Дар’я Трайдэн - Крыштальная ноч

Здесь есть возможность читать онлайн «Дар’я Трайдэн - Крыштальная ноч» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыштальная ноч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыштальная ноч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Крыштальная ноч» – гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.

Крыштальная ноч — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыштальная ноч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увесь вечар я марыла пра Маргарыту і пра нашыя гульні. Заўтра будзе яшчэ адзін дзень побач з яе прыгажосцю, будзе яе голас у адказ на мой, будзе сумесны шпацыр, магчыма, мы нават пачнем маляваць разам… О, як было б цудоўна паказаць ёй мае сшыткі і альбомы, растлумачыць, якія гісторыі распавядаюць малюнкі, пабачыць, як сама Маргарыта дамалёўвае нешта да іх…

Ноччу я прачнулася ад жару ва ўсім целе і ў галаве. Мама прынесла градуснік, і чырвоны слупок у ім узняўся высока.

– Ляжы, ляжы, ты нікуды не пойдзеш.

Трэба хутчэй прачынацца, трэба ўстаць, апрануць нелюбімыя дутыя нагавіцы, боты (я проста заткну шнуркі ўнутр, калі мама не дапаможа), калючы шалік (але я нават не войкну ад яго дотыку), штучную брудную футрачку…

Я думала ліхаманкава, хутка, я не зважала на дэталі, я ведала толькі адно: трэба ісці, трэба быць там, як заўгодна, але зараз. Трызненне перапынялася снамі, і ў іх крыштальных пухірах я бачыла Маргарыту пасярод пекла дзіцячага сада, у коле нованароджаных цёмных сяброўстваў, у зграі крыку і тлуму, у здаровай жахлівай радасці ад уласнага поспеху.

– Супакойся, ляжы, заўтра ты нікуды не пойдзеш, будзем чакаць доктара і лячыць горлачка, – паўтарала мама.

– Твая новая сяброўка нікуды не знікне, – дадавала яна.

– Вельмі гарачы, – казала пра мой лоб.

І я не магла патлумачыць пра мой стол, пра рыпенне шуфлядкі з алоўкамі, пра тое, як доўга мне даводзіцца маляваць (сняданак, шпацыр, абед, сон, поўднік), пра тое, як хораша і балюча амаль не адкрываць рота.

Некалькі дзён я ляжала ў гарачым, мокрым ад майго поту ложку, і цяжкія сны перапынялі цяжкія трызненні наяве, немагчымыя свінцовыя думкі. На чацвёрты дзень мама пагадзілася павесці мяне ў садок. Снег трошкі падтаў, і дарога падалася доўгай: ногі, саслабелыя пасля хваробы, везлі, саслізгвалі, і я гучна сапла, чырванела, злавалася кожнай хвіліне, што аддаляла нашую з Маргарытай сустрэчу.

У распранальні маці зняла з мяне брудна-ружовую футрачку, сцягнула шапку, зачапіўшыся за вушы, абула ў карычневыя сандалі – а я нічога не чула, нічога не думала, не ведала, як я выглядаю і што ёй скажу. Трэба толькі хутчэй увайсці, трэба яе ўбачыць.

Яна сядзела паміж Аняй і Соняй, Нікіта каціў да іх вялікі жоўты аўтобус, а Каця цягнула яе за руку, казала: «Я прынесла, як абяцала, хадзем, пакажу».

Я пайшла за стол і паклала палец на пластыкавую дзірку. Калі засунуць палец глыбей і пацягнуць на сябе рэзка, не зважаючы на віск і рыпенне, шуфляда адчыніцца. Але пакуль нельга. Пасля сняданку. Няхай мама забярэ мяне сёння раней за ўсіх.

Нямая

Лана доўга абірала букет для гэтай незнаёмай дзяўчыны. Нязграбная ў словах, яна імкнулася звязаць тканіну адносінаў паднашэннямі – старадаўняя мова павагі была больш зразумелай і менш балючай за прамовы, якія перасякаліся ў паветры, нібы нажы.

Лана пакідала людзям столькі, колькі вымагала сітуацыя. Яна лічыла хабар самай натуральнай формай афіцыйных зносінаў, спакойным і мудрым шляхам да пажаданага. Падарунак быў яе вітальным словам, яе падзякай, яе цвёрдай любоўю, яе нерашучай надзеяй на блізкасць.

Старыя багі патрабавалі падарункаў і хабараў, каб пераканацца ў адданасці мэце, у чысціні малітвы. Рэч патрэбная на тое, каб зазірнуць у сэрца і ўпэўніцца: чалавек ведае, што жыццё – гэта бясконцы абмен, і нельга толькі атрымліваць без аніводнай страты. Рэч патрэбная на тое, каб праверыць, ці адрознівае чалавек сутнасць падарунка і хабару.

Сям’я Кахоцкіх многа пераязджала: Лана нарадзілася ў Германіі, праз чатыры гады Кахоцкія пераехалі ў Ізраіль, праз тры вярнуліся ў Беларусь – і мовы ў ёй змяшаліся і заблыталіся. Болей Лана не спрабавала размаўляць – яна ведала, як лёгка несці пачуццё ў падарунках, жэстах, позірках, рытме рухаў і набліжэнняў, а таму не мела патрэбы ў новых гульнях. Дзеці лічылі Лану нецікавай дачкой багатых бацькоў, якой няма чаго паказаць, акрамя сваіх грошай. Толькі некаторыя сустрэчныя разумелі, чаму яна маўкліва цягне рукі са скрынкай у хрумсткай прыгожай паперы. Звычайна ў іх не было чаго даць ёй, акрамя прысутнасці, дотыку, гарманічнага рытму хады, белай дарогі пасярод рудых дрэваў. Але гэта быў правільны адказ – яны давалі тое, што маглі, тое, чаго ў Ланы не было, і пах ліпы быў ладанам, і сосны складалі імклівыя прывідныя фрэскі, і простая лясная кветка глядзела ласкава, як святая Марыя.

З тымі, хто ружавеў і прымаў падарункі ў хваляванні, хто абяцаў вачыма помніць яе і лашчыць гэтую рэч, такую прыгожую, патрэбную, – з тымі Лана была шчаслівая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыштальная ноч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыштальная ноч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыштальная ноч»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыштальная ноч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x