Андрэй Дзічэнка - Сонечны чалавек (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзічэнка - Сонечны чалавек (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сонечны чалавек (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сонечны чалавек (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аповядаў «Сонечны Чалавек» – гэта вясёлае падарожжа па памежным прасторам. Галоўныя героі – анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных міроў. Гэтыя істоты бачаць будучыню, ядуць сырую зямлю з магіл і жывуць у пастаянным чаканні вайны. Рэальнай ці метафізічнай? Гэта залежыць, з якога боку паглядзець..

Сонечны чалавек (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сонечны чалавек (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты тады быў робатам, а не чалавекам! – успамінае Меліціна.

У першы дзень вучобы ў школе Меліціна села за адну парту з балбатлівым рускім хлапчуком, які тут жа прызнаўся ёй у каханні. Ён гаварыў вельмі смешнымі словамі. Здаецца, асобныя з іх яна магла разумець, але ў цэлым гаворка была нейкая варожая і зусім невядомая. Меліціна тады падумала, што такімі словамі, напэўна, вельмі складана пісаць вершы.

Зрэшты, яе першая настаўніца чытала нейкія мудрагелістыя рыфмы, ад якіх дзеці ў класе смяяліся. Меліціна таксама смяялася, але хутчэй па інерцыі, таму што смяяцца дома ў апошнія дні існавання Югаславіі было проста невыносна.

Кожны раз, калі нехта смяяўся, яна ўспамінала стары тэлевізар і вялікую залу, а яшчэ гасцей, якія сядзелі на канапах і крэслах з кубкамі моцнай гарбаты. Потым госці кудысьці падзеліся. Замест іх з'явіліся дзядзькі ў ваеннай форме і з мініяцюрнымі цацачнымі аўтаматамі, ствалы якіх часта наводзілі на дзяцей і рабілі «бах-трах-бах». Адзін з іх прынёс дадому абпаленую галаву яе роднага бацькі. З заплюшчанымі вачыма.

Калі маці ад страху страціла прытомнасць, маленькая дзяўчынка глядзела на гэтую галаву, як на канструктар, дэталі якога ўмелы майстар ідэальна завастрыў. А калі знайсці астатнія часткі цела, можна будзе вярнуць галаву назад і тата зноў загаворыць? Не такой грубай мовай, як гэтыя дзеці, і не так гучна, як робаты.

Татава галава маўчала. Нават калі вакол было шмат дыму, а па-за домам гучалі страшныя фразы на роднай мове, Меліціна глядзела на нямую галаву з сінякамі і ўзорамі ад трэснутых капіляраў.

Потым прачнулася маці, а вакол быў толькі дым, і раптам з’явіліся робаты ў чорных лускаватых майках. Яна ведала, што яны прыйдуць, але баялася сказаць тату і маці. Цяпер ужо позна.

– У вас галовы, як у драпежных рыб, – гаварыла Меліціна, калі страшны робат узяў яе на рукі і кудысьці пабег, бразгаючы металічнымі прадметамі і разрыхляючы гарачую зямлю цяжкімі чаравікамі на высокай шнуроўцы.

Супраціў дарэмны. Здавайцеся ў палон. Супраціў дарэмны!

Гэта такія далёкія водгукі знаёмых галасоў. Здаецца, яны размаўляюць так жа, але прыносяць галовы бацькоў у фірменных спартыўных торбах. Торбы яны скралі, а галовы забралі, каб дочкі сталі іх уласнасцю. Ды дзе там! Падаспелі робаты.

Меліціна крочыць няўпэўнена ножкамі па халоднай зямлі і спрабуе зразумець, адкуль даносяцца галасы сваіх, якія сталі злымі, чужымі і смяротнымі.

Робат здымае маску і кладзе цацку на зямлю. Ён такі брудны, што дзяўчынка цягнецца да яго мокрымі ручкамі. Далонямі па шчаках – і будзе, як на ранішніку. Чысценька. Радасна. Цацка толькі ўся аплавілася – але яе можна любіць і такой. Чаму ж не любіць? Робат смяецца. Пахне ў яго з рота так, быццам сілкаваўся ён сырой дунайскай рыбай. Спадабаецца толькі кату. Не маленькай дзяўчынцы.

Страшныя выбухі, праз якія карані дрэў ператвараюцца ў трэскі і асядаюць на калючым лапніку. Не назбіраеш шышак! Маленькую Меліціну зноў бярэ на рукі робат і кладзе ў брызентавую калыску. Ён як маці з малодшым брацікам. Маці таксама побач, але цяпер шыпіць замест слоў. А браціка пакінулі разам з нямой галавой таты ў доміку, раствораным у дыме. Ён быў такі спакойны, што хоць тыкай у яго бруднай палкай – не зварухнецца. Спакайней, чым у сне, хоць і спаў ён заўсёды дрэнна. Хварэў.

Цяпер, у школе, Меліціна слухае рускага хлопчыка, і ён размаўляе сапраўды так, як айчым, толькі хутка і не так яўна.

– Мой тата робат. Яго немагчыма забіць. Толькі лазерамі! – але ён нічога не разумее, гэты юнак. Толькі малюе сэрцайкі на парце, азіраючыся па баках. Не бачыў ён робатаў сапраўдных, у якіх замест лазераў аўтаматы рускага інжынера Калашнікава. Гэта ён, інжынер, змагаўся разам з прышлымі механізмамі за цэласнасць чужой краіны. Ён.

Меліціна забірае аловак і каля сэрцайка малюе маланкі. Маўляў, толькі так паміраюць робаты. Ад перападаў электрычнасці і ў поўнай цемры.

Хлопчык зусім нічога не разумее і чамусьці кажа, што яго завуць Аляксей. Меліціну смяшыць гэтае імя. Але, ледзь усміхнуўшыся, яна ўспамінае зялёныя машыны смерці і людзей з роднымі галасамі.

Вось ідзе яе айчым. Праз плячо нясе цацку, з якой брат часта бегаў за суседскімі козамі. Ён вельмі асцярожны і неверагодна ціхі. А там – свае. Яны спяць. Робат будзе іх забіваць сваімі металічнымі рукамі. Яшчэ вочы. Яны апускаюць у сон. Меліціна доўга глядзела на іх, а ўжо праз некалькі хвілін засынала і бачыла тату, які чамусьці станавіўся каменным і халодным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сонечны чалавек (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сонечны чалавек (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сонечны чалавек (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сонечны чалавек (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x