Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пацалунак на фоне гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым таемным з іншымі?» І тады зразумееце: самае цяжкае на гэтым свеце – проста быць чалавекам.

Пацалунак на фоне гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пацалунак на фоне гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А нібыта ж і не жылі яшчэ. Не нажыліся. Не нацешыліся адно адным. Не намілаваліся.

Ці мо праз яе сышоў Іванка? Недагледзела. Недашкадавала. Цяпла свайго недадала. Схаладала, стамілася ягонае сэрца. Бо і без таго было збалелае, знявечанае. Спачатку вайной. Пасля – яе, вайны, нялюдскімі даганялкамі. Быццам у паддаўкі гулялі: хто каго перахітрыць. І не заўважылі, як за бэзавым кустом сухарэбрая пані з касой апынулася. Цікавала-цікавала і выцікавала. Забрала Івана, яе Ванечку. Хай бы ўжо лепей яе самую. Бо як яна без яго будзе на гэтым свеце? А ён жа і так напакутаваўся. Яна таксама мо няўзнак дадавала болю. Хоць праз усё жыццё шкадавала. Часта нават суседкі пакеплівалі альбо дакаралі:

– Кінь ты, Манька, квахтаць над сваім мужыком. Як з малым носішся. Гэта ён цябе павінен на руках насіць. А ты яго як малое дзіця шкадуеш і шкадуеш, сама свету белага не бачыш. Абы яму, свайму Ванечку, дагадзіць. А ён пра цябе падумае, калі што якое?

Манька не апраўдвалася перад жанкамі, адно казала:

– Э-э, што вы разумееце? Ён мяне так шкадуе, як вашыя мужыкі вас не любяць.

– Ага, ты яшчэ пра ватоўку раскажы. Або лепш пакажы яе. Хаваеш лепей як медалі. Шкадаўлівая бо…

Апошняя фраза апякла Марыю, разверадзіла душу, закранула таямніцу. Хоць якая гэта таямніца. А вось жа на табе – баліць і дагэтуль. Як незагойная балячка жыве згадка-ўспамін пра тое – уга-а якое далёкае ўжо! – іхняе з Іванам знаёмства. І каханне. Хоць слова гэтага, бадай, ніхто з іх ні разу за жыццё і не прамовіў. Каханне, любоў… Прыдумкі ўсё гэта. Спроба схавацца за словамі ад жывога жыцця. Яны з Іванам не раскідваліся словамі, а пражылі, як дай Бог кожнаму.

Ішла позняя восень сорак трэцяга года. Яшчэ не мірная, але для многіх гомельскіх паселішчаў ужо і не ваенная.

У сям-там ацалелых агародчыках дацвіталі невядома як нарослыя астры. Нібыта дзялілі з людзьмі радасць, што крок за крокам, метр за метрам зямля выбаўляецца з ваенных нягодаў. Перапаленая, пераараная снарадамі і мінамі, нашпігаваная іхнімі асколкамі, яна прагла мірнага сяйва. Удзірванелае поле абнадзейліва чакала гаспадарскага клопату, пазбаўлення ад нагрувашчвання паржавелага металу.

Вясковая малеча набірала ў рукі астраў і бегла насустрач савецкім байцам. Многія дзяўчаткі ўпершыню за гэтулькі пакутлівых гадоў ставілі букеты. І ажно святлела ў знябожаным і згалелым вясковым жытле. Нібыта сонейка сялілася тут, прадказваючы блізкую перамогу над ваеннай разрухай і гармідарам.

Вáзамі для букетаў служылі гільзы, але не любыя, не тыя, што пад руку трапяць, а толькі ад савецкіх патронаў і снарадаў. За невымерна доўгі час акупацыі так збрыдзела ўсё нямецкае, што з прыходам сваіх хацелася не толькі цешыцца самім іхнім з’яўленнем, а хутчэй выціснуць з жыцця нямецкі дух. Асабліва зненавідзелі фашыстаў і іхніх памагатых маладыя дзяўчаткі, якіх немцы хапалі для вывазу ў Нямеччыну. З дапамогай мацярок яны намагаліся так састарыць сябе, што часам адна адну не пазнавалі.

А нашы салдаты ажно дзівіліся: чаму гэта адны састарэлыя кабеты засталіся ў недапаленых вёсках?

Ды раптам усе яны з гаротных папялушак ператварыліся ў сапраўдных прыгажунь, расцвілі, прыбраліся. Забытая за гады вайны прыязная ўсмешка маладзіла твары.

Рота зенітчыкаў Руслана Пекушава не давала немцам перадыху, літаральна вісела на пятах. У азарце нават не заўважылі, як вырваліся далёка наперад. Але чакаць сваіх не сталі, дасць Бог не заблукаюць, дагоняць. Пекушаўцы і ў Вялікую Бярозу ўварваліся першымі. Вёска напалохала сваёй пустыннасцю. На ўсю даўжэзную вуліцу хаты можна пералічыць на пальцах рукі. Адны папялішчы. Сям-там сярод асмалкаў мышынымі палацамі здаваліся ледзь бачныя шэрыя зямлянкі.

Немцы, ачомаўшыся, пачалі злосна агрызацца. Пекушаў вырашыў не спяшацца, перачакаць у вёсцы. Пад штаб выбралі адну з ацалелых хат. Пасярод прасторнага і пустога двара зенітны разлік паставіў сваю даўгашыюю спадарожніцу. Калісьці яна пачала ваенныя вандроўкі ажно з-пад Брэста і вось зноў апынулася на беларускай зямлі. Хоць за гэты час змяніўся не адзін разлік, а зенітку збераглі.

Маньчына маці пацяснілася сама, падціснула суседзяў, якіх прытулілі пасля таго, як немцы з паліцаямі спалілі вёску. Камандзіру ж аддалі цэлую бакоўку, дзе раней спала Маня з сястрой. Той выставіў на стол свае афіцэрскія прыпасы – сапраўдны калядны падарунак для вяскоўцаў. Вячэралі з забытым за вайну радасным настроем. Пад франтавыя сто грамаў песні самі папрасіліся са збалелае душы. Напачатку, праўда, няскладна спявалі, бо пекушаўцы не ведалі беларускіх, а мясцовыя не чулі заўральскіх. Затое «Кацюша» ды іншыя баявыя гучалі зладжана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі
Анатоль Бутэвіч
Отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x