Анка Упала - На заснежаны востраў

Здесь есть возможность читать онлайн «Анка Упала - На заснежаны востраў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На заснежаны востраў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На заснежаны востраў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія.
У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, – кажа пісьменніца. – Хай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

На заснежаны востраў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На заснежаны востраў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўсё адно нам няёмка разам у адным пакоі, мы выцягнутыя з розных пластоў жыцця, як грыбы ці ягады. Пасля заняткаў Мацільда тусіць з дзяўчынкамі і хлопчыкамі свайго ўзросту – Лілі, Франк, хто там яшчэ…

Увечары мне няма з кім словам перакінуцца, і я не ведаю чым сябе заняць.

10

Ніколі ў жыцці я не пісала хайку, а тут нам задалі напісаць некалькі па-шведску. У мяне атрымалася так:

Бляск асляпляльны.
Птаства бавіцца ў вецці.
Ляжу на траве.

Восень дыхае.
Дождж у барабаны б’е.
Ложак бяссонны.

Асабліва я ўпадабала тыя, што склалі Ніна, Зэйн і Ванг Вэй. У Зэйна хлапчукова-сярдзітае:

Вецер дзьме моцна.
Мора і бераг б’юцца.
Шафёр злуецца.

Маўклівы дзевятнаццацігадовы Ванг Вэй з Шанхая – згуба дзявочых сэрцаў. У інтэрнат часам наведваецца яго дзяўчына. На ягонай шыі – след ад пацалункаў.

Большае стома.
Ты на мяне палюеш.
Холад па целе.

Ніне яшчэ не пацвердзілі яе ўніверсітэцкі дыплом. Яна працуе прыбіральшчыцай у вечаровую і начную змены. Цяжкая фізічна і нізкааплатная работа – для колішняй галоўнай бухгалтаркі радасці мала.

Яркае сонца.
Людзі ляжаць на пляжы.
А мне – на працу.

Другое хайку Ніна склала пра бялюткі пакой, белата якога робіцца асабліва заўважнай, бо ў ім ляжыць чырвоны яблык.

11

Жыць у інтэрнаце мне нудна і самотна, я ўвесь час чакаю заняткаў, засмучаюся, калі яны заканчваюцца. Праводжу Ніну да прыпынку, з’ядаючы яблык, які зрываю па дарозе, і мы гутарым, пакуль не прыходзіць аўтобус. Я ўжо ведаю, на якім дрэве з тых, што растуць ля школы, яблыкі найсмачнейшыя.

Сулаф і Ясмін з Сірыі, а таксама Эміко з Японіі ездзяць на заняткі з мястэчак паблізу, як і Ніна. Мы з імі прыкладна аднолькавага ўзросту. Да свайго сораму, я раней не ведала, што ў Сірыі шмат хрысціян, даведалася ад аднагрупніц. Сулаф, Ясмін і Зэйн – хрысціяне. Адзіная ў нашай групе, хто насіла мусульманскую хустку, – гарэзлівая дваццаціаднагадовая Хадзіжа з Афганістана. Яна вучылася ў нашай школе і летась разам з нашымі сірыйскімі дзяўчатамі. Яны яе дужа любілі. То Ясмін яе жартам па ілбе плясне за памылку – так, па-сяброўску, то падчас самапрэзентацыі даўно знаёмая з ёй Сулаф скажа: “Прыемна пазнаёміцца, хабібі”.

Раптам на самым пачатку семестра Хадзіжа сабралася замуж, чамусьці ў Індыю, за хлопца, з якім пазнаёмілася праз інтэрнэт. Ясмін за яе турбуецца.

– Яна яго ніколі жыўцом не бачыла!

Калі Хадзіжа з’язджала – плакала, ёй падабалася ў школе. На развітанне абнялася з Мартай і Ясмін. Цяпер Марта хвалюецца за яе і спадзяецца, што Хадзіжа дасць пра сябе ведаць, але ад той няма вестак…

У інтэрнаце, таксама ў Старым Вэстэргордэне, толькі на другім паверсе, жывуць у адным пакоі Зэйн і Ванг Вэй. Мае знаёмцы Эвеліна і Фіруз жывуць у іншым інтэрнаце, за два аўтобусныя прыпынкі ад школы.

Я думала, толькі мне цяжкавата наладжваць кантакт са шведскімі суседзямі па інтэрнаце, але Эвеліна кажа, што ёй таксама складана сябраваць з мясцовымі аднагодкамі, хоць яна з дзявятага класа вучылася ў звычайнай шведскай школе. Яны паводзяцца ветліва, размаўляюць, але трымаюць дыстанцыю.

12

Бывае такое дзіва, што некаторыя людзі падобныя як блізняты не толькі з твару, але і па характары, хоць і жывуць у розных краінах.

Для рэктаркі школы Лінэі я незнаёмы чалавек. А яна для мяне, у іншай бурбалцы жыцця, добра знаёмая. Яе светлую грыўку, што падае на вочы, я даўно ведаю, як і тое, што Лінэя – добрая і валявая натура.

З Лінэяй мне трэба абгаварыць атрыманне маёй стыпендыі. Пакуль я думала, калі гэта лепш зрабіць, яна сама падышла да мяне ў абедзеннай залі і запрасіла зайсці да яе пасля фíкі – піцця кавы ці гарбаты з прысмакамі. Нашая школьная фіка а дзясятай раніцы, да яе падаюць сухія хлябцы.

– Вы разумееце мяне? Разумееце тое, што я кажу? – вымаўляючы словы марудна і выразна, удакладняе Лінэя па-шведску, крыху нахіліўшыся над столікам, за якім мы сядзім з аднагрупніцамі.

Я разумею, хоць і бянтэжуся. Збянтэжанасць – мой звычайны стан тут. Шведская мова ставіць мяне ў нязвыклую сітуацыю: каб данесці да мяне інфармацыю, людзі мусяць рабіць намаганні, быццам я кепска чую ці цямлю. Раней я заўжды гаварыла ў Швецыі па-англійску, і таму мне не даводзілася выглядаць тормазам, гэта цалкам новы для мяне досвед.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На заснежаны востраў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На заснежаны востраў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На заснежаны востраў»

Обсуждение, отзывы о книге «На заснежаны востраў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x