Дар’я Трайдэн - Крыштальная ноч

Здесь есть возможность читать онлайн «Дар’я Трайдэн - Крыштальная ноч» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыштальная ноч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыштальная ноч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Крыштальная ноч» – гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.

Крыштальная ноч — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыштальная ноч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакорліва чакала вызвалення ад гэтай зямлі, ад сваёй да яе любові, якая і не дазволіла ў зямлі ляжаць: на трэці дзень пасля пахавання Люта расплюшчыла вочы і пачала лезці ўверх. Мёртвая жанчына жэрла зямлю, прарывала сабе шлях вуснамі і зубамі – і апынулася на чорнай спіне магільнага прыгорка. Вецер расхітаў яе валасы, і Люта стаяла над уласным крыжом – ці то сама перамагла і вызвалілася, ці то роднае чарноцце проста выплюнула яе, званітавала ў булімічным прыпадку.

Жыццё ў Беларусі – гэта метажыццё. Як у метарамане распавядаецца пра працэс напісання твора, так і падчас нашага існавання мы тлумачым сабе быццё, апісваем сябе ў ім, быццам маем адказнасць перад вялікім аўтарам. Які тэкст атрымаўся з прычыны нашага нараджэння? Ці дазволіць рэдактар яго надрукаваць і паказаць чытачам-пісьменнікам, якія жывуць і пішуць метажыццё пасля нас? Ці не атрымаецца так, што ўсе нашыя пакуты і высілкі нічога не вартыя – і не патрэбныя нікому нашыя тэксты, і няма больш гісторыі, і змаганне ўжо не каштуе нічога? Воля і годнасць, паэмы і пахаванні, жаданне кранаць белую льняную тканіну, вада з глінянага нефарбаванага кубка, лазовыя кошыкі, старыя сінія ровары – што з гэтага больш важна, што застанецца, што будуць любіць на гэтай зямлі? Ці будуць любіць хоць што-небудзь? З кожным стагоддзем касмічнай чарнаты ўсё менш, зямля і твары становяцца аднолькавага шэрага колеру.

Пасля смерці Люта заўсёды была бледнай. Яна гандлявала мабільнымі тэлефонамі і прыгадвала мінулае жыццё – у ім была прычына вяртання, у ім было тлумачэнне гэтай ненатуральнай бессмяротнасці, гэтай белай скуры. Люта шукала вытокі таго, што з ёй адбываецца, узнаўляла ў фантазіі сцэны, ахутаныя подыхам магічнай цемры, думала пра кожны свой дотык да зямлі, вады, травы і дрэваў. Пыталася, чаму яе вярнулі. Жадала зразумець, што вінная свайму лёсу, у чым яго так моцна падманула.

Ад таго, што Люта памерла ўжо, яе жыццё амаль не змянілася. Яна схлусіла ў міліцыі, што згубіла пашпарт і нічога не памятае, некаторы час круцілася ў бюракратычным бязладдзі, але гэта было знаёмае, звыклае – невыноснае, але кожны раз мы трываем тое, што немагчыма, і не ведаем іншага шляху. Калі ёй зрабілі пашпарт, дзе яна болей не была Лютай, адносіны з грамадствам вярнуліся да звычайнай адлегласці: не чапай мяне, не глядзі на мяне, не прыслухоўвайся да мяне, Левіяфан, каб я засталася.

Нам падабаецца тое, што нас не ведаюць. Не з’яўляцца ў газетах – шчасце, не прыцягваць залішняй увагі – блаславенне. Не чапаць іншых, больш моцных, не глядзець у бок святочных парадаў і не прыслухоўвацца да трызнення чужых радыякропак – адзіная воля. Мы абводзім крэйдавае кола ля нашых ног, чытаем старажытную вядзьмарскую замову, прымушаем паверыць, што белая лінія ўсцеражэ нас ад шэрані, шчыльнасці, шэрагаў, чэргаў, няшчасця. Унутры кола мы перавынаходзім свет, краіну і сябе, і там жыццё працякае з правільнай хуткасцю, пакуль вонкі спыняецца час.

Дудка, смык, скрыпка, жалейка – тут здаўна збіраўся журботны аркестр, і вось музыка пацішэла, і ўжо толькі адныя падземныя токі пяюць і граюць на прасторах, дзе пануе бязладдзе бессэнсоўных гукаў. Нічога няма, але ўсё было і будзе.

У Люты не было дзяцей. Яна свядома не хацела нараджаць, і вырашыла гэта вельмі рана.

У пяць гадоў, калі Люта цяжка хварэла на кохлік і задыхалася па начах, яе маці шмат даведалася пра моц і таямніцу гэтай зямлі. Яны хадзілі да бабак, вядзьмарак, шаптух, бацюшак і ксяндзоў, маці чытала кнігі пра лекавыя расліны і народныя замовы ад бяды і нягоды.

Нехта сказаў, што Люту трэба правесці праз сем мастоў. Яны выправіліся ў дарогу. Масты былі адмыслова адабраныя, але па якой прыкмеце, Люта не памятала (па даўжыні? па прыгажосці? побач павінна была быць царква?). Ісці было цяжка: слабыя дзіцячыя ногі ледзь слухаліся, нос і горла бы забілі ватаю, галава кружылася ад вышыні моста і неспагадлівасці чорнай ракі пад ім. Сем – гэта вялікая лічба, калі ты на мяжы жыцця. Кожны мост запэўніваў Люту, што яна крохкая, крыштальная, але можа крочыць далей, чым бачаць вочы. Апошні запомніўся назаўсёды: наляцеў вецер, Люта заплюшчыла вочы, але яе не скаланула ад кашлю, не скруціла ад болю, падавалася, што хвароба адступіла.

Там, на апошнім мосце, Люта зразумела, што ніколі не народзіць. На гэтай зямлі, якая магутна дыхае праз сон, нельга даваць жыццё, бо не чалавечая маці можа ратаваць і бараніць – толькі вялікая маці-зямля, нялітасцівая і няўважная. Ад любові ўзнік страх, ад замілавання сілай, уладай і чараўніцтвам чорнай разоры – бяздзетнасць. Люта думала, што зможа перагуляць тое, што вылекавала яе, што пасля не аднойчы забівала, закалыхвала, заваблівала і труціла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыштальная ноч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыштальная ноч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыштальная ноч»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыштальная ноч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x