Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Помнік літары «Ў»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Помнік літары «Ў»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу сучаснага беларускага празаіка Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў.
Сярод іх выдзяляецца навела «Албанскае танга», якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі – непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.

Помнік літары «Ў» — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Помнік літары «Ў»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам цётка Аўгіння сядзела на ганку на пару з суседкай Гамзаціхай – той самай, у якой летась прыдушылі гусака, – і апалым голасам дзялілася сваім горам. За іхнымі спінамі паныла вуркатаў кот Базыль. Кату таксама было шкада індыкоў, з якімі ён хоць і не надта сябраваў, але якіх штодня бачыў на падворку.

– Во як яно… гадавала, гадавала… і выгадавала… падлюкам азярышчанскім на патэльню. Схапілі, відаць, маіх саколікаў – і вокам не міргнулі, – пасля такіх слоў цётка плаксіва смаркнулася ў брудную насоўку. – Азярышчанцы ж дужа не глядзяць – чужое гэта, ці сваё…

– А можа, гэта паравознік індыкоў пахапаў? Злавіў, у мех запіхнуў, а сказаў, што нікога не бачыў, – шапялява азвалася Гамзаціха ды так і застыла з разяўленым ротам.

У разнасцежаныя весніцы, ляпаючы крыламі і наўзахапкі кулдыкаючы пра сваю вандроўку, заляцелі два індыкі, і кот Базыль, пабачыўшы вандроўнікаў, узняў хваста і задаволена пацёрся ад цётчыну спіну.

Песні піянерскага лета

Дзіўна, але ніяк не магу заснуць, калі знадворку гуляе вецер. Вось і цяпер – ляжу з расплюшчанымі вачыма і слухаю, як ён шуміць у шатах старых ліп, зласліва шамаціць па даху, гойдае ліхтар на слупе, што стаіць пад вокнамі. Кволае святло ліхтара блукае па супрацьлеглай сцяне і варушыць вусны Хрушчова – яго партрэт вісіць пад столлю. Здаецца, Хрушчоў нешта кажа. Я нават наструньваў слых, але чую толькі шум знадворку ды лёгкі звон шыбаў, у якія б’ецца няўрымслівы вецер.

Лямпачку ў ліхтар укруціў учора наш баяніст. Дзеўкі – яны спяць за сценкай – наслухаліся адна ад адной розных страшных аповедаў: пра «чорную руку», пра крывавую пляму на шыфаньеры, пра вужа, што выпаўзае ноччу з падвала, – і баяцца выйсці сярод ночы ў прыбіральню. Вось Іван Іванавіч, дырэктар летніка, і загадаў баяністу на слуп узлезці ды лямпачку ў ліхтар укруціць – каб цёмнай парой на двары святлей было. Дзядзька Коля, так завуць баяніста, спачатку палез на слуп, у зубах лямпачку заціснуўшы, але толькі да сярэдзіны і дапяў – долу паехаў ды стрэмак у далоні набіў. Слуп жа стары, збуцвелы. Нават шкада стала баяніста. Але знайшлі каго шкадаваць. Дзядзька Коля, на парэпаныя далоні папляваўшы, выцягнуў са штаноў рэмень, абвязаў вакол слупа і зноўку палез. Падцягне нагой зашмаргу, схопіцца рукамі за слуп, потым зноў рэмень падцягне. І так на самы вяршак залез ды лямпачку ўкруціў. Мы нават у ладкі ўдарылі. Законны дзядзька. Што хочаш можа сыграць. Калі дзерык у горад па харчы едзе, мы яго заўжды просім песню пра Уругвай збацаць. Дзядзька Коля спачатку адмаўляецца, маўляў, пачуе хто з выхавальнікаў – будзе яму на арэхі. Але, паслухаўшы, як мы ўмольна канькаем: «Ну дзя-адзька Коля-а», – расцягвае мяхі і стоена, зыркаючы на бокі, спявае: «Раз мы шли по Уругваю…», – мы гамузам туруем: «Ваю!», «Ночь – хоть выколи глаза», – і мы, ужо зусім шалёна, выдыхаем: «За!»…

Летнік месціцца ў вясковай школе-васьмігодцы. Наш пакой маленькі, у яго ўлезла толькі чатыры ложкі. Гэта кабінет дырэктара школы. Дарэчы, сам дырэктар працуе ў летніку старшым выхавальнікам. Завуць яго Іванам Гаўрылавічам, але міжсобку мы яго называем Гарынычам.

Поруч са мной спіць Мішка Касач. Ён з першага атрада, на год за мяне старэйшы, ды пасялілі з намі, бо ў класе, дзе месцяцца ягоныя аднагодкі, няма дзе паставіць ложак. Наша важатая (мянушка Кірпа) спачатку ўзрадавалася, думала, Мішка будзе нас выхоўваць, а цяпер скардзіцца дзерыку. Маўляў, Касач другі атрад разбэшчвае і дысцыпліну парушае. З важатай нам наогул не пашанцавала: кірпатая, непрыгожая, і тхне ад яе нейкай агідай. А вось у першым атрадзе… тут я нясмела ўздыхаю… важатая сапраўдная прыгажуня. Русявыя валасы ў тоўстую касу сабраныя, вейкі падфарбаваныя, і спадніца зусім кароткая. І ймя ў яе на дзіва рэдкае: Дана; і прозвішча на дзіва прыгожае: Харуцкая.

У сталовай насценгазета вісела – «Юныя гвардзейцы». Яшчэ з першай змены засталася. І там Данін фотаздымак быў. Важатая на ім глядзела некуды ўгору і шчасліва пасміхалася. Дык я аднойчы, па абедзе, лязом той здымак выразаў. Увечары дзерык, калі сцяг спускалі, загадаў выйсці з шыхта таму, хто сапсаваў газету. Я, вядома, увесь схаладнеў, але з шыхта не выйшаў. Доўга потым думаў – куды схаваць фотку. Пхні ў валізу, дык знойдуць – ёсць у нас аматары ў чужых рэчах поркацца. Можна было, вядома, дзе-небудзь у лесе ў дупле схаваць, але хацелася, каб Данін партрэт заўсёды пад рукой быў. Вось я і прыдумаў: адсунуў ложак, надарваў каля самай ліштвы шпалеру і туды, за шпалерыну, запіхнуў фотаздымак. Цяпер, сярод ночы, не ўстаючы з ложка, магу яго выцягнуць, зірнуць і змежыць вочы, згадваючы Даніну ўсмешку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Помнік літары «Ў»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Помнік літары «Ў»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Помнік літары «Ў»»

Обсуждение, отзывы о книге «Помнік літары «Ў»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x