Адам Глобус - Крутагорскія казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Крутагорскія казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крутагорскія казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крутагорскія казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.

Крутагорскія казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крутагорскія казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5. Атут i Атам

Атут забiў Атама, забраў ягоныя грошы i пайшоў да дзевак. Дух Атама не скарыўся i не прыняў лёс пакутнiка. Ён паўстаў з мёртвага цела, пайшоў за сваiм забойцам, выбраў самую вiдную з дзевак i ўсялiўся ў цела яе. Атут запрапанаваў самай вiднай патанчыць. Тая затанчыла яго да паўсмерцi, а натанчыўшыся, зацягнула Атута ў ложак. На шаўковай прасцiне дзеўка залюбошчыла забойцу ўканец. Дух Атута паўстаў з залюбошчанага цела, каб адпомсцiць распуснай дзеўцы за гвалтоўную смерць сваю. Паўстаў дух Атута i пабачыў дух Атама. Пабачыў ён дух ахвяры сваёй i адчуў сорам за ўчынак свой. Атут пачаў каяцца i прасiць прабачэння. Але дух Атама не прыняў прабачэнняў i раскаянняў таксама не прыняў. Ён павярнуўся спiнаю да ката свайго i сышоў у светлае нiкуды. Атут застаўся ў цёмным i ледзяным нiдзе са злачынствам сваiм.

6. Розныя пальчаткi

Сябра паведамiў навiну: на праспекце Незалежнасцi ён знайшоў скураную мужчынскую пальчатку. Яна выглядала на новую, таму мой таварыш i вырашыў прымераць яе. Калi ён амаль нацягнуў яе на сваю руку, тады i пабачыў, што Чорную пальчатку пашылi на руку з чатырма пальцамi. Навiна распавядалася, калi мы ўдвух пiлi каву ў саюздрукаўскiм кафэ «Глобус», а выйшаўшы з яго, каля Галоўпаштамта мы пабачылi на зямлi Ружовую пальчатку. На шэрым ходнiку ляжала новая жаночая пальчатка, якую пашылi для чалавека з шасцю пальцамi.

7. Чорныя крылы

Выходжу ў двор i на поўныя грудзi ўдыхаю п’янкае восеньскае паветра. Такое адчуванне, нiбыта я, не адрываючыся, выпiў шклянку яблычнага вiна. Іду пад залатымi каштанамi паўз блакiтныя дамкi-вагончыкi будаўнiкоў. У маiм двары дабудоўваецца вялiкi дом, палова двара пазастаўляна гэтымi вагончыкамi-дамкамi. За адным з iх i бачу пару вялiкiх Чорных крылаў. Бяру левае крыло, прымерваю. Крыло сядае на руку, як маё. Узмахваю. Бог мой, якое шчыльнае паветра! Як шархацяць пёры ў той дрогкай шчыльнасцi! Слоў няма… Спрабую прымераць-прыладзiць правае крыло, а яно – чужое. Не падыходзiць яно, а я не адступаюся. Тут голас: «Нiчога ў цябе не атрымаецца з Чорнымi крыламi!!!» Уздымаю вочы. На будаўнiчым буданчыку сядзiць чорт. Апранахi скураныя з безлiччу замкоўмаланак, чаравiкi важкiя, рогi залацiста-лакавыя, скронi паголеныя, вочы чорна-сiнiя, твар сур’ёзны. Злосць мяне ўзяла: «Ідзi ты да д’ябла!!!» І прапаў чорт разам з Чорнымi крыламi, адно боль застаўся ў маёй правай руцэ, нiбыта я яе чымсьцi намуляў.

8. Рыжы кот

Мужчына ўсунуў жанчыне ў рот палец. А тая ўзяла ды пракусiла яго. Чаго толькi не здараеццца падчас гарачых любошчаў.

«Што я жонцы скажу?» – заныў падкалечаны каханак. «Скажаш: ваш Рыжы кот хапануў!» – каханка хутка знайшла выйсце. Мужчына так i зрабiў. Жонка, не вагаючыся, прапанавала забiць ката. Муж спрабаваў абаранiць нi ў чым не вiнаватую жывёлiну, але не змог. Жонка занесла ката да ветэрынара, i той яго ўсыпiў. Выпручаны труп паклаўся ў скрынку з-пад ботаў i закапаўся каля сметнiка. Здавалася, гiсторыi канец. Ды не… У самую чорную сярэдзiну ночы кот-нябожчык выпаўз з каробкi, прыбег да сваiх былых гаспадароў i перакусiў гаспадынi сонную артэрыю. Гаспадар прахапiўся ад перадсмяротных енкаў i спрабаваў злавiць Рыжага, але кот уцёк. Ён не наталiўся адным забойствам, ён прабраўся ў кватэру iлжывай каханкi i перагрыз ёй белае горла. На гэтым кату можна было б спынiцца, але ён не спынiўся. Ён разгульваў у свеце жывых i назiраў, як мужчыну арыштавалi i абвiнавацiлi ў падвоеным забойстве, як суд прызнаў яго вiнаватым у жорсткiм злачынстве. Толькi калi мужчыну пакаралi смерцю, Рыжы кот вярнуўся на сметнiк, залез у каробку з-пад ботаў i салодка заснуў з пачуццём выкананага абавязку.

9. Белая гарэлка

Каiнт прапанаваў Абелю выпiць белай гарэлкi. Той спытаўся пра закуску. Акрамя чорнага хлеба, у Каiнта нiчога не знайшлося. Абель схадзiў дахаты i прынёс талерку з насмажанай баранiнай. Выпiлi яны i закусiлi. П’яны Каiнт абразiў сабутэльнiка, назваў яго лайдаком. Той запатрабаваў неадкладных прабачэнняў. Каiнт адмовiўся выбачацца. Тады Абель наляцеў на Каiнта i адкусiў яму нос. Акрываўлены Каiнт ударыў Абеля ў скронь; костка трэснула, i чалавек сканаў. На судзе Каiнт не прызнаў сябе злачынцам. Бязносы сказаў, што ва ўсiм вiнаватая гарэлка.

10. Сiняя бездань

Ты – стварэнне з роду разважлiвых – заснуў i прачнуўся, каб iзноў паспрабаваць заснуць. Сон абгарнуў цябе – сына тых, хто сыходзiць з жыцця. Свядомасць захавала яснасць… І спусцiўся ты да пачатку свайго, у Сiнюю бездань. Плоць твая была падобная да густой вады i плыла ў вадзе, але дыхаць табе было лёгка. Дыхаў ты блакiтнай вадою, як празрыстым паветрам. І дзiвiўся, i разумеў: улада – туман, любоў i захапленнi – кiрмашовыя госцi, а ўсё навокал рухомае i пазбаўленае сутнасцi, i не трэба табе iмкнуцца да пазбаўленага сутнасцi… Блакiтныя рыбiны праплывалi каля цябе, блакiтныя змеi з белымi iкламi глядзелi на цябе круглымi вачыма, блакiтная трава хiсталася пад тваiмi нагамi… І быў ты духам Сiняй безданi. А выплываннепрачынанне тваё было напоўнена невытлумачальнымi страхамi, якiя давялося змываць з сябе ледзяною вадою ў рэальнасцi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крутагорскія казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крутагорскія казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крутагорскія казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Крутагорскія казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x