дзень адкрыцьця сталічнага мэтро. Потым ён некалькі год вучыўся тут, прагна, не разжоўваючы, заглынаў гарадзкія спакусы, ёй не было яшчэ сямнаццаці, хаця выглядала на ўсе дваццаць два, салаты з кніг пад гарэлачным соўсам, неахайна расфасаваная чалавечына, знаёмыя маці, у якіх ён жыў, выправаджвалі яго з дому, калі прыходзілі госьці. Клюбы, кавярні; неглыбоцкія білі яго кожнае лета. Даражок скончыў вучобу аброслы знаёмствамі, як ліхтарны слуп на прыпынку – аб’явамі. Раней кожны зь іх быў сябрам, потым інфляцыя часу, найвышэйшай, найкапрызьлівай інстанцыі, за некалькі нікчэмных год ператварала былую экзальтаванасьць у пыл. Ён выцер накрыўку ды выйшаў. У лазьніцы проста на падлозе стаяў пусты слоік, дзе спаў стары, зьняможаны павук. Побач на падлозе бялелі плямы пены для галеньня, у якіх варушыліся чорныя валаскі.

30

На гэты раз ён прыехаў у сталіцу са спадзяваньнем, што былыя сувязі страчаныя і ніводныя з вачэй гэтага места не пазнаюць у ім колішняга Даражка… Як бы ня так! Ужо на вакзале ён спаткаў Драпковіча й прачнуўся праз тыдзень у таго дома перад тэлевізарам, з вывіхнутай рукой і талеркай халодных пяльменяў на каленях. Потым была кароткая перадышка, Даражок цьвёрда зарокся пазнаваць каго б ні было, і ўсё ж здараліся дні сапраўдных аблаваў, калі яму даводзілася даваць чужыя нумары тэлефонаў, уцякаць праз форткі ў прыбіральнях, шукаць чорныя хады ў гэтай шахматнай гульні, дзе ўсе фігуры белыя. Часам здавалася, што ўсё скончана, але спатрэбілася вясна, каб ён пачаў хадзіць па вуліцах спакойна. І аднак жа сталіца была раем у параўнаньні зь Неглыбокім, хаця яно й называлася райцэнтрам – там у іх дома, у двухпакаёвай кватэры, рабілася немавед што: у лядоўні жыў Канстанцін Цімафеевіч, а над ім у маразілцы – ягоная жонка Кацярына Андрэеўна, у духоўцы пліты – шматдзетная сям’я Арцыбашкіных, тэлевізар займаў вэтэран унутраных органаў, а таксама іх інвалід Засімчанка, а крыштальныя вазы зьмяшчалі братоў Рубіцкіх. Калтуноў сьціпла жыў у хлебніцы. Усе яны пісалі біяграфію Даражка, падрабязную, ілюстраваную, з багатым фактычным матэрыялам, аўтарскі калектыў у дзесяць тысяч душ. Ён задыхаўся там, ён знайшоў адмычкі да іхных пытальнікаў і зьбег туды, дзе былі патрэбныя іншыя героі. Туды – у сталіцу. Даражок выштурхнуў з роту на бруднае дно ванны сіне-белае месіва й раптам заўважыў прусака, які лез па сьцяне. Пальцы міжволі пстрыкнулі – і прусак як куля працяў друзлае павуціньне на дне слоіка. Даражок хмыкнуў і выключыў сьвятло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x