Адам Глобус - Крутагорскія казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Крутагорскія казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крутагорскія казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крутагорскія казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.

Крутагорскія казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крутагорскія казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

40. Шэрая цаглiна

Было тое даўно, тады яшчэ вакол Кальварыйскiх могiлак стаялi аднапавярховыя драўляныя дамкi, абсаджаныя яблыневымi садамi. Пасярод тых дамоў ляжаў невялiчкi пляц, на якiм узвышалася цагляная прадуктовая крама. Тамтэйшыя мужчыны i хлопцы набывалi ў ёй мацаванае вiно. Выпiвалi яны тут жа ж, у садах, пад яблынямi. Пiлося i гаварылася там лёгка. Аднаго разу паспрачаўся хлопец з мужчынамi на пляшку вiна: хлопец пайшоў у заклад, што а дванаццатай ночы зойдзе ён на могiлкi ды прынясе цаглiну з паўразбуранага касцёла. Сказаў i зрабiў. Прынёс ён Шэрую цаглiну, выпiў выспрачанае вiно i сышоў, так нiкому нiчога не расказаўшы. З той ночы пачаў гэты хлопец хварэць. Твар ягоны пашарэў, вочы згаслi, плечы сагнулiся, цела высахла. Мацi i так да яго i гэтак, а ён маўчыць. Пачала мацi плакаць, i так яна горка плакала, так галасiла, што сын не вытрываў, пашкадаваў мацi i распавёў праўду пра свой паход на Кальварыйскiя могiлкi. Калi прыйшоў той хлопец да касцёла, пачаў каля абрынутае сцяны цаглiну шукаць, нахiлiўся, з зямлi высунулася белая рука i схапiла яго за горла. Пералякаўся хлопец, знямеў i здранцвеў. Тым часам з зямлi выйшла белацелая голая дзяўчына: «Дам я табе Шэрую цаглiну i адпушчу, i спрэчку з сябрукамi ты выйграеш. Толькi паабяцай, што возьмеш мяне ў жонкi!» Хлопец паабяцаў могiлкавай прыгажунi ўзяць яе ў жонкi. «Буду чакаць цябе! А паспрабуеш падмануць, дык i памрэш неўзабаве!» – сказала на развiтанне дзяўчына i пад зямлю сышла. Пачуўшы такое ад сына, мацi пабегла да папа. Поп паверыць не паверыў, але на могiлкi схадзiць пагадзiўся. Хлопец з мацi i поп пайшлi ноччу на Кальварыйскiя могiлкi, падышлi яны да касцёла, тут iм насустрач проста з-пад зямлi выйшла голая прыгажуня ў белым вэлюме. Поп паспрабаваў быў адхрысцiцца ад спакушальнiцы, але нi крыж, нi малiтва на яе нiяк не паўздзейнiчалi. Бачачы такiя безвыходныя варункi, поп надзеў на дзяўчыну свой палiтон i дазволiў хлопцу забраць дзяўчыну дадому. Так той спрачальнiк i стаў жыць з жонкаю, знойдзенаю на Кальварыйскiх могiлках. Праз год у iх нарадзiўся хлопчык. Бацькi вырашылi дзiця пахрысцiць i сабраць на хрэсьбiны сваякоў. «Трэба ж i маiх сваякоў пазваць!» – прапанавала зазвычай маўклiвая жонка. «А што ў цябе за сваякi, i дзе яны жывуць?» – «Тут недалёка жыве мая мацi, жыве яна ў сваiм доме на вулiцы Харкаўскай…» Муж з жонкаю паехалi на тую Харкаўскую, зайшлi ў дом i пабачылi старую кабету, якая гушкала дзiцячы вазок. Зазiрнулi госцi ў той вазок, а тамака замест дзiцяцi ляжала Шэрая цаглiна. «Мама, я вярнулася!» – сказала падземная прыгажуня i заплакала. Толькi яна заплакала, як Шэрая цаглiна прапала. Мацi пазнала i прызнала сваю дачку, i ўнука яна хрысцiла разам з вялiкай сям’ёю. На хрэсьбiнах дасведчаныя людзi казалi, што гэта мерцвякi з Кальварыйскiх могiлак скралi маленькую дзяўчынку. Мацi пакiнула вазок з дзiцяткам пад крамаю, а мерцвякi дзiця знеслi, а замест яго пакiнулi Шэрую цаглiну. Дзяўчыну мерцвякi пратрымалi пад зямлёю ажно дваццаць гадоў… Хтосьцi верыў, хтосьцi не верыў, але напiлiся на тых хрэсьбiнах усе. Было тое, праўда, вельмi даўно, калi вакол Кальварыйскiх могiлак яшчэ стаялi аднапавярховыя драўляныя дамкi ў яблыневых садах.

41. Белы абрус

У мужчыны захварэў сын. Да якiх толькi дактароў нi вазiлi хлопчыка, якiх толькi лекараў нi выклiкалi, а рады хваробе даць не маглi. Мужчыну адчай ахапiў, што i зразумела, калi адзiны сын проста на вачах памiрае, а ты нiяк дапамагчы не можаш. Мужчыну ахапiў такi глыбокi i чорны адчай, што ён вазьмi ды скажы: «Д’яблава сiла, бяры, што заўгодна, а хлопчыка майго выратуй!» Тут i пачуў мужчына голас: «Вазьмi Белы абрус, графiн гарэлкi i дзве гладкiя празрыстыя чаркi. Пайдзi на могiлкi, накрый Белым абрусам стол, пастаў на яго графiн з чаркамi i чакай. Ісцi трэба неадкладна!» Паслухаў мужчына той голас i пайшоў пасярод ночы на могiлкi. Знайшоў там стол, якi стаяў каля магiлы ягонага дзеда, заслаў Белы абрус, паставiў на яго графiн гарэлкi, чарачкi паставiў i стаў чакаць… (Вот жа ж чорт, казку не даюць табе даказаць. У дзверы звоняць. Хто? Вадаправодчыкi! Прыйшлi здымаць паказчыкi вады. Знялi, лiчбы на паперцы пазапiсвалi. Далi распiсацца. Сышлi… Чорт iх носiць так позна. Добра, што цвярозыя. Мусiць, з самай ранiцы выпiлi i ўдзень праспацца паспелi. Слухай далей…) Прастаяў мужчына над Белым абрусам сам не ведае колькi. Тутака чуе, што гарэлка ў чарку налiваецца. Прыгледзеўся, паазiраўся, да самых чарак нахiлiўся. Нiдзе нiкога, i чаркi стаяць пустыя. Тут голас загучаў з цёмнага нiадкуль: «Не на сваiм месцы жывеш! Не ў тым доме ты кватэру купiў. Не падабаешся ты мне – Дамавiку тутэйшаму. За пачастунак дзякуй i асобнае дзякуй за Белы абрус! Таму дазваляю табе разам з сынам перабрацца ў iншае месца!» Мужчына хутка, бо зусiм танна, прадаў кватэру i пераехаў жыць у новы раён. А сын ягоны, дарэчы, паправiўся ў тую ж ноч, калi мужчына схадзiў на могiлкi з Белым абрусам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крутагорскія казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крутагорскія казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крутагорскія казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Крутагорскія казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x