• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Пантофля Мнемазіны

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Пантофля Мнемазіны» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2018, ISBN: 978-985-7165-55-1, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пантофля Мнемазіны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»… І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі. Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Пантофля Мнемазіны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пантофля Мнемазіны — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пантофля Мнемазіны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магла раскруціцца і шырэй – але я не публікую ніякіх сквікаў ды кінкаў, то бок, фантазій з вычварэннямі. Высокіх рэйтынгаў таксама не люблю, па парнаграфію – не да мяне. А так – у фанфікшэне сумленней, чым на звычайным сайце пачынаючых літаратараў, які ў геніях, бы ў каросце. Мы прызнаём, што пераймальнікі, усяго толькі гуляем з чужымі тварэннямі… Нам не свецяць месцы ў падручніках і літаратурныя прэміі. Галоўнае, ёсць чым заняць самотныя дні-вечары-ночы.

Урэшце, што такое ўсё наша жыццё, як не фанфік – нязграбныя спробы напісаць свой лёс па ўпадабаным узоры. Раздзел за раздзелам мы выкладаем гэты вечны фанфік у выглядзе запісаў у сацыяльных сетках, фотаздымкаў, рэплік да сяброў і знаёмых. І фанфік гэты такія ж мае адносіны да нашага шэрага рэальнага жыцця, як аповеды маіх аўтараў пра сустрэчу з плячыстым богам Торам на парозе ўласнай хрушчоўкі.

У маім лёсе, прынамсі, ёсць матэрыял для сюжэта. Класна гучыць: «Прыемна пазнаёміцца, я саламяная ўдава». Жонка прывіда. Толькі і чакаць, калі паўпразрысты «Жыгуль» падляціць да падаконніка ўжо толькі маёй кватэры на чацвёртым паверсе і ненатуральна бледны ў святле месяца кіроўца выгукне: «Я прыехаў па цябе, жоначка!» А ў адкрытым багажніку блісне, як адшліфаваны вятрамі чэрап, набыты на польскім рынку іспанскі ўнітаз… І саўндтрэк з «Тытаніка» гучыць… А я такая ўся ў белым працягваю рукі…

Ага, зараз… Сем гадоў прамінула. Знаёмыя да вяселля былі ўсяго год. Сутыкнуліся ў студэнцкай мастакоўска-музычнай кампаніі на фестывалі бардаўскай песні. Скакалі ў танцзоне, падпявалі, абдымаліся. Потым усёй кампаніяй чыталі вершы Сыса і Караткевіча чамусьці помніку Максіма Горкага ў дзіцячым парку.

Максім Горкі хмурыўся і змрочна маўчаў, бо з беларускай літаратуры помніў толькі простых хлопцаў Купалу і Коласа, якія пішуць шчыра, але, наколькі згадваецца, прымітыўна.

Марціні, віскі, здаецца, партвейн.

Назаўтра мы з Віталём прачнуліся на мансардзе чужога лецішча ў адным ложку. Пакуль я ўсхліпвала ад разгубленасці і галаўнога болю (вось ужо не думала, што, як у мільёнаў дурнічак, першы сэкс здарыцца ў п’яным тумане і амаль не запомніцца), Віталь клапатліва прынёс гарбаты, місу цёплай вады, аспірын, нечы жоўты махровы халат і цвёрда заявіў, што пабярэмся шлюбам. Нікуды ён такі скарб, як я, не адпусціць. Я выяўляла з сябе гордую крэпасць цэлы год. Але ўрэшце здалася.

А як было не здацца?

Віталь далучыў мяне да такога цікавага свету! Майго жаніха хапала на ўсё, нібыта паставіў сабе за мэту не абмінуць ніводзін беларускі культурніцкі праект. Літаратурныя вечарыны, вандроўкі па гістарычных мясцінах, кватэрнікі, забароненыя спектаклі ў закінутых дамах… Вершы мае на музыку сам клаў, партрэты мае ў шляхецкіх уборах маляваў… Вяселле ў нацыянальных строях, з бубначом і дударом, у аграсядзібе… І грошы ў яго былі, казаў – зарабляе прыватнымі замовамі.

Колькі мне стукнула, як жаніліся? Дваццаць адзін, другі курс інстытута. Мама ўсе вочы выплакала, запэўніваючы, што гэты доўгавалосы наркаман з Мар’інай Горкі проста паквапіўся на кватэру, што мне пакінула бабуля. Для мамы, галоўнага педагога дзіцячага садка, задачка «мастак плюс доўгія валасы» рашаецца проста: ці алкаголік, ці наркаман. А раз Віталь не піў…

Ды што ўспамінаць… Багіня памяці Мнемазіна носіць пантофлі са свінцовымі абцасамі. Ступае мякка, на дыбках, а націсне пяткай – і струшчыць усё. Здаецца, вось гэта нізавошта не забудзеш, такое важнае, такое роднае – а насамрэч застаецца толькі ўціснуты ў побыт адбітак, які ўсё больш скажаецца, растае, як малюнак прутком на пяску. Сем гадоў таму я раптам усвядоміла, што практычна нічога пра мужа не ведаю. Дзе вучыўся да таго, як ужо дарослым з’явіўся да мар’інагорскай цётачкі, пашпартысткі па прафесіі, з кім сябраваў у дзяцінстве, нават што з ягонымі бацькамі здарылася. Цётачка-пашпартыстка мяне любіла, як больку на носе, таму ніякіх размоў не завязалася. Нібыта лёс Корвуса пачаўся адразу ў мастакоўска-музычнай тусоўцы, дзе ён узнік, як стыхійны дух.

Што я помню?

Уважлівыя вочы, цёмна-зялёныя, з украпінамі брунатнага.

Доўгія рудаватыя валасы, а калі я заплятала яму іх у таненькія коскі, там-сям на скуры галавы бачыла невялікія белыя шнары («Любіў у дзяцінстве пабіцца»).

Шырокая белазубая ўсмешка, а вочы не ўсміхаюцца.

Тонкія моцныя пальцы перабіраюць струны: «Калі раптам адчуеш камунальныя пахі і жыццё цябе возьме ў пятлю…» Голас нізкаваты, глыбокі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пантофля Мнемазіны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пантофля Мнемазіны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Валеры Гапееў: Праклён
Праклён
Валеры Гапееў
Людміла Рублеўская: Сутарэнні Ромула (зборнік)
Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Карона на дне віра (зборнік)
Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Лявон Карповіч: Маё мястэчка Луна-Воля
Маё мястэчка Луна-Воля
Лявон Карповіч
Отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны»

Обсуждение, отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.