Сяргей Календа - На крок назад, на дзень наперад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Календа - На крок назад, на дзень наперад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На крок назад, на дзень наперад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў – неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й… Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца праўдай. Ёсьць рэчы, пра якія не прынята казаць услых. Ёсьць рэчы, ад якіх немагчыма пазбавіцца, не сказаўшы пра іх. Ёсьць рэчы, якія… ёсьць, нягледзячы ні на што.

На крок назад, на дзень наперад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы празь некалькі гадоў маіх маўклівых і сумных змаганьняў зь дзюдо, я стаяў у пары са старэйшым за мяне хлопцам (мы вывучалі ўнутраную падсечку) і замест таго, каб падсекчы ягоную нагу, я акурат пяткаю патрапіў яму ў прамежнасьць. Божачкі, як ён крычаў, як ён пакутаваў, бо падсечку я рабіў зь вялікім стараньнем і моцаю – я ўжо быў дзюдаістам са стажам. Хлопца забрала хуткая. Мама потым увесь вечар маўчала. Калі б я гэтага хлопца дзе-небудзь пабачыў, дык абавязкова прабачыўся б, спадзяюся, што ён жывы-здаровы і ў яго шмат прыгожых дзетак.

Пакрысе я пачаў адчуваць увесь сэнс гэтай барацьбы, я пачаў разумець філязофію дзюдо, нават перамог у некалькіх чэмпіянатах і атрымаў жоўты пояс, і калі надышоў час змаганьня за памяранцавы, а потым, калі атрымаецца, за зялёны, мяне проста ня выклікалі на татамі, бо мне было ўжо дзесяць год і я нечакана пачаў таўсьцець. Для таго, каб прымаць удзел у чэмпіянаце, спачатку трэба ўзважыцца ў адных майтках. Дык як я мог, амаль голы і такі тоўсты, пайсьці на вагі? Каб усе пабачылі мяне й пачулі маю сапраўдную вагу? Такім чынам я прапусьціў свой зорны час.

І толькі амаль праз год у мяне была другая спроба на зялёны пояс. І вось першы двубой. Я стаю на татамі й чакаю, калі выйдзе супернік, а яго няма, і я аўтаматычна перамагаю ў першым раўндзе. І тут даведваюся, што мой супернік, калі разьмінаўся перад чэмпіянатам, зламаў пазногаць. Адразу ўзгадваю, што на разьмінку абраў сабе ў партнэры нейкага выпадковага хлопца, які, калі спрабаваў трэніраваць на мне кідок церазь бядро, зламаў аб маё кімано пазногаць.

Другі двубой я выйграў, зрабіўшы складаны прыём – «млын». Я атрымаў зялёны пояс, і там, на гарызонце, узьніклі сіні, карычневы, чорны. І хто яго ведае, моʼ там, за чорным поясам, мяне ўжо чакалі даны? Але празь некалькі тыдняў я атрымаў ускладненьне на галаву пасьля грыпу і патрапіў у дзіцячую псыханэўралёгію.

3

Мой брат, мама, тата і я – уся наша сямʼя шмат гадоў, амаль да майго дваццацітрохгодзьдзя, пражылі ў дзевяцімэтровым пакоі. Кватэра была трохпакаёвай, але жыло там людзей больш, чым шмат: бабуля часта ўсчынала сваркі, цётка працавала, яшчэ нехта прыходзіў і сыходзіў… Мы спрабавалі жыць…

Гэта былі часы, калі ўсё, што адбывалася ў сямʼі, было навідавоку ня толькі для чальцоў сямʼі, але й староньніх, суседзяў, мінакоў. Мы жылі адчайна, жахліва, але я ў школе казаў, што жыву недалёка, у трохпакаёўцы, нас там толькі чацьвёра, і мне верылі. Я шмат чаго выдумляў, бо мне хацелася жыць інакш, каб наша сямʼя жыла ў сваёй кватэры і мы былі з грашыма і бестурботнымі. З часам пытаньне з кватэрай было вырашана, але гэтаму мала хто ўзрадаваўся, бо мама цяжка захварэла. Мы з братам сталі дарослымі, а тата страціў надзею дачакацца гэтай хрэнавай кватэры. І вось яна, новая кватэра, трымайце, нарэшце!

Залежнасьць ад неабходных для жыцьця рэчаў – паскудства, і трэба мець апошняе скурвелае грамадзтва, каб чалавек быў вымушаны жыць на дзевяці мэтрах учацьвярых, альбо каб чалавек мусіў даваць грошы за прыбіральню ў горадзе, альбо плаціць за адукацыю. Хіба падаткі не для гэтага прыдумалі? Але мы жылі й працягваем жыць. Калі было неймаверна цяжка, нашу сямʼю ратавала маці, менавіта яна была тым самым падмуркам цэласнасьці, калі я цяжка хварэў, калі граў на клярнэце так, што суседзі зьверху вешаліся, і калі тата піў і здраджваў, і калі брат кепска вучыўся і зьнікаў начамі зь невядомымі сябрамі… Усё трымалася на маме, і нават калі аднойчы яна сышла ад бацькі, усё адно штовечар прыходзіла да нас, а праз паўгода зноў вярнулася дамоў. Яна зразумела, што няма дараваньня бацьку за здрады і пʼянства, але мы – сямʼя… Тады ў бацькоў быў другі мядовы месяц, яны на адлегласьці наноў пакахалі адзін аднаго і зьехалі на месяц у Крым. Ці варта казаць, што гэта значыла для нас з братам, падлеткаў! Акрамя таго што бацькі памірыліся, нас пакінулі сам-насам, без нагляду, на месяц, толькі час ад часу наведвала жанчына з дачкою, каб пабачыць, як мы тут жывем… Сумленная баптыстка, якая ў чысьціні выхоўвала дачку й шмат малілася… Аднак пакуль яна ня бачыла, мы з братам паказвалі ейнай дачцэ, якая ўпершыню бачыла тэлевізар, порнафільмы на касэтах… але гэта ўжо іншая гісторыя.

Дык вось, нашыя трываньні на дзевяці мэтрах спрыялі нашым з братам імкненьням стаць кімсьці, каб выкараскацца з гэтага ганебнага жыцьця. Каб, напрыклад, мама магла мець сваю кватэру й грошы на падарожжы. Таму я ніколі не супраціўляўся новым прапановам у адукацыі, у наведваньні новага гуртка. Такім чынам, акрамя клятваў у любові, я мусіў для мамы яшчэ й дзейнічаць – вучыцца, разьвівацца (мой брат, дарэчы, таксама быў і ў кузьні і ў млыне: скрыпка, акардэон, нядзельная школа).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «На крок назад, на дзень наперад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x