Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пантофля Мнемазіны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пантофля Мнемазіны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.
Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»… І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі.
Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Пантофля Мнемазіны — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пантофля Мнемазіны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Гэта сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў, Вірынейка. Ведаеш, што Наркевіча-Ёдку называлі лоўчым маланак – за ягоныя эксперыменты з электрычнасцю, падобныя да тых, што рабіў Тэсла?»

«Якія ў цябе халодныя рукі, малая… Хадзі бліжэй, сагрэю…»

Я не Пенелопа. У мяне пасля столькі было каханкаў…

Перабольшваю. Усяго два. Апошні, ён жа другі, зараз чакае ў маёй кватэры. Згатаваў вячэру, хвалюецца, ці дазволю застацца нанач. Але на яго можаце не зважаць. Мацейка з тых, каго называюць «запасны варыянт». Адданы, бяскрыўдны, сябар дзяцінства, выганяй – вернецца, лекі ад самоты.

Не магу нават сказаць, што сем год таму больш мяне напаўняла – гора ці крыўда на няўдалага сужэнца. Мусіць, крыўды было больш – як ён мог так вось мяне кінуць? Што за выдумкі з бізнесам? Ніводнай рэчы Віталевай я не захавала, акрамя прозвішча. Ну не магла развітацца назаўсёды з крумкачом, сакральнай птушкай маёй. Праз год і тры месяцы пасля нашага вяселля ўсё, што ён паспеў перавезці да мяне, перадала назад ягонай цётцы ў слаўны горад Мар’іна Горка. Да апошняга пэндзліка і апошняй фоткі. Разам з падораным на вяселле посудам і наборам пасцельнай бялізны з лебедзямі. І кола сяброў змяніла. І кола зацікаўленасцей. І больш не спрабую замовіць у кавярні «філіжанку кавы», каб пацвеліць афіцыянтку, а толькі стандартную «чашечку кофе, пожалуйста».

Дарэчы, пра каву… Хутка абед у белай пенапластавай каробцы прынясе кабета-дастаўшчыца, цётачка з бляклым строгім тварам і сціснутымі ў нітачку вуснамі. Бачылі карціну «Амерыканская готыка»? Там фермер – лысаваты мужык у круглых акулярах, пінжаку і белай кашулі, учэпіста трымае вілы, побач кабета ў сукенцы з белым каўняром і фартуху, з пакрыўджаным выцягнутым абліччам. Нічога не адбываецца – але глядзець на гэтыя напружаныя твары, сустракацца з пранізлівым, маньячным позіркам фермера з віламі аж млосна. Стыль называецца – «цяслярская готыка». У пазамінулым стагоддзі жыхары амерыканскай правінцыі імкнуліся надаць сваім драўляным дамам абрысы віктарыянскай неаготыкі. Майстрачылі на гарышчах вузкія, вострыя наверсе акенцы. Мы, маўляў, не горш, чым фанабэрыстыя ангельцы з іхнімі таўэрамі і сярэднявечнымі абацтвамі. Атрымлівалася гэткае дольчэ і габана на Ракаўскім кірмашы.

Цётачка «беларуская готыка» размаўляе толькі пра ежу: «Значыць, назаўтра на абед боршч, катлету па-кіеўску і на гарнір вараны рыс».

Белая каробка на маім стале выпраменьвае агідны пах смажанай рыбы. Хек у цесце. Я прабіваю мёртвую марскую істоту пластыкавым відэльцам, нібы караю за сталоўскі пах, і ўтаропліваюся ў манітор, ігнаруючы паштовую скрыню, якая забітая пасланнямі маіх аўтараў. Гэта з паралельнага свету, гэта дома разбяру… Прабягаю стужку навін. Самыя папулярныя – пра ўзаемаадносіны казла Цімура і тыгра Амура. Вы, спадзяюся, у тэме? Казла кінулі тубыльцу Прыморскага парка-сафары ў якасці чарговага абеду. Аднак рагач выявіўся баявітым, даў тыгру адлуп… У выніку паласаты Амур перастаў успрымаць таго як ежу і знайшоў у ім роднасную душу. У казле. «Я плакаль».

Узаемаадносіны траваежнага і драпежніка скарылі сэрцы і запаланілі розумы. Здаецца, недурныя людзі спрачаліся, хто каго з’есць, ці займаюцца яны сэксам. Вядомы дрэсіроўшчык Запашны змрочна абвяшчаў, што ў тыгра прачнуцца інстынкты, козлік мэкнуць не паспее. Другія патрабавалі ўсіх выпусціць на волю. Казла, тыгра, львоў, арлоў, курапатак і тых, хто ў нетрах акіяна…

«Вось ужо два тыдні расейская грамадскасць назірае за імклівым развіццём адносін тыгра Амура і казла Цімура».

«Амур зжарэ Цімура!»

«Чаму Амур не з’еў Цімура? Пяць падстаў».

«Казёл Цімур і тыгр Амур не могуць есці адзін без аднаго».

«Амур вучыць Цімура рэакцыі флемен. Фле́мен – назва характэрнага руху губ у некаторых сысуноў».

«Тыгр Амур і казёл Цімур навучыліся разам гуляць з мячом».

«У казла Цімура і тыгра Амура з’явіліся старонкі ў кітайскіх сацыяльных сетках».

«Тыгр Амур і казёл Цімур спяць разам».

«Тыгра Амура і казла Цімура звінавацілі ў прапагандзе гомасэксуалізму».

«Казёл Цімур учыніў паляванне на тыгра Амура».

«Амур пакусаў нахабнага Цімура».

«Амур і Цімур, апошнія навіны: казла вылечылі».

«Кранальная сустрэча казла Цімура і тыгра Амура».

«Цімур дараваў Амуру прачуханку, з-за якой патрапіў у ветблок».

«Прыморскі сафары-парк адкрыў спецыялізаваную інтэрнэт-краму па продажы сувеніраў, прысвечаных цёплым адносінам тыгра Амура з казлом Цімурам».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пантофля Мнемазіны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пантофля Мнемазіны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны»

Обсуждение, отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x